Спадчына

Барысаўшчына 100 гадоў таму

Весткі з Барысаўскага павету на старонках “Нашай Нівы” за 1914 год

Спадчына 34mag.net
0

(Весткі з Барысаўскага павету на старонках “Нашай Нівы” за 1914 год)


Газета “Наша Ніва” за 8 гадоў сваёй дзейнасці пераўтварылася ў аўтарытэтнае і папулярнае перыядычнае выданне. Найбольшая колькасць чытачоў газеты прыходзілася на Віленскую і Мінскую губерню. Чыталі “Нашу Ніву” і ў Барысаўскім павеце. 

Сярод аматараў беларускай газеты знаходзіліся і тыя, хто з ахвотаю паведамляў пра мясцовыя навіны, пісаў артыкулы, вершы. Сярод асабліва актыўных аўтараў варта прыгадаць зэмбінца Язэпа Шпэта і вясковага настаўніка Янку Светлячка (сапраўднае імя – Іван Гаеўскі). Але былі і іншыя, хто дапамагаў газеце аператыўна паведамляць пра весткі з рэгіёну. Пагартаем падшыўку газеты за 1914 год, каб адшукаць там навіны з Барысаўскага края.

Пачнем з павятовага цэнтра. Адразу некалькі паведамленняў датычаць дзейнасці мясцовых органаў самакіравання і наладжванні транспартнага добраўпарадкавання. У прыватнасці паведамляецца (“НН”; 4 студз.) пра тое, што барысаўскае земства дазволіла прамыслоўцам аўтамабільны рух паміж горадам і чыгуначнай станцыяй, а таксама паміж Зэмбінам і Барысавам. Пра наладжванне буйных транспартных шляхоў праз Барысаў  паведамляецца пазней (“НН”; 20 чэрв.) у сувязі з тым, што “Міністэрства дарог” (пэўна, маецца на ўвазе Міністэрства шляхоў зносін) праектуе шасэйныя дарогі з Мінска праз Барысаў на Оршу, а таксама ад Барысава праз Бярэзіну ва Ігумен. 

Земскі сход рупіў і пра рачны транспарт. Так, напрыканцы года (“НН”; 18 снеж.) паведамляецца пра тое, што орган самакіравання вырашыў дабівацца ва ўрада фінансавай падтрымкі на добраўпарадкаванне 17 рэк павета, у тым ліку судаходнай Бярэзіны. Пазначалася, што забалочанасць рэк замінала сплаву і карыстанню з сенажацяў уздоўж рачной плыні.

З гучных гарадскіх навін года было адкрыццё 1 ліпеня жаночай настаўніцкай семінарыі ў горадзе – пра гэта “Наша Ніва” пісала ажно двойчы. Што праўда, семінарыя была зачыненая ў 1916 г. так і не паспеўшы зрабіць аніводнага выпуску. 

1914 год быў годам актыўнай барацьбы з п’янствам, якая ўрэшчэ рэшт з пачаткам Першай сусветнай вайны прывяла да ўвядзення “сухога закона”. Пра тое, што не абмінула кампанія і Барысаўскі павет гавораць частыя паведамленні з рэгіёну на гэтую тэму: напрыклад, пра сялянскі сход у Вяляцічах, які прыняў рашэнне пазачыняць усе шынкі і іншыя кропкі гандлю алкаголем у воласці (“НН”; 12 чэрв.); пра павятовы сход у Барысаве, на якім ішло абмеркаванне барацьбы з п’янствам (“НН”; 20 чэрв. і 26 чэрв.), пра патрабаванне сялянскіх таварыстваў аб закрыцці 460 манаполек і шынкоў у Барысаўскім павеце (“НН”; 11 вер.).

Дайшло да таго, што некаторыя энтузіясты антыалкагольнай кампаніі пачалі ісці насуперак закону дзеля таго, каб паспрыяць перамозе над п’янствам. Так, у газеце за 12 снежня паведамлялася пра асуджанага селяніна Смоліка, які падпаліў бровар памешчыка Свіды ў двары Зарэчча нібыта дзеля змагання з п’янствам.

Пажары былі частымі гасцямі на нашай старонцы. Так, 3 ліпеня паведамлялася пра тое, што ва ўладаннях графа Тышкевіча ў павеце згарэла 200 дзесяцін леса, а 18 верасня – пра пажар у Гудабоўцы, дзе згарэла 51 сялянская сяліба. 

Калі пажары часцяком здараліся праз падпалы, то ў пэўных прыродных катаклізмах, што адбыліся ў гэтым годзе цяжка вінаваціць чалавека. Так, у газеце паведамлялася (“НН”; 20 чэрв.), што 5 чэрвеня ў Змітровічах (цяперашні Бярэзінскі раён) забіла перуном двух чалавек і пакалечыла жанчыну з дзіцём. 
Былі на Барысаўшчыне ў 1914 годзе і некалькі гучных крымінальных спраў. Напрыклад, паведамлялася пра уцёкі ад адказнасці хлопцаў (“НН”; 17 студз.), якія улетку 1913 г. спалілі пуню і 22 дзевак у вёсцы Кастрыца. Злачынцы ўладкавалі ў лесе зямлянку і толькі чарговы крадзеж дазволіў раскрыць іх хованку і злавіць забойцаў. Пра дадзенае здарэнне пісаў мясцовы карэспандэнт “Хвядот с Кастрыц”. А напрыканцы года (“НН”; 25 снеж.) прайшло паведамленне пра тое, што акружны суд Барысава накіраваў на вечную катаргу селяніна Апанаса Хількевіча, які атруціў свайго стрыечнага брата.

1914 год быў яшчэ і годам вайны, і гэтая тэма займала асноўны газетны аб’ём. Сярод іншага тут распавядалася пра мабілізацыю людзей, звязаных з белнацрухам. Так, паведамлялася (“НН”; 18 вер., 13 ліст.) пра сыход на вайну і хваробу барысаўца, паручніка драгунскага палка Аляксандра Цюндзявіцкага, а таксама пра ўзнагароджанне георгіеўскім крыжом за адвагу яго земляка Рыгора Лашчэўскага.

Як бачым, “Нашу Ніву” не толькі любілі чытаць на барысаўскай зямлі, аднак і дзяліцца з ёй сваімі навінамі, турботамі і мастацкімі творамі.

Алесь Лапо
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Барысаўскі павет
Нататкі пра Барысаў
спадчына
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ