Беларуска Наталля прыехала гэтым летам у госці ў Варшаву. Калі яна апынулася на прыпынку грамадскага транспарту, яе вельмi здзівіла ўбачанае.
Жанчына піша EX-PRESS.LIVE:
— У Жодзіне, я ведаю, выбіралі дызайн аўтобуснага прыпынку. Усё роўна, што выбар быў з тыпавых жалезна-пластыкавых мадэляў! І вынікаў гэтага выбара ніхто не агучыў. Галоўнае — выканкам даў народу нешта абраць. Вось яна, дэмакратыя ў свабоднай краіне.
— Не тое, што ў гэтай Еўропе... Тут ніхто аўтобусных прыпынкаў не выбірае! Яны проста ёсць. Вось адзін з такіх прыпынкаў.
— І я вам яшчэ болей распавяду. Тут, як у планшэце, можна націскаць на экран і шукаць тое, што вам патрэбна. Асабіста бачыла, што некаторыя гэтым карысталіся. А я падумала: навошта? Калі ў цябе ў Польшчы менш чым за 10 даляраў у тэлефоне безлімітнага інтэрнету, званкоў і смс, то вельмі ляніва ўставаць з лаўкi.
Хочаце падзялiцца фота? Пiшыце: @ex_presslive.
Добро пожаловать в реальность!