TuTak

«Гэта не мой пратэрмінаваны пашпарт на паліцы, гэта ўнутраны стан». Беларус Алег Барадзін — пра тое, як захаваць Беларусь у сабе

І чаму цяжка перадаць беларускасць дзецям.

TuTak ex-press.by
0

Беларускі прадпрымальнік і былы палітвязань Алег Барадзін далучыўся за апытанкі EX-PRESS.BY і падзяліўся сваім меркаваннем, як захаваць беларускасць і Беларусь у сабе.

Алег Барадзін быў затрыманы за перасылку фота з вайсковай тэхнікай. Пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту быў вызвалены. Даведаўшыся аб завядзенні крымінальнай справы, быў вымушаны пакінуць краіну.

Bar2
Беларускі прадпрымальнік і былы палітвязань Алег Барадзін.

— Вы ведаеце, у мяне ні разу не ўзнікала такое пытанне «Як вы захоўваеце Беларусь (беларускасць) у сабе?». Гэта не з'яўляецца праблемай для мяне, але ўсё ж стварае некаторыя цяжкасці ў перадачы беларускасці сваім дзецям. Беларусь — гэта не мой пратэрмінаваны пашпарт на паліцы, гэта ўнутраны стан, які фармуецца з самых розных аспектаў. Каб захаваць беларускасць і застацца беларусам, спачатку неабходна самому прыйсці да разумення, якія менавіта каштоўнасці фарміруюць цябе і твой унутраны стрыжань як беларуса, — распавёў ён.

Па словах Алега, наймацнейшым падмуркам усведамлення сваёй генетычнай і духоўнай прыналежнасці да Беларусі для яго, найперш, з'яўляецца гісторыя ўласнага роду:

— Прыязджаючы на малую радзіму продкаў, наведваючы сямейныя могілкі, паднімаючы хронікі і дакументы ў мясцовых архівах, маючы зносіны са старажыламі, пераглядаючы сямейныя фатаграфіі, прадметы ўжытку і векавыя кнігі, — усё гэта дапамагае падняць даўнія вобразы, усвядоміць сілу і моц духу продкаў, прасякнуцца тым, што ўсе гэтыя пакаленні знаходзяцца з табою побач, вядуць цябе па жыцці і засцерагаюць.

Bar1
Кнігі дарэвалюцыйнага часу, што засталіся пасля прапрадзеда. Іх болей за 50 шт. Фота з архіва героя.

На яго думку, сямейныя традыцыі вельмі моцна фармуюць светапогляд, нацыянальны ўклад і стаўленне да жыцця: беларуская ежа, сустрэча сямейным колам усіх беларускіх, як правіла, паганскіх святаў, успаміны пра калыханку ад бабулі і маці ў дзяцінстве на беларускай мове. Гэта ўсё тое, што з такім трапятаннем спрабуеш перанесці ўжо ў сваю сям'ю і перадаць сваім дзецям:

— Сувязь з родам плаўна перацякае ў любоў да тваёй малой радзімы, да месцаў, дзе ты гадаваўся, а апавяданні бабуль і дзядуляў умацоўваюць сувязь з тваім мінулым, фармуюць разуменне гісторыі тваёй зямлі не шаблонна, як па падручніку гісторыі, а як непасрэдны ўдзел твайго роду ў стварэнні гісторыі сваёй краіны.

Зараз кожны этап гісторыі Беларусі становіцца часткай тваёй сям'і — рэвалюцыя і Грамадзянская вайна 1917 года атаясамліваецца з барацьбой прапрадзеда супраць бальшавікоў, галадамор 30-х гадоў са смерцю малалетніх дзяцей, раскулачванне з рэпрэсіямі і расстрэламі НКВД сваіх продкаў, другая сусветная з загінуўшымі дзядамі на фронце, нацысцкі канцлагер, у якім знаходзіўся дзед, партызанскія бясчынства з бабулінымі апавяданнямі. Усё гэта дазваляе аб'ектыўна зразумець хто табе насамрэч сапраўдны сябар ці вораг.

Bar4
Драўляныя цацкі, якія Алег робіць у сямейнай майстэрні. Фота з архіва героя.

Па яго словах, продкі, памяць пра малую радзіму і гісторыя становіцца той асновай, якая непазбежна выводзіць цябе на наступны этап — жыццёвай неабходнасці ўбіраць беларускую культуру, падтрымліваць традыцыі і вучыць мову.

— Менавіта таму я заўсёды па магчымасці з беларускамоўнымі беларусамі размаўляю па-беларуску, няхай і з памылкамі, пішу публікацыі, вяду сацсеткі, абавязкова хаця б раз на тыдзень ладзім у сям'і дзень, калі размаўляем выключна на беларускай мове.

У сувязі з неабходнасцю інтэгравацца ў ізраільскае грамадства ў сям'і зараз стаіць задача вывучэнне іўрыта, а дзецям яшчэ і англійскай, таму этап поўнага пераходу на беларускую мову ў мяне зойме пэўны час.

Але лепш дрэнна размаўляць па-беларуску, чым добра па-маскальску (на мове акупанта). Няма сораму ў тым, што ты не ведаеш мовы, але ўсім сэрцам імкнешся яго вывучыць. Сорамна беларусу не хацець і не жадаць размаўляць на роднай мове.

Bar0
Драўляныя цацкі, якія Алег робіць у сямейнай майстэрні. Фота з архіва героя.

Па яго словах, для многіх беларусаў каменем прадкнення лічыцца мова. Ён пагаджаецца з пазіцыяй многіх рускамоўных беларусаў, што існуе шмат краін, якія не маюць роднай мовы, але з моцнай нацыянальнай і патрыятычнай пазіцыяй: аўстралійцы, амерыканцы і канадцы (англійская), бразільцы (партугальская), чылійцы (іспанская) і іншыя — грамадзяне гэтых краін выразна ідэнтыфікуюць сябе як нацыю не маючы ўласнай мовы.

— Але ў параўнанні з імі ў нас ёсць гэты дар — мова, свая родная. Вакол мовы ўзнікла наша культура і нацыянальная свядомасць.

Алег дадае:

— Для беларусаў эміграцыі мова ў сваёй масе — гэта прыкмета самаідэндэнтыфікацыі не толькі па прыкмеце беларус/не беларус, але і свой/чужы. Пры недахопе беларускасці за мяжой менавіта мова і падтрыманне традыцый з'яўляецца гэтым стрыжнем. Я перакананы, што да неабходнасці валодаць і размаўляць на роднай мове прыйдуць усе беларусы, гэта непазбежна.

У Ізраілі забыты іўрыт стаў асноватворным, пацясніўшы ідыш. Тое самае адбудзецца ў Беларусі — беларуская мова ўжо «ўваходзіць у моду» і лічыцца мовай інтэлігенцыі, эліты ды прасунутай моладзі.

Неабходна ўсяго толькі выхаваць адно беларускамоўнае пакаленне, якое павялічыць колькасць носьбітаў мовы да ўзроўню пачатку непазбежнай мяккай беларусізацыі. Крок за крокам, кропля за кропляй…

Падзяліцца меркаваннем: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з архіва героя
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ