Спадчына

Янка Купала: барысаўскі след

Ліпень 1934 г. Народны паэт Беларусі Янка Купала правёў на Барысаўшчыне.

Спадчына ex-press.by
0

Ліпень 1934 г. Народны паэт Беларусі Янка Купала правёў на Барысаўшчыне. У прамежках паміж творчымі сустрэчамі са студэнтамі сельскагаспадарчага тэхнікума, рабочымі запалкавай фабрыкі “Пралетарская перамога”, піянерамі, калгаснікамі, партыйна-камсамольскімі актывістамі, пясняр напісаў некалькі вершаваных твораў. Знакавымі ў творчасці Янкі Купалы яны не сталі – але засталіся красамоўнымі адзнакамі сталінскага часу.

Творчасць Янкі Купалы прынята падзяляць на два адрозных, калі не супрацьлеглых перыяда. І ўмоўнай мяжой паміж імі з’яўляецца спроба самагубства паэта ў 1930 г. Да гэтага Янка Купала,– красамоўны пясняр беларушчыны, удумлівы, лірычны, алегарычны. Апасля – здранцвелы і разважлівы бальшавіцкі аратар. Паездка паэта на Барысаўшчыну прайшлася на другі перыяд яго жыцця і творчасці, калі Янку Купалу, пад пагрозай бальшавіцкіх рэпрэсій, прыйшлося ўвасобіцца ў аблічча Янкі Зносака, прыстасаванца з яго ж “Тутэйшых”. Гэтае няпростае рашэнне, прынятае насуперак уласнай волі, немагчыма адчуць, прачытаць у творах, напісаных у 1934 г.: яны выключна стэрыльныя, прасякнутыя ідэалагізацыяй бальшавіцкага ладу і дзяржаўным мысленнем.

Напэўна галоўнае месца сярод напісанага Янкам Купалам ў гэтай даволі працяглай творчай вандроўцы займае паэма “Барысаў” (памерамі яна нагадвае верш), напісаная да ўсталявання перад уваходам у парк помніка Леніну. У звыклай для сацрэалізму манеры ў творы супрацьпастаўляецца папярэдні прыгонніцкі лад феадалізму і цяперашні росквіт:

Спалены Барысаў
Збыўся акупантаў,
–Рукой бальшавіцкай
Паўстае гігантам
Паўстае з руінаў
Кветкаю ружовай
Фабрыкі, заводы
Заводзіць нанова...
…Ў фабрыках, заводах
Гоман ля машынаў:
– Леніну мы помнік
Паставіць павінны
І паўстаў гранітам
Правадыру помнік
Ў Барысаўскім парку
Для вякоў патомных

Не абыйшлося ў паэме без заклікаў да барысаўцаў захоўваць пільнасць. У рэшце рэшт з такой пільнасці, недаверу і пошуку ворагаў разгарнецца другая хваля рэпрэсій…

…Аднак ты Барысаў новы,
Не драмі, а слухай!
Не паддайся снам спакойным
Пад шчаслівым небам!
Хітры вораг за мяжою
Набівае стрэльбы

Апроч паэмы “Барысаў”, Янка Купала напісаў некалькі твораў меншых вершаваных формаў. Сярод іх ёсць лаканічны і гучны верш “Я – калгасніца”, які натхніў Міхаіла Савіцкага на карціну сялянкі калгасніцы; гімн бальшавізму “Хвалююцца марскія хвалі”, ода трактарызацыі сельскай гаспадаркі “На нашым полі”, армейска-патрыятычны верш “Выпраўляла маці сына”.

…Выпраўляла маці сына
З калгасных загонаў
Каб служыў той верна, ўчынна
Арміі Чырвонай.

Толькі зрэдку ў барысаўскія вершы пранікае лірычная вобразнасць, але распаўсюджваецца яна толькі на некалькі радкоў, а не на ўвесь твор:

Абвілася краіна
У кветкі,
Кліча сонца і месяц
У сведкі
(верш “Абвілася краіна”)

Прывязку да Барысаўчыны мае верш “Калгасу “Чырвоны баец”, у якім супрацьпастаўляецца жыццё пры пану Ёдку (“сам ён жыў салодка, а бяднота горка”) і сучаснасць. Дадзены верш Купала, як дарэчы і вышэйузгаданы твор “Я - калгасніца”, напісаў у в. Скупліно:

…На гэтых папарах,
Засевах і пашах
Сёння гаспадараць
Калгаснікі нашы.

Адным сказам, у барысаўскім цыкле Янкі Купалы цяжка знайсці чуллівага і блізкага да надзённых праблем аўтара, гатовага на ўсё дзеля беларускай справы. Мы бачым тут чалавека зломленага таталітарнай сістэмай, далёкага ад праўды жыцця афіцыйнага ідэолага.

Алесь Лапо.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
КГК пригрозил торговле уголовными делами за то, что беларусы покупают мало беларусского
В мире
Пастухов: Трамп стал американским Ельциным. Нас ждет период «угасания революции», а возможно и сакраментального финала: «Я устал – я ухожу»
Политика
Павел Усаў: Людзі, якія з’явіліся на вяршыні палітычнай хвалі ў 2020 годзе, якія кудысьці вялі - былі не шчырымі ў сваіх думках, ідэях, дзеяньнях
Экономика
МАРТ рассказал, по каким ценам в Беларуси будут продавать овощи и фрукты зимой
Политика
Тихановская осудила стиль публичной деятельности мужа как “унижающий достоинство“
Новости Жодино
В лесах Смолевичского района появились заборы — в лесхозе рассказали, зачем
Общество
Виталий Цыганков: Почему некоторым россиянам не нравится Беларусь и беларусы?
Спорт
Канада не допустит белорусских и российских хоккеистов на молодежный чемпионат мира
Политика
«Большая сделка» под вопросом? Как отразится на Беларуси победа демократов на выборах в США
Новости Борисова
Начальник подразделения деревообрабатывающего предприятия в Борисовском районе осужден за взятки
ВСЕ НОВОСТИ