Спадчына

Барысаўшчына на фотаздымках з Бундэсархіва

Фотаздымкі з Барысаўшчыны дазваляюць скласці пэўнае ўяўленне пра жыццё краю ў гады Другой сусветнай вайны.

Спадчына ex-press.by
0

Фэдэральны архіў Германіі (Бундэсархіў), размешчаны ў горадзе Кобленц, захоўвае сотні тысяч фотаздымкаў. Сярод іншага, нямала там дакументаў датычных Беларусі – нямецкае войска за ХХ ст. двойчы ўрывалася на беларускія землі, да таго ж маса фотаздымкаў была перададзена з былога Цэнтральнага дзяржаўнага архіва ГДР у Падсдаме пасля аб’яднання Германіі. Фотаздымкі з Барысаўшчыны дазваляюць скласці пэўнае ўяўленне пра жыццё краю ў гады Другой сусветнай вайны.

Праз тыдзень пасля нямецкага ўварвання ў Савецкі Саюз, вораг ужо быў на подступах да Барысава. Аднак маланкавы тэмп войскаў вермахту варта было прысцішыць, бо ў тыле заставалася шматлікія акружаныя савецкія вайсковыя адзінкі. Гэтыя абставіны далі магчымасць Чырвонай Арміі падрыхтавацца і даць бой пад Барысавым, на Бярэзіне. Супраць ворага была кінута 1-я Маскоўская пралетарская мотастралковая дывізія (падрабязней пра бітву пад Барысавам 1941 г.). 

 Салдаты 175-га мотастралковага палка 1-й Маскоўскай пралетарскай мотастралковай дывізіі Заходняга фронта страляюць пад Барысавам. 2 ліпеня 1941 г. 
 
Артылерысты 175-га мотастралковага палка 1-й Маскоўскай пралетарскай мотастралковай дывізіі Заходняга фронта Сцелюк і Гушчын падчас стральбы па суперніку на рацэ Бярэзіна пад Барысавам. 2 ліпеня 1941 г.

 

Варта адзначыць, што для Маскоўскай дывізіі гэтая бітва была баявым хрышчэннем у вайне. Ворага ўдалося затрымаць на некалькі дзён, але ў цэлым вынікі бітвы для Чырвонай Арміі былі бязрадаснымі.
 

Целы савецкіх салдат непадалёк ад Барысава перад пахаваннем. 10 ліпеня 1941 г.

 
 Палонныя салдаты Чырвонай Арміі непадалёк ад Барысава


Мост праз Бярэзіну ў Барысаве савецкія войскі знішчыць не паспелі, што на першым этапе бітвы паспрыяла хуткаму разгортванню войскаў вермахта і захопу плацдарма на левым беразе Бярэзіны. 

Пазней, непадалёк ад Барысава з’явіліся дадатковыя пантонныя масты – тысячы нямецкіх салдат у першыя месяцы вайны ішлі па скарочаным шляху, праз Барысаўшчыну, на Маскву. 

Нямецкія салдаты 260-й стралковай дывізіі пераходзяць Бярэзіну непадалёк ад Барысава. 12 жніўня 1941 г.


У першыя ж месяцы акупацыі ў Барысаве і ваколіцах быў наладжаны антыфашысцкі супраціў. На фотаздымку Віктар Пашкевіч – кіраўнік падпольнай піянерскай арганізацыі Барысава. Пасля вайны ён абароніць доктарскую на тэму гісторыі партызанскага руху ў Беларусі і стане ганаровым грамадзянінам Барысава. 


Віктар Пашкевіч – кіраўнік падпольнай піянерскай арганізацыі Барысава
 

Вайна прынесла новыя выпрабаванні і нягоды на Барысаўскую зямлю, тым не менш мела яна і станоўчыя моманты: ажылі барысаўскія рынкі.

Барысаў верасень-кастрычнік 1942 г.
 

Напрыканцы вайны, калі ўжо не пакідала адчуванне, што вайна скончыцца для іх паразай, немцы актывізуюць масавы вываз маладога, працаздольнага насельніцтва ў Нямеччыну.

Транспартыроўка остэрбайтэраў у Германію 27 сакавіка 1944 г.


 
Нямецкія салдаты правяраюць дакументы ў барысаўчан. Красавік 1944 г.


У ліпені 1944 г. распачалося вызваленне Барысаўшчыны. Горад і вялікая колькасць вёсак Барысаўскага раёна былі спустошаны вайной, аднак нашыя продкі апантана ўзяліся за аднаўленне края.

Чырвоная армія ў вёсцы Сялец

 
Савецкія танкі 1 Прыбалтыйскага фронта ў Барысаве 6 ліпеня 1944 г.

 
Зруйнаваныя дамы ў Барысаве

 
Жыхарка вызваленага Барысава з дзіцёнкам

 
Панарама аднаўлення цалкам спаленай захопнікамі вёскі Касцюкі
Алесь Лапо.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Нататкі пра Барысаў
Барысаўшчына
Бундэсархіў
спадчына
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Как это ни смешно, но Путин действительно намерен продать за победу выход к границам Донецкой области
Экономика
Из Беларуси эмигрировал бизнес: какова его судьба в ЕС
Политика
Класковский: 25 узников на свободе. Лукашенко боится продешевить, остановить репрессии, но и терять американский трек вряд ли хочет
Новости Борисова
Пешеходный мост через Березину в Борисове готовят к реконструкции
Политика
Класковский: Лукашенко покормил Коула баснями про белый и пушистый режим
В мире
Пастухов: Из Кремля на Запад постоянно посылают сигнал «Вы что это там?», а их посылают обратно
Общество
«Флагшток»: под Гомелем начали устанавливать антидроновые сети над дорогами
Общество
Папа Лев XIV назначил нового главу греко-католиков в Беларуси
Новости Борисова
В Борисове женщины чаще становятся инициаторами развода. В суде назвали причины
Общество
Мининформ «настоятельно порекомендовал» беларусам смотреть не YouTube, а что-нибудь другое
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Как это ни смешно, но Путин действительно намерен продать за победу выход к границам Донецкой области
Экономика
Из Беларуси эмигрировал бизнес: какова его судьба в ЕС
Политика
Класковский: 25 узников на свободе. Лукашенко боится продешевить, остановить репрессии, но и терять американский трек вряд ли хочет
Новости Борисова
Пешеходный мост через Березину в Борисове готовят к реконструкции
Политика
Класковский: Лукашенко покормил Коула баснями про белый и пушистый режим
В мире
Пастухов: Из Кремля на Запад постоянно посылают сигнал «Вы что это там?», а их посылают обратно
Общество
«Флагшток»: под Гомелем начали устанавливать антидроновые сети над дорогами
Общество
Папа Лев XIV назначил нового главу греко-католиков в Беларуси
Новости Борисова
В Борисове женщины чаще становятся инициаторами развода. В суде назвали причины
Общество
Мининформ «настоятельно порекомендовал» беларусам смотреть не YouTube, а что-нибудь другое
ВСЕ НОВОСТИ