TuTak

«Выходзілі танчыць і дзеці, і пёсікі». Дзяніс Мандзік — пра беларускі рэп і свой першы тур па Польшчы

«Адчуванні супермегафайныя», — кажа ён.

TuTak ex-press.by
0

Барысаўчанін Дзяніс Мандзік ужо некалькі год робіць рэп, а ў сакавіку скончыўся яго першы тур па Польшчы. Ён усім раіць слухаць больш беларускай музыкі: «Слухайце сваё. Тады ў нас з’явіцца індустрыя, і выканаўцы змогуць зарабляць творчасцю на жыццё больш якаснай і класнай музыкай і кантэнтам».

Дзяніс Мандзік — актывіст, былы кіраўнік «Моладзі БНФ». У 2020 годзе быў некалькі разоў затрыманы. З восені 2020-га жыве ў Польшчы.

Dz3

Дзяніс Мандзік. Фота з архіва героя. 

«Былі такія, якія першы раз у жыцці на канцэрт трапілі, і я іх першы выканаўца»

— Адчуванні супермегафайныя, рады, што паехаў і вельмі моцна зарадзіўся энэргетыкай ад людзей, ад усяго, што адбывалася, ад сябе таксама.

Беларус падкрэслівае, што атрымаў вельмі-вельмі пазітыўныя ўражанні:

— Пазнаёміўся з вялікай колькасцю крутых людзей, паглядзеў, увогуле, хто слухае маю музыку, ад гэтага толькі цёплыя ўспаміны. Свае пэўныя задачы я выканаў, і ад гэтага задаволены. таксама задаволены публікай.

Дзяніс не ведаў, хто прыйдзе на канцэрт, для яго гэта было ўсё загадкава:

— Не ведаў, якія людзі будуць мяне слухаць, наколькі ў мяне атрымаецца іх расхістаць і разгайдаць. Усё было крута, у кожным горадзе былі вельмі прыемныя і пазітыўныя людзі.

Канцэрты атрымаліся вельмі розныя, але на кожным атрымалася зарадзіцца энэргіяй, зарадзіць іншых. Класна танчыць, аддавацца музыцы з душой. Рэперу за гэтым было прыемна назіраць:

— Ад гарадоў таксама толькі цёплыя ўраджанні. Спачатку быў хатні канцэрт у Познані, дзе я жыву. Мяне прыйшлі падтрымаць шмат маіх сяброў, а таксама было дастаткова незнаёмых, якіх я ўпершыню бачыў. Усе былі пад уражаннем. Напрыклад, былі такія, якія першы раз у жыцці на канцэрт трапілі, і я іх першы выканаўца. Калі б не публіка, калі б у кожным горадзе не было столькі людзей, якія дэнсілі, казалі шмат прыемных слоў пасля канцэрта, то безумоўна, не было б усіх гэтых цёплых уражанняў і ўспамінаў.

Па словах выканаўцы, такога было нямала: людзі падыходзілі, казалі шмат прыемных слоў, расказвалі цікавыя гісторыя, звязаныя з іх жыццём і яго творчасцю:

— Былі людзі, якія не ведалі мяне, але іх запрасілі сябры, ці яны неяк выпадкова патрапілі і аказаліся прыемна здзіўленымі і натхнёнымі пасля канцэртаў.

«Да мяне падышоў хлопчык і сказаў, што ён Дзёня, і таксама з Барысава»

Гэта быў першы тур рэпера, па яго словах, кожны горад атрымаўся па-свойму цікавым, усе гарады былі рознымі, і канцэрты там атрымаліся рознымі:

— Гэта таксама добры паказальнік таго, дзе якія людзі жывуць. У Познані быў хатні канцэрт, дзе было шмат сяброў. Там я хацеў максімальна зарадзіцца энэргіяй, не баяцца, перамагчы нейкі стрэс. У Познані моцна адрываліся, скакалі, там адбыўся першы слэм на маім канцэрце (але не апошні). Гэта ўсё дало мне ўпэўненасці ў сабе. Усё атрымалася, людзі мяне падтрымалі. Я моцна зарадзіўся, і з гэтай падзарадкай паехаў далей.

Dz2

Дзяніс Мандзік. Фота з архіва героя. 

Наступны дзень ужо быў у Гданьску. Там атрымаўся па-свойму класны атмасферны канцэрт. Туды прыйшло шмат людзей:

— Гэта адзіны горад, дзе я не прадаваў квіткі, не ведаў, колькі прыйдзе людзей. Не было пэўных чаканняў. Калі выйшаў на сцэну, здзівіўся, бо людзей было шмат. Для першага канцэрта і для маладога артыста, амаль усе месцы былі занятыя. Больш за ўсё здзівілі людзі, якія прыйшлі. Завіталі з дзецьмі і сабакамі, людзі сярэдняга ўзросту. Усе такія прыгожыя і крэатыўныя. Там такі вайб асаблівы горада. Большасць сядзелі і насалоджваліся слухаць музыку, некаторыя выходзілі танчыць — і дзеці, і пёсікі.

Да такога рэпер не быў гатовы, але паверыў у сябе:

— Пасля людзі падыходзілі і дзяліліся ўражаннямі, давалі цікавыя парады. Моцна мяне падтрымалі, данацілі, набылі шмат мерча. Была адна дарослая жанчына, яна пад Drum and Bass выйшла і аджыгала. Прыемна назіраць, што незалежна ад узросту, музыка можа аб’ядноўваць людзей. Да мяне падышоў хлопчык і сказаў, што ён Дзёня, і таксама з Барысава. У эміграцыі я мала сустракаў людзей з Барысава, для мяне было прыемна земляка сустрэць і пачуць. А яшчэ адзін хлопец сказаў, што скончыў Медуніверсітэт фізіятэрапеўтам. Калі ў мяне будуць праблемы са спіной, то можна звяртацца да яго.

«Дзякуючы гэтай дзяўчыне адбыўся мой канцэрт, і я не пашкадаваў»

Далей была Варшава. Аказалася, што ў Варшаве на канцэрт прыйшло каля 70 чалавек:

— Для мяне як для пачаткоўца — гэта вялікая лічба. Было таксама шмат людзей, якія першы раз мяне чулі. Быў хлопец, у якога быў Дзень нараджэння. Яго зацягнулі сябры, ён крута адарваўся. Пад канец быў вялікі слэм. Людзі запальвалі ліхтарыкі пад некатоыря песні. Я сам не мог паверыць, што такое магчыма, што ўсё адбываецца на маім канцэрце. Некалькі дзён адыходзіў, не мог звязаць гэта з рэчаіснасцю, што гэта сапраўды адбылося.

Усе кацэрты для мяне, як дзеці, як першыя крокі, кожны — асаблівы. Атрымалася пастасавацца з крутымі людзьмі, з сябрамі, якіх даўно не бачыў.

Потым быў Уроцлаў у пачатку сакавіка. Па колькасці было менш за ўсіх чалавек. Але гэта быў самы высокі паказальнік па колькасці людзей, якія адначасова танчылі і адрываліся на танцплацы:

— Літаральна ўсе, хто былі на канцэрце, танчылі, я пазнаёміўся з крутымі людзьмі. Прынамсі, з Нікай, якая дапамагала гэта арганізаваць, яна правяла цудоўную экскурсію перад канцэртам па горадзе. І месца, дзе ўсё адбывалася, было ўтульнае і прыемнае.

Dz4

Дзяніс Мандзік. Фота з архіва героя. 

Аказалася, што Дзяніс не збіраўся ехаць ва Уроцлаў:

— Мне напісала дзяўчына і сказала, што слухае маю музыку і хацела б прыйсці на канцэрт. Калі нават 1 чалавек мяне чакае, значыць варта рабіць. Дзякуючы гэтай дзяўчыне адбыўся мой канцэрт, і я не пашкадаваў.

«З’яўляецца шмат новых імёнаў, шмат новых людзей, якія робяць рэп па-беларуску»

На пытанне EX-PRESS.BY, у якім стане знаходзіцца беларускі рэп, Дзяніс адказвае наступнае:

— Калі параўноўваць з светавым поглядам на музыку, то агулам беларуская музыка знаходзіцца ў заняпадзе. Але калі паглыбляцца больш у кожны жанр і параўноўваць з тым, што было раней, ідзе пэўнае развіццё, і гэта тычыцца беларускага рэпу. З’яўляецца шмат новых імёнаў, шмат новых людзей, якія робяць рэп па-беларуску.

За гэтым вельмі прыемна сачыць, пры тым, што з’яўляюцца людзі, якія робяць рэп у розных жанрах. Хачу адзначыць Антона Туркова з Вільні, ён робіць хардхор-рэп пад псеўданімам Цмок. Гэта вельмі цікава, таму што раней нічога падобнага не было.

Таксама зычу звярнуць увагу на хлопца «Лайтовы». Я лічу яго на дадзены момант лепшым рэперам у гісторыі беларускага рэпу. Людзі зацікаўлены беларускім рэпам. Барысаўчанка Іва Саціва назбірала вялікую аўдыторыю. Калі глядзець на лічбы і фітбэн, яна паказальнік сярод маладых артыстаў, як трэба рабіць музыку і відэа прадакшн. Гэта дае выканаўцам імпульс, думаю, што далей будзе лепей. Пакуль ёсць людзі, якія будуць хадзіць на канцэрты і падтрымліваць нас, гэта ўсё будзе расці і развівацца. А мне падаецца, што такіх людзей становіцца ўсё болей і болей.

Напрыканцы размовы барысаўчанін пажадаў нашай аўдыторыі слухаць яго песні:

— Паслухайце мае песні, тым больш, што я вас зямляк, у мяне атрымлівацца набіраць аўдыторыю і рабіць файную музыку. Усім раю слухаць больш беларускай музыкі. Можна пачаць з песні «Сон» альбо «Маладосць».

Слухайце не толькі зорак беларускай музыкі, але і цікаўцеся чымсьці новым, адкрывайце маладых выканаўцаў, іх зараз вельмі шмат. Слухайце сваё. Тады ў нас з’явіцца індустрыя, і выканаўцы змогуць зарабляць творчасцю на жыццё больш якаснай і класнай музыкай і кантэнтам.

Падзяліцца меркаваннем: @ex_presslive

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эміграцыя
Мандзік
Барысаў
рэп
музыка
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Жодино без ржавой воды? На водозаборе «Северный» достраивают станцию обезжелезивания
Технологии
Ученые назвали опасные побочные эффекты использования искусственного интеллекта для мозга
Политика
«И рад бы Лукашенко снова подносить кофе ведрами, да только не рвутся в его дворец дорогие гости»
Новости Жодино
Средняя зарплата в Жодино в 2024 году: кто заработал больше всех
Новости Борисова
В Борисове изготовили новую модель спецтехники для МЧС — автомобиль пенного тушения
Спорт
Скандал в испанском футболе: игрок «Барселоны» коснулась промежности соперницы, но все отрицает
В мире
Мужчины чаще женщин пользуются сайтом с «точной датой» своей смерти
В мире
Умерла зеленая сова Duolingo
Новости Борисова
«Моя жизнь — суета и круговерть. Чувствую себя никчемной». История беларуски, которая ничего не успевает
Новости Борисова
Телевизор в «режиме ожидания» сжег дачу борисовчан в Крупском районе. Фото
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Жодино без ржавой воды? На водозаборе «Северный» достраивают станцию обезжелезивания
Технологии
Ученые назвали опасные побочные эффекты использования искусственного интеллекта для мозга
Политика
«И рад бы Лукашенко снова подносить кофе ведрами, да только не рвутся в его дворец дорогие гости»
Новости Жодино
Средняя зарплата в Жодино в 2024 году: кто заработал больше всех
Новости Борисова
В Борисове изготовили новую модель спецтехники для МЧС — автомобиль пенного тушения
Спорт
Скандал в испанском футболе: игрок «Барселоны» коснулась промежности соперницы, но все отрицает
В мире
Мужчины чаще женщин пользуются сайтом с «точной датой» своей смерти
В мире
Умерла зеленая сова Duolingo
Новости Борисова
«Моя жизнь — суета и круговерть. Чувствую себя никчемной». История беларуски, которая ничего не успевает
Новости Борисова
Телевизор в «режиме ожидания» сжег дачу борисовчан в Крупском районе. Фото
ВСЕ НОВОСТИ