TuTak

У Варшаве адкрылася выстава «Беларусь Напалеона Орды». Фота

У Музеі Вольнай Беларусі яе можна ўбачыць да 8 сакавіка.

TuTak ex-press.by
0

28 лютага ў Музей Вольнай Беларусі у Варшаве адкрылася выстава «Беларусь Напалеона Орды», на якой прадстаўлены рэдкія літаграфіі аднаго з самых вядомых мастакоў беларускага паходжання XIX стагоддзя.

Экспазіцыя арганізавана ініцыятывай MALDZIS, якая раней выкупіла на польскім аўкцыёне ўнікальную калекцыю з 30 літаграфій Напалеона Орды. Дзевятнаццаць з іх прысвечаны архітэктуры і краявідам на тэрыторыі сучаснай Беларусі, астатнія адлюстроўваюць гістарычныя мясціны на тэрыторыях сучасных Літвы, Украіны і Польшчы.

Img 8211
Выстава «Беларусь Напалеона Орды». Фота чытачоў.

Гістарычная спадчына, захаваная ў графіцы

Літаграфіі былі створаны ў Варшаве ў 1870-я гады ў майстэрні Алоіза Місуровіча на аснове арыгінальных малюнкаў Орды і надрукаваны ў знакамітым альбоме Album Widoków Historycznych Polski. Сам мастак фінансаваў выданне, і ў перыяд з 1873 па 1883 год выйшла восем серый альбома, якія ўключалі 260 прац.

У набытай калекцыі прадстаўлены выявы многіх знакавых мясцін Беларусі, сярод якіх: Нясвіж, Мір, Навагрудак, Ліда, Гомель, Камянец, Крэва, Бялынічы, Лагойскі іншыя гарады і сядзібы.

Img 8207
Выстава «Беларусь Напалеона Орды». Фота чытачоў.

Гэтыя працы маюць асаблівую каштоўнасць, бо значная частка адлюстраваных Ордам архітэктурных помнікаў была знішчана або істотна зменена ў XX стагоддзі.

Як адзначыў кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч, літаграфіі Орды з’яўляюцца важным візуальным сведчаннем культурнай гісторыі і дапамагаюць захаваць памяць пра спадчыну, страчаную з часам.

Экскурсія ад вядомага мастацтвазнаўцы

У першы дзень працы выставы экскурсію для наведвальнікаў правёў вядомы беларускі мастацтвазнаўца і экскурсавод Дзмітрый Салодкі, добра вядомы сваёй дзейнасцю ў Варшаве і за яе межамі.

No1
Выстава «Беларусь Напалеона Орды». Фота чытачоў.

Яго аповед дазволіў гасцям глыбей зразумець гістарычны кантэкст прац, біяграфію Напалеона Орды і значэнне яго творчасці для беларускай і еўрапейскай культуры. Экскурсія выклікала вялікую цікавасць і стала важнай часткай адкрыцця выставы.

Ад Варшавы — да вяртання на радзіму

Літаграфіі былі набытыя на сродкі беларускіх дабрачынцаў. У будучыні калекцыя будзе перададзена ў музей Напалеона Орды, размешчаны ў адноўленай роднай сядзібе мастака ў Варацэвічах.

Img 8215
Выстава «Беларусь Напалеона Орды». Фота чытачоў.

Да вяртання на радзіму працы будуць экспанавацца на міжнародных выставах, даючы магчымасць шырокай аўдыторыі пазнаёміцца з гэтай унікальнай спадчынай.

У Варшаве выстава «Беларусь Напалеона Орды» будзе адкрытая для наведвальнікаў да 8 сакавіка 2026 года.

Хочаце даслаць навіну? Мы на сувязі: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота чытачоў
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
КГК пригрозил торговле уголовными делами за то, что беларусы покупают мало беларусского
В мире
Пастухов: Трамп стал американским Ельциным. Нас ждет период «угасания революции», а возможно и сакраментального финала: «Я устал – я ухожу»
Политика
Павел Усаў: Людзі, якія з’явіліся на вяршыні палітычнай хвалі ў 2020 годзе, якія кудысьці вялі - былі не шчырымі ў сваіх думках, ідэях, дзеяньнях
Экономика
МАРТ рассказал, по каким ценам в Беларуси будут продавать овощи и фрукты зимой
Политика
Тихановская осудила стиль публичной деятельности мужа как “унижающий достоинство“
Новости Жодино
В лесах Смолевичского района появились заборы — в лесхозе рассказали, зачем
Общество
Виталий Цыганков: Почему некоторым россиянам не нравится Беларусь и беларусы?
Спорт
Канада не допустит белорусских и российских хоккеистов на молодежный чемпионат мира
Политика
«Большая сделка» под вопросом? Как отразится на Беларуси победа демократов на выборах в США
Новости Борисова
Начальник подразделения деревообрабатывающего предприятия в Борисовском районе осужден за взятки
ВСЕ НОВОСТИ