EX-PRESS.BY спытаў беларусаў — і якія за мяжой, і тых, хто ў краіне — як яны захоўваюць Беларусь у сабе. Адказы адрымалі вельмі падобныя: беларусаў, якія не страцілі веру ў перамены, шмат. І зараз трэба берагчы ўсё сваё, беларускае.
Ольга:
— Как ни парадоксально, сохранить Беларусь в себе, проживая в ее центре, гораздо сложнее, чем в эмиграции. Люди общаются на русском, мову можно услышать разве только в транспорте, когда объявляют остановки. Российская пропаганда работает топорно, но исправно: поп-исполнители перешли на военные хиты, по телевизору каждый день вещают об успехах российской армии и единстве народов Беларуси и России. В магазинах — засилье недорогих российских продуктов сомнительного качества.
Но краем глаза, по случайным фразам, по названиям телеграм-каналов в смартфонах, по наклейкам на панели авто, по тату, тщательно спрятанными под одеждой, — ты понимаешь, что НАШИХ много. Просто они вынуждены затаиться и не высовываться, чтобы обезопасить себя. Они сохраняют Беларусь в себе и силы, чтобы отстоять ее, когда будет такая возможность. Я делаю то же самое.
Міхась:
— Жыву ў Беларусі і з жахам бачу, як маю краіну ўсё больш жадаюць зрабіць часткай Расеі. Такое пачуццё, што нас танна прадалі... Мяне гэта падштурхоўвае чытаць і пісаць на мове, больш спазнаваць і імкнуцца не бедаваць. Карацей кажучы, я веру, што зло не можа перамагчы дабро, хаця занадта шмат прыкладаў, якія прымушаюць веру страціць. Кахаю Беларусь!
Ягор:
— Як можна страціць у сабе Беларусь? Я не магу гэтага сабе дазволіць... Нервы ні к чорту, але кожны дзень я паднімаюся, малюся за Беларусь, хаця нават мая царква, частка РПЦ, мяне дзіка расчаравала. І я больш туды не хаджу. Нават калі застануся адзін на ўсёй зямлі, усё роўна буду верыць.
Марына:
— Жыву ў Беларусі, хаджу на працу, маю зносіны з калегамі, а яшчэ з сям'ёй, а яшчэ з сябрамі, якім прыйшлося зʼехаць. Як бы цяжка ні было, адчуваю, што людзей, якія вераць у перамены, мноства. Усюды заўважаю «сваіх» і шчаслівая, калі разумею, што не адна такая. А яшчэ мяне цешыць мама, якая праводзіць час у тэлевізара. Яна смяецца з Лукашэнкі і ўпэўнена, што ён жыве ў страху. Як і яго сябрук Пу... Мама навучыла мяне разумець, што «жыццё — яно сёння», і не трэба адчайвацца і здавацца. Трэба берагчы ўсё сваё, беларускае, і верыць. Калі мама пячэ дранік, і ў яе атрымліваецца нешта, падобнае на абрыс Беларусі, — гэта самы смачны.
Вера:
— Быть беларусом, верить в Беларусь вне ее, сохранять в себе теперь гораздо легче. Я вижу, что мои друзья делают за границей, как живут вне Беларуси и мне, честно говоря, завидно. Я радуюсь за них и очень прошу не сдаваться — рассказывать о Беларуси в разных странах, объединяться, изучать историю, донатить нуждающимся.
Кацярына:
— Я жыву ў Польшчы і з жахам чытаю навіны з маёй Беларусі. Кожны дзень затрымання, гора, бяда. І людзі, якіх я ведала ў сваім Жодзіне як цалкам прыстойных, здольных на высакародныя ўчынкі, ператварыліся ў падпявал рэжыму Лукашэнкі, які здае нашую краіну з трыбухамі. Але я ведаю, што далёка не ўсе пераабуліся ўсім сэрцам, людзі проста выжываюць і захоўваюць веру, што нешта зменіцца, хаця б для іх дзяцей.
А мы, беларусы Польшчы, збіраемся разам, робім розныя справы, і верым, што Беларусь Жыве!
Падзяліцца меркаваннем: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!