TuTak

Беларус з Ізраіля перажыў бамбёжку Ірана і паказаў грамадскае бамбасховішча

Яго горад Кір’ят Гат бамбілі.

TuTak ex-press.by
0

Беларускі прадпрымальнік і былы палітвязань Алег Барадзін распавёў EX-PRESS.BY, як перажыў бамбёжку ў ноч на 14 красавіка. Па яго словах, «было не страшна і не цяжка», бо краіна добра падрыхтавала жыхароў у выпадку пагрозы бяспецы.

«У небе быў чутны гул самалётаў»

Нас бамбілі. Дроны даляцелі і да нашага горада, які знаходзіцца глыбока ў тыле. Сірэны не было, — узгадвае Алег. — Я не спаў, чытаў навіны якраз адносна магчымай атакі і потым пацверджанага запуску дронаў і ракет у бок Ізраіля. Мы вырашылі спаць у адзенні. Аварыйны заплечнік з дакументамі паставілі каля выхаду.

Потым беларус убачыў у акне серыю яркіх выбліскаў:

— Адна, дзве, дзесяць, дваццаць. Забегаю ў дзіцячы пакой — жонка ўжо паднімае дачку, я — за сынам, жонка — за мною на вуліцу, потым бегам у міклад (грамадскае бамбасховішча). Пакуль беглі — усё неба ў агнях і выблісках ад перахопаў. Хвілін 40 адсядзелі ў мікладзе. Дроны падляталі групамі. У небе быў чутны гул самалётаў.

@expressby Беларускі прадпрымальнік і былы палітвязань Алег Барадзін распавёў EX-PRESS.BY, як перажыў бамбёжку ў ноч на 14 красавіка. #expressby #видеоновости #беларусы #бомбоубежище ♬ оригинальный звук - EX-PRESS.LIVE

Горад Кір’ят Гат — гэта 19 км ад Сектара Газы:

— Увесь спалох чутны на першым запісе. Хутка забеглі ў міклад. Бомбасховішча стаіць каля нашага дома за 20 метраў. Людзей было няшмат— каля 15 чалавек, бо не было сірэны. Людзі спалі. Наша хата знаходзіцца на акраіне горада — на паўднёвым захадзе. Мы бліжэй да Газы. Атака дронаў была накіравана не на горад, а на заводы «Інтэл» і прамзону горада, якія размешчаны на паўднёвым усходзе — у кіламетры ад нас.

Алег прызнаецца, што было не страшна і не цяжка:

— Цяжка было 7-га кастрычніка, калі Хамас напаў з Газы і зладзіў генацыд і масавую разню безабаронных жыхароў, тады мы патрапілі пад жорсткі ракетны ўдар. Прасядзелі ў бамбасховішчы паўдня Увесь двор быў абсыпаны асколкамі, нават адным зачапіла руку, калі выходзіў са сховішча, асколак упаў з даху. Вось тады было сапраўды страшна, дзеці плакалі, гэтае выццё сірэны, перапоўненае людзьмі бамбасховішча. А зараз — не.

Miklad2

Міклад (грамадскае бамбасховішча). Фота з архіва героя

Miklad1

Міклад (грамадскае бамбасховішча). Фота з архіва героя

Miklad3

Міклад (грамадскае бамбасховішча). Фота з архіва героя

Алег кажа, што ўсе жыхары краіны ведалі пра бамбёжку, якую планаваў Іран. Напярэдадні на ўсе тэлефоны прыйшло апавяшчэнне з новымі ўказаннямі Службы тылу Ізраілю:

«Увага! Вывучыўшы ступень пагрозы бяспецы краіны, Служба тылу выдала новыя ўказанні для прадпрыемстваў, адукацыйных устаноў, а таксама для дазволеных мерапрыемстваў і сходаў, звязаных з грамадскай актыўнасцю. Яны будуць дзейнічаць з суботы, 13 красавіка, 23:00. да панядзелка, 15 красавіка, 23:00».

Па словах беларуса, указанні залежаць ад таго, у якой зоне знаходзіцца ваш населены пункт (пры гэтым, у кожнай зоне ёсць выключэнні для асобных населеных пунктаў):

— На прылеглых да Сектара Газа тэрыторыях, за выключэннем некалькіх населеных пунктаў, ніякая адукацыйная дзейнасць не дапускаецца. Няма заняткаў у школах і дзіцячых садах. Сходы і мерапрыемствы могуць праводзіцца з абмежаваннем да 100 чалавек на адкрытай пляцоўцы і да 300 чалавек у будынку. Пляжы ў краіне закрыты для наведвання. Прысутнічаць на працоўным месцы дазваляецца толькі ў тым выпадку, калі яно знаходзіцца ў будынку з стандартным абароненым бамбасховішчам. Мяжа ля Лівана і Сірыі аб'яўлена «Лініяй супрацьстаяння».

Дадаткова прыйшлі паведамленні аб адмене летніх лагераў для школьнікаў, згортванні адукацыйных праграм падчас летніх канікулаў, адмянілі забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей і моладзі ў грамадскіх цэнтрах, маладзёжных аддзелах мясцовых органаў улады і маладзёжных рухах, паездкі і кемпінгі, спартыўныя мерапрыемствы. У тым ліку, у адукацыйных цэнтрах для школьнікаў, якія знаходзяцца ў эвакуацыі.

Экстранна праведзена праверка ўсіх бамбасховішчаў.

Дадзены допуск да ўсіх грамадскіх сховішчаў ва ўсіх установах, незалежна ад таго, будуць працаваць у гэты перыяд гэтыя ўстановы ці не.

«Зараз цяжка казаць пра сапраўдную вайну»

У Ізраілі Алег з сям'ёй з 20 сакавіка 2023 года. Пасля таго як адсядзеў свае суткі ў Гомельскім ІЧУ за фотаздымкі расійскіх салдат у Гомелі, збег з краіны ў Грузію. Потым уз'яднаўся з сям'ёй, прыехалі ў Ізраіль.

Беларус дадае:

— Гэта ўжо трэцяя хваля за ўвесь час, што мы знаходзімся ў Ізраілі, калі даводзіцца сядзець у бамбасховішчы. Менавіта зараз цяжка казаць пра сапраўдную вайну. Трэба дачакацца рэакцыі ізраільскіх уладаў на дадзеную атаку і цвяроза прынятае рашэнне, а не галаслоўную браваду ў дадзены момант. Ёсць істотная розніца паміж гэтым нападам іранцаў і хамасскім бязмежжам.

Зараз гэта, сапраўды, больш падобна на баявыя дзеянні, бо ў сваёй масе атака дронаў і ракет была накіравана на стратэгічныя грамадзянскія і ваенныя аб'екты Ізраіля, а тое, што было 7 кастрычніка — гэта чыстай вады жывёльны генацыд, калі тэрарысты ХАМАС проста выразалі людзей, здзекаваліся над палоннымі, жыўцом спальвалі маленькіх дзяцей, гвалтавалі жанчын усіх узростаў.

Пра генацыд узгадвае:

— Я, будучы валанцёрам, размаўляў з санітарамі з моргаў, паліцыянтамі і валанцёрамі, якія займаліся пошукам целаў забітых у кібуцах і на фестывалі Supernova. Яны расказвалі жудасныя рэчы: цела жанчын і маленькіх дзяўчынак усіх узростаў былі знявечаныя. У яшчэ жывых адразалі ногі, грудзі, палавыя органы. Жанчыны падвяргаліся гвалту як жывымі, так мёртвымі. Тых, хто выжыў пасля згвалтаванняў, амаль няма, баевікі забівалі іх, часта стрэламі ў галаву. Гэта быў сапраўдны жах.

На пытанне, ці будзе вайна, адказвае:

— Мяркую, што да рэальнай вайны ўсё ж справа не дойдзе. Я магу выказаць здагадку на яшчэ шэраг зваротных нападаў як Ізраілю, так і Ірана, але не вайну… Ізраільскі народ вельмі моцны духам. Колькі разоў я пераконваюся — гэтых людзей не зламаць. Ізраіль зараз як нікалі адзіны ў сваіх рашэннях, намерах, задачах і дзеяннях. Шчыра спадзяюся, што і беларусы, як нацыя, неўзабаве змогуць узняцца да такога ўзроўню адзінства і салідарнасці.

«Для беларусаў лукашызм — гэта прышчэпка ад аўтарытарызму»

— Маленькі Ізраіль супрацьстаіць мусульманскаму фанатызму і радыкалізму. Прыйдзе час і маленькая Беларусь стане на чале хвалі, якая змые лукашысцкі і путлераўскі аўтарытарныя рэжымы. Для беларусаў лукашызм — гэта злаякасная пухліна на здаровым арганізме нацыі, і як з усялякай гангрэнай ці ракавай пухлінай тут дапаможа толькі радыкальная хірургічная аперацыя. Лепш пазбавіцца заражанай канечнасці ці кавалка сваёй плоці, але потым прайсці цяжкую рэабілітацыю і застацца жывым, здаровым арганізмам. Для беларусаў лукашызм — гэта прышчэпка ад аўтарытарызму, перахварэўшы якой Беларусь атрымае імунітэт ад тыраніі на заўсёды.

Падзяліцца меркаваннем: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з архiва героя
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
Iзраіль
бамбёжка
генацыд
бамбасховішча
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ