Спадчына

Барысаў ва ўспамінах нямецкага генерала

Генерал-палкоўнік бранятанкавых войскаў Трэцяга рэйха і ваенны тэарэтык Хайнц Гудэрыян у 1951 г. выдаў мемуары “Успаміны салдата”. Даволі часта ва ўспамінах фігураваў Барысаў.

Спадчына ex-press.by
0

Генерал-палкоўнік бранятанкавых войскаў Трэцяга рэйха і ваенны тэарэтык Хайнц Гудэрыян у 1951 г. выдаў мемуары “Успаміны салдата”. Даволі часта ва ўспамінах фігураваў Барысаў: спачатку з прычыны ўпартага супраціўлення савецкіх войскаў на падыходзе да яго, пазней – у сувязі з усталяваннем у Стара-Барысаве штаба групы армій “Цэнтр”. Менавіта з гэтых успамінаў стала вядома пра наведванне Гітлерам Стара-Барысава.

Другую сусветную вайну Хайнц Гудэрыян распачаў у якасці генерала танкавых войскаў і камандзіра матарызаванага корпуса. Праявіўшы сябе як няхай і наравісты, але смелы і рашучы военачальнік падчас Французскай кампаніі 1940 г., ён быў узведзены ў генерал-палкоўнікі і прызначаны камандзірам 2-й танкавай групы.

Напярэдадні наступу на Савецкі Саюз падраздзяленне Гудэрыяна было далучана да групы армій “Цэнтр”, разлічанай на асноўны напрамак аперацыі. 2-я танкавая група пачала ўсходнюю кампанію з захопа Брэста. Ужо тут была прыменена і паказала сваю эфектыўнасць тактыка прарываў і ахопаў танкавымі клінамі войскаў суперніка. “Бліцкрыг” у першыя тыдні вайны спраўдзіў сябе і ўжо 28 чэрвеня 1941 г. амаль без бою быў ўзяты Мінск.

Ледзьве не першы сур’ёзны супраціў нямецкаму наступу савецкім войскам ўдалося арганізаваць на Бярэзіне, у тым ліку пад Барысавам. Рыхтавалася да упартых баёў у гэтым напрамку і нямецкае кіраўніцтва. Гудэрыян узгадваў: “30 чэрвеня … з Готам (камандзірам 3-й танкавай групы – А.Л.) я дамовіўся пра ўзаемадзеянне маёй танкавай дывізіі з яго правым флангам падчас наступу на Барысаў і падчас стварэння перадмаставога ўмацавання на рацэ Бярэзіне ў гэтым раёне”. Аднак рашучым планам танкавых генералаў пашкодзіла сітуацыя ў тыле, а менавіта адчайнае супраціўленне “савецкага ачага” пад Беластокам. На супрацьстаянне прарыву акружэння на ўсход была накіравана і значныя сілы 2-й танкавай групы. Тым не менш, 18-я танкавая група напачатку ліпеня дасягнула Барысава і стварыла на Бярэзіне перадмаставое ўмацаванне. 1 ліпеня правабярэжны Барысаў быў ужо захоплены немцамі, а на супрацьлеглым беразе ім супрацьстаяла 1-я маскоўская мотастралковая дывізія. На наступны дзень распачаўся арт-абстрэл левабярэжнага Барысава з нямецкага боку, у адказ на які 3 ліпеня маскоўская дывізія зрабіла спробу контрнаступу, які скончыўся няўдачай. Х. Гудэрыян узгадвае: “Атакі былі адбітыя з вялікімі стратамі для рускіх; 18-я танкавая танкавая дывізія атрымала дастаткова поўнае ўяўленне пра моц рускіх, бо яны ўпершыню ўжылі свае танкі Т-34, супраць якіх нашыя гарматы былі занадта слабымі (насамрэч упершыню Т-34 былі выкарыстаны ў першы ж дзень нямецка-савецкай вайны, 22 чэрвеня, пад Алітусам – А. Л.)”.

Магчымасць актыўнага наступу вермахта на Барысаўшчыне адкрылася 3 ліпеня, калі быў ліквідаваны “беластоцкі ачаг”. На працягу двух дзён, 3-4 ліпеня Барысаў і Барысаўскі раён быў акупаваны.

7 ліпеня ў Барысаве (хутчэй за ўсё ў Стара-Барысаве: Х. Гудэрыян не адрознівае ў сваіх мемуарах гэтыя два асобных паселішча) ненадоўга ўсталяваўся штаб 2-й танкавай групы. 10 ліпеня ён быў пераведзены ў Талачын, а на яго месца, у будынак былой памешчыцкай сядзібы, ў хуткім часе размясціўся штаб групы армій “Цэнтр”.

27 ліпеня 1941 г. Х. Гудэрыян вылецеў у Стара-Барысаў для атрымання ўказанняў пра далейшае развіццё аперацыі і для дакладу пра становішча сваіх падраздзяленняў. Ён быў перакананым прыхільнікам імклівага наступу на Маскву, і спадзяваўся на падтрымку сваіх планаў. Аднак камандаванне мела іншыя планы і меркаванні: быў аддадзены загад прыпыніцца і ліквідаваць савецкія адзінкі, што трапілі ў акружэнне.



Х. Гудэрыян спадзяваўся, што дадзеная стратэгія будзе перагледжана падчас сустрэчы з Гітлерам ў Стара-Барысаве, запланаванай на 4 жніўня. Тут адбыўся першы даклад фюрэра пасля пачатку вайны супраць Савецкага Саюза. Апроч А. Гітлера і Х. Гудэрыяна на нарадзе прысутнічалі камандуючы групай армій “Цэнтр” генерал-фельдмаршал Ф. фон Бок, вышэйузгаданы Г. Гот і генерал пяхоты Р. Шмунд. Гудэрыян узгадвае, што ўсе генералы групы армій “Цэнтр” выказаліся за наступ на Маскву, аднак Гітлер быў іншага меркавання. Яго планы найперш былі звязаны з індустрыяльным раёнам Ленінграда, а таксама з Украінай, з яе сыравінным і харчовым багаццем.

Гудэрыян на нарадзе хадайнічаў перад Гітлерам аб замене танкавых матораў на новыя, а таксама аб паступленне новых танкаў у свае злучэнні замест тых, што былі страчаны падчас аперацыі. Аднак ніводнае з яго просьбаў у поўнай ступені не была прынята. Больш за тое, пасля знаёмства з сітуацыяй на фронце Гітлер прамовіў, што калі б ён ведаў, што “у рускіх сапраўды маецца такая колькасць танкаў” ён не пачынаў бы гэтую вайну.

Дзякуючы кнізе Х. Гудэрыяна стала вядомым пра нараду ў Стара-Барысаве, якая займае важнае месца ў гісторыі Другой сусветнай вайны: менавіта тут фармавалася і зацвярджалася далейшая стратэгія нямецкага наступу на ўсходнім накірунку.

Алесь Лапо.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Нататкі пра Барысаў. Хайнц Гудэрыян
спадчына
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ