Перад важнай сустрэчай, прэзентацыяй або выступам многія адчуваюць адно і тое ж: сэрца пачынае біцца хутчэй, далоні халадзеюць, думкі разбягаюцца. Здаецца, што праблема ў словах — не хапае правільных фраз, аргументаў, выразаў.
Але на практыцы публічная прамова пачынаецца значна раней за першае сказанае слова. Яна пачынаецца з таго, як вы стаіце, як дыхаеце і як адчуваеце сябе ў прасторы. Менавіта цела і голас вырашаюць, ці будуць вас слухаць — яшчэ да таго, як аўдыторыя зразумее, пра што вы гаворыце.
Калі адрэналін — гэта рэсурс
Пачуццё хвалявання перад выступам — гэта не сігнал правалу. Гэта сігнал гатоўнасці: арганізм уключае адрэналін, каб даць больш энергіі, выразнасці і ўвагі.
Гэта добра паказана ў фільме «Кароль гаворыць»: галоўны герой не спрабуе «перамагчы» страх. Ён вучыцца дыхаць, трымаць паставу і быць у моманце — і менавіта гэта дазваляе яму ўтрымаць голас, калі напружанне дасягае піку.
У рэальным жыцці працуе той жа прынцып. Пытанне не ў тым, як пазбавіцца ад хвалявання, а ў тым, як накіраваць гэтую энергію ў цела, дыханне і кантакт з аўдыторыяй, каб страх стаў апорай, а не перашкодай.
Прамова пачынаецца з паставы і дыхання
Аўдыторыя счытвае не толькі словы. Яна бачыць, як вы ўваходзіце ў прастору, як трымаеце плечы, куды накіраваны ваш позірк і як вы рухаецеся. Калі цела заціснутае, голас гучыць няўпэўнена. Калі дыханне павярхоўнае, фразы “абрываюцца” і губляюць сілу.
Менавіта таму праца з паставай і дыханнем — аснова любой моцнай прамовы, незалежна ад фармату: сцэна, нарада або Zoom.
Тры крокі ад рэжысёра, якія дапамагаюць захоўваць канцэнтрацыю
Аўтар курса «Сейбіт Прамовы», акцёр і рэжысёр «Тутэйшага тэатра» Андрэй Саўчанка прапануе практыкаванні, якія выкарыстоўваюцца ў працы з акцёрамі і публічнымі спікерамі.
Першы крок — ператварыць «гару страху» ў план.
Хваляванне ўзнікае, калі ў галаве застаецца толькі думка пра вынік і страх памыліцца. Каб вярнуць фокус, варта раскласці сітуацыю на простыя элементы: з кім вы будзеце гаварыць, якая галоўная ідэя, у якой прасторы гэта адбудзецца і колькі часу ў вас ёсць. Такая структура адразу змяншае напружанне і вяртаеадчуванне кантролю.
Другі крок — заняць пазіцыю лідара целам.
Наш мозг верыць паставе. Калі мы сутулімся, ён успрымае гэта як сігнал небяспекі. Калі стаім устойліва і адкрыта, уключаецца спакой.
Пастаўце ногі на шырыню плячэй, «выцягніце» хрыбетнік уверх, развядзіце плечы і крыху падайце цэнтр цяжару наперад. Нават падчас відэасустрэчы гэта змяняе тэмбр і гучанне голасу.
Трэці крок — вярнуць сабе дыханне.
У момант хвалявання дыханне становіцца павярхоўным, і стрэс толькі ўзмацняецца. Андрэй раіць пакласці руку на жывот і зрабіць некалькі павольных удыхаў носам так, каб рухаўся жывот, а не грудзі. Праз 8–12 цыклаў пульс выраўноўваецца, а голас гучыць глыбей і спакайней.

Уплыў — гэта не пра гучнасць
Сапраўдны ўплыў не ў тым, каб гаварыць гучна. Ён у тым, каб трымаць увагу, адчуваць аўдыторыю і выбіраць патрэбны тэмп і інтанацыю. Публічная прамова — гэта не прыроджаны дар, а набор навыкаў, які можна развіваць, працуючы з целам.
Калі хочаце, каб вас сапраўды слухалі
Калі вам важна ўпэўнена прэзентаваць сябе і свае ідэі, адчуваць цела і голас на публіцы, трымаць кантакт з аўдыторыяй і ператвараць хваляванне ў энергію выступу, гэтым можна займацца сістэмна і ў бяспечнай адукацыйнай прасторы.
🎓 Курс «Сейбіт Прамовы»
Старт 8 патоку: 02.02.2026
Рэгістрацыя: 18.01–01.02.2026
Бясплатны анлайн-курс ад адукацыйнага хаба «Нацыя Лідараў», дзе ўдзельнікі асвойваюць тэхнікі працы з голасам, дыханнем і дыкцыяй, вучацца карыстацца мовай цела і знаходзіць уласны стыль публічнай прамовы.
Аўтар курса — Андрэй Саўчанка, акцёр і рэжысер тэатра, выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў, з вялікім досведам выкладання, правядзення майстар-класаў і працы з публічнымі выступамі.
«Сейбіт Прамовы» — вас пачуюць нават тыя, хто даўно развучыўся слухаць.
🔗 Рэгістрацыя на курс па спасылцы
Добро пожаловать в реальность!