TuTak

Калядны карп. Нататкі беларускай эмігранткі ў Еўропе

Гэтая рыба на калядным стале — звычайная справа для многіх еўрапейскіх краін.

TuTak ex-press.by
0

У снежні Еўропа пахне хвояй, карыцай і чаканнем. У вітрынах — свечкі і яшчэ мільён упрыгожанняў, у вокнах — зоркі, а на рынках ціха патрэскваюць каштаны. Пра сваю любімую страву EX-PRESS.LIVE распавяла ураджэнка Беларусі Вікторыя.

Маё Раство тут іншае, чым дома, і ёсць адна традыцыя, якая з’явілася тры гады таму, на Раство. Я гатую карпа. Гэтая рыба на калядным стале — звычайная справа для многіх еўрапейскіх краін. А я гатую карпа проста. Без лішняй вычварнасці, але з павагай — да прадукту і да памяці, — кажа яна. 

Photo 2025 12 24 20 42 06 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Калядны карп. Фота чытачкi.

Як я гатую карпа да Калядаў:

— чышчу і старанна прамываю рыбу,

— націраю соллю і перцам,

— дадаю цыбулю, трохі часнаку і лустачкі цытрыны,

— запякаю з кропляй аліўкавага алею і галінкай чабору.

— Пакуль карп павольна даходзіць у духоўцы, уключаю ціхую беларускую калядную музыку — Вольскага, Вайцюшкевіча і яшчэ шмат рознага… нашага, — кажа беларуска.

— Эміграцыя вучыць простым рэчам: цаніць цішыню, цеплыню і магчымасць ствараць свае маленькія рытуалы. Калядны карп — не пра ідэальны рэцэпт. Ён пра дом, які мы носім з сабой. І няхай гэты дом сёння ў Еўропе, ён усё роўна гаворыць са мной па-беларуску.

Хочаце прыняць удзел у акцыі? Дасылайце свае рэцэпты з фота: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота чытачоў
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
новая кухня беларусаў
Каляды
карп
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter