Спадчына

Тры Барысавы: гісторыя геаграфіі горада

Памежны горад Полацкай зямлі, заснаваны князем Барысам, знаходзіўся на тэрыторыі сучаснага Стара-Барысава, ў 4 кіламетрах ад сярэднявечнага горада.

Спадчына ex-press.by
0

За 900-гадовую гісторыю Барысава ў геаграфічным становішчы горада адбыліся істотныя змены. Памежны горад Полацкай зямлі, заснаваны князем Барысам, знаходзіўся на тэрыторыі сучаснага Стара-Барысава, ў 4 кіламетрах ад сярэднявечнага горада. А адаптацыя правабярэжжа Бярэзіны пад гарадскую забудову распачалася толькі напачатку ХІХ ст.

Да 1960-х гадоў археолагі спрабавалі знайсці старажытны Барысаў на тэрыторыі сучаснага горада. Комплексна была вывучана гарадское замчышча, але прадметаў старэйшых за XIV ст. там не адшукалі. Толькі пасля гэтага звярнулі ўвагу на Стара-Барысаў. Экспедыцыя археолага Г. Штыхава знайшла тут шматлікія доказы існавання сярэднявечнага горада. Раскопкі падтрымалі меркаванне, што хутка пасля распаду Полацкага княства Барысаў згубіў сваё адміністрацыйнае і абарончае прызначэнне, не стаў ані удзельным горадам, ані якім-кольвек заўважным цэнтрам рамёстваў і гандлю. Фактычна да XV ст. ён не грае вялікай ролі ў гісторыі беларускіх земляў.


Барысаў у канцы XIX стагоддзі

Толькі ў часы вялікага князя літоўскага Вітаўта, Барысаў атрымаў новае жыццё. Невядома дакладна ці ствараўся горад нанова ці ўзнік з нейкага ранейшага паселішча. Але той факт, што горад атрымаў назву ужо вядомага цэнтра Полацкай зямлі, грае на карысць першай гіпотэзы. Каб як хутчэй засяліць горад, Вітаўт даў пэўныя палёгкі яго насельнікам. Барысаў у пачатку XV ст. стаў цэнтрам воласці і пачаў выконваць абарончыя функцыі: горад стаяў на натуральнай перашкодзе для усходніх захопнікаў, шырокай Бярэзіне, і закрываў шлях на Менск і Вільню. Нездарма ажно да канца XVII ст. Барысаўская воласць (староства) застаецца ў дзяржаўным уладанні, і пераходзіць у арэнду толькі паміж віленскімі ваяводамі.

Доўгі час горад існаваў толькі на левым беразе Бярэзіны. Вакол прыбярэжнага замка паступова рос пасад, заселены купцамі і рамеснікамі. Аднак ужо ў 1670 г. з’яўляецца першая звестка пра вёску Дымкі на супрацьлеглым беразе, там дзе зараз знаходзіцца асноўная частка горада. Упершыню яна ўзгадваецца ў першым інвентары Барысаўскага павета 1670 года, згодна з якім было там ўсяго 3 дымы (гаспадаркі).

Дакладна невядома этымалогія назвы паселішча. Гісторык Жана Гілевіч мяркуе, што назва была звязана са спрадвечным промыслам яе жыхароў: вытворчасцю смалы і выпальваннем вуглю. Прымітыўныя смалакурні тут існавалі яшчэ ў сярэдзіне ХХ ст. У Дымкі з ваколіц зводзіліся смаляныя карчы ад хвоі і ўвесь час з вёскі ішоў дым, добра бачны з горада.

Аднак назву паселішча можна выводзіць і з невялікай колькасці/вялікасці дымоў, з якіх пачаткова складалася вёска; і з таго, што піянерамі бярэзінскага правабярэжжа маглі быць барысаўскія пагарэльцы. Справа ў тым, што на час першай узгадкі вёскі толькі скончылася вайна Расіі і Рэчы Паспалітай, падчас якой Барысаў быў двойчы спалены, а ў ім на працягу сямі гадоў (1655-1662 гг.) знаходзілася расійская адміністрацыя і істотны вайсковы кантынгент.

У другі раз Дымкі ўжо ў якасці засценка ўпамінаюцца ў сумарыюшы 1781 г. Тут была зафіксавана 9 дымоў. Рэестр арэндных плацяжоў Барысаўскага староства за 1788-1789 гг. апроч такой жа колькасці дымоў узгадвае пра існаванне ў вёсцы карчмы.

Істотна змяняецца жыццё вёскі на мяжы ХVIII-ХІХ стст.: Барысаў у гэты час становіцца павятовым горадам Расійскай імперыі, а Бярэзіна з правядзеннем сістэмы каналаў, якія злучалі яе з Балтыйскім морам, пераўтвараецца ў стратэгічна важную транспартную артэрыю дзяржаўнага маштаба. Правабярэжжа Бярэзіны насупраць Барысава ў гэты час пачынаюць засвойваць расійскія гандляры соллю. На поўнач ад цяперашняга пешаходнага моста яны ўсталявалі прыстань, паступова каля прыстані з’явілася вуліца з прыгожымі драўлянымі дамкамі, вакол якіх закладаліся сады. На супрацьлеглым баку вуліцы знаходзілася каля 50 свірнаў, дзе зберагалася соль і іншыя тавары.

Новае прадмесце горада атрымала назву Слабада і імклівымі тэмпамі развівалася. Сюды сяліліся ўсё новыя гандляры і тыя, хто іх абслугоўваў, тут разгарнуўся аптовы гандаль: дзесяткі судоў штогод прыходзілі на барысаўскую прыстань. Паступова Слабада злілася з вёскай Дымкі, далучыўшы яе ў гарадскі абшар. У сённяшняй гарадской тапаніміцы пра існаванне ў Барысаве вёскі кажуць аднайменныя вуліца і завулак.

За другую палову ХІХ ст. (асабліва пасля з’яўлення чыгункі) прамысловая вытворчасць у горадзе пачала канцэнтравацца ў Нова-Барысаве. За ХХ ст. правабярэжжа горада істотна павялічылася: у гарадскую мяжу ўвайшлі вёскі Юшкевічы і Печы. Левабярэжны Барысаў рос істотна меншымі тэмпамі, але і тут не абыйшлося без праглынутай вёскі: паўночная частка сучаснага Барысава – гэта былая вёска Матусевічы.


Барысаў у сучаснасці
Алесь Лапо.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Нататкі пра Барысаў
Стара-Барысаў
Бярэзіна
спадчына
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Преследование беларусов вышло за пределы Беларуси». Как в 2024 году режим репрессировал людей в изгнании
В мире
«Журналист при Сталине был ходячей прокуратурой. Я также таким быть хочу!». Стало известно, кто скрывается за личностью доносчицы «Анны Коробковой»
Новости Жодино
Трех жителей Жодино объявили участниками "экстремистского формирования"
Политика
Шрайбман: Этот год открыл для Лукашенко окно возможностей
Экономика
«Никакие санкции не могут сделать процветанию больнее, чем могут сделать красауцы, запущенные в реальный сектор экономики»
В мире
«Асма умирает». Жена Башара Асада тяжело больна раком, ее держат в изоляции в Москве
Общество
Сотрудница милиции, исполняющая песни невестки Лукашенко, — бывшая жена политзаключенного
В мире
Эксперты: «Следы шрапнели уже не спрячешь, МАК придется расследовать крушение летевшего в Грозный самолета и привлекать иностранцев»
Общество
Родителей гомельских школьников пугают петардами от ВСУ
Общество
Белорусов заставляют снова заплатить за донаты
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Преследование беларусов вышло за пределы Беларуси». Как в 2024 году режим репрессировал людей в изгнании
В мире
«Журналист при Сталине был ходячей прокуратурой. Я также таким быть хочу!». Стало известно, кто скрывается за личностью доносчицы «Анны Коробковой»
Новости Жодино
Трех жителей Жодино объявили участниками "экстремистского формирования"
Политика
Шрайбман: Этот год открыл для Лукашенко окно возможностей
Экономика
«Никакие санкции не могут сделать процветанию больнее, чем могут сделать красауцы, запущенные в реальный сектор экономики»
В мире
«Асма умирает». Жена Башара Асада тяжело больна раком, ее держат в изоляции в Москве
Общество
Сотрудница милиции, исполняющая песни невестки Лукашенко, — бывшая жена политзаключенного
В мире
Эксперты: «Следы шрапнели уже не спрячешь, МАК придется расследовать крушение летевшего в Грозный самолета и привлекать иностранцев»
Общество
Родителей гомельских школьников пугают петардами от ВСУ
Общество
Белорусов заставляют снова заплатить за донаты
ВСЕ НОВОСТИ