TuTak

Беларуская мастачка і паэтка Наталля Хвоя рыхтуе да выдання кнігу «Тры кроплі». Ёй патрэбная наша падтрымка

Наталля працягвае падтрымліваць Беларусь і Украіну сваёй творчасцю, ствараць карціны і плакаты супраць вайны.

TuTak ex-press.by
0

Беларускую мастачку Наталлю Хвою многія ведаюць па яе прынцыповай грамадзянскай пазіцыі і антываенных акцыях.

%d0%9d%d0%be%d0%b2%d1%8b%d0%b9 %d0%bf%d1%80%d0%be%d0%b5%d0%ba%d1%82 %2883%29
Фота: EX-PRESS.LIVE

EX-PRESS.LIVE пісаў яе гісторыю у 2022 годзе, а у 2026 яна стала гераіняй нашага праекту "Вау, Ба". Гэта па-сапраўднаму гераічная жанчына. Яшчэ ў 2014 годзе, калі Расія анексавала Крым і пачала вайну на Данбасе, яна адной з першых у Беларусі адкрыта выступіла супраць агрэсіі. Наталля выйшла ў Нясвіжы з плакатам «Не пуцінскай вайне ва Ўкраіне!». За мірны пратэст яе затрымалі, некалькі дзён утрымлівалі ў падвале райаддзела міліцыі і аштрафавалі на значную суму.

Пасля гэтага Наталля працягвала падтрымліваць Беларусь і Украіну сваёй творчасцю, стварала карціны і плакаты супраць вайны, абараняла беларускую мову, культуру і хрысціянскія каштоўнасці.

Сёння Наталля жыве ў Польшчы, арганізуе выставы сваіх работ і рыхтуе да друку кнігу «Тры кроплі» — зборнік беларускіх вершаў і аўтарскіх ілюстрацый. Рукапіс ужо адрэдагаваны і цалкам падрыхтаваны да выдання. Аднак для таго, каб кніга пабачыла свет, неабходна сабраць сродкі на друк.

Мы можам падтрымаць Наталлю, кожны па-свойму: данатам, перапостам, расповедам пра праект сябрам і знаёмым, добрым словам або малітвай.

Публікуем адзін з вершаў, якія ўвойдуць у зборнік «Тры кроплі».

Калі б вы ведалі...

Калі б вы ведалі, як жанчыны ў краіне пад назвай Беларусь
адарваныя ад нармальных чалавечых адносінаў
і хатняй утульнасьці з гарачым бурачковым баршчом
са сьмятанай і кропам...

Замест цёплага і мяккага ложка — жалезныя парэнчы
і цьвёрдыя дошкі
пад сьпінаю штоноч
і цьмяна-жоўтае сьвятло ад лямпачкі
над бразготнымі дзьвярыма камэры...

На змучаным целе спецадзеньне, пашытае самаруч
у цэху бясплатнай працы,
і ў руках мётлы, зробленыя з галінак
кволай бярозы,
зьмятаюць усе чалавечыя пачуцьці
адным рухам стомленых рук.

Падчас кароткіх прагулак па пэрымэтры
турэмнага дворыка можа прыляцець матылёк,
які раскажа пра водар бэзу
і язьміну ў садзе пры дарозе
да бацькоўскай хаты...

Скрозь вятры і сьнягі паляціць душа
ў родныя мясьціны,
дзе сонца найярчэйшымі ў сьвеце промнямі
дакранецца да твару
і прасьлізьне паміж пальцаў
з жалем па страчаных соднях і сотнях
унікальных магчымасьцяў у няволі.

Травень 2025

Калі вы хочаце падтрымаць выданне кнігі «Тры кроплі», вось спасылка на збор.  Кожны ўнёсак набліжае дзень, калі гэтыя вершы і малюнкі трапяць да сваіх чытачоў і чытачак.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Завод в Смолевичах после жалоб покупателей приостановил продажи некоторых популярных сыров
Политика
Класковский: Чтобы не оказаться у разбитого корыта. Лукашенко сигналит Штатам, что остается в деле
Общество
В Беларуси попытаются сделать сельские маршрутки по заявкам
Общество
Более 1 тыс. отрядов. Белорусские власти будут массово формировать ополченческие дружины
Общество
Назван размер самой крупной взятки в Беларуси в этом году
Политика
Карбалевич спрогнозировал, когда закончится война в Украине, и ответил, с кем из беларусских политиков пошел бы в «разведку»
Общество
Экскурсоводы и гиды теперь должны знать основы идеологии беларусского государства – какие еще правила ввели власти
Общество
«Оборот — около $100 миллионов». Алесь Мухин рассказал о бизнесе и заработках на «Что? Где? Когда?»
Общество
«Перляж у „Минской“ какой-то особенный». Пользователь Threads рассказал, как у него среди ночи рванула бутылка минералки
Политика
Класковский: «Лукашенко сам стал опасаться созданного им чудовища Франкенштейна»
ВСЕ НОВОСТИ