Спадчына

300 гадоў разам: Барысаўшчына і Радзівілы

У сярэдзіне XVI ст. пачалося ўзвышэнне Мікалая Радзівіла Чорнага: ён быў прызначаны вялікім канцлерам літоўскім, віленскім ваяводам і ў давесак да гэтага атрымаў у арэнду Барысаўскае староства.

Спадчына ex-press.by
0

У сярэдзіне XVI ст. пачалося ўзвышэнне Мікалая Радзівіла Чорнага: ён быў прызначаны вялікім канцлерам літоўскім, віленскім ваяводам і ў давесак да гэтага атрымаў у арэнду Барысаўскае староства. Сувязь Радзівілаў з гэтымі землямі не перарывалася наступныя 300 гадоў, пакуль генерал-лейтэнант расійскага войска Лявон Радзівіл не прадаў барысаўскі маёнтак царскай сям’і Раманавых.

Але Мікалай Чорны быў не першым барысаўскім намеснікам з Радзівілаў. Яго бацька Ян Барадаты арандаваў гэту воласць, аднак пасля яго смерці ў 1522 г. было вырашана дадзеную тэрыторыю перадаваць віленскаму ваяводу, які б карыстаўся атрыманымі прыбыткамі для службовых мэтаў. Барысаў у той час становіцца важным ваенным пунктам: напачатку XIV ст. войска Вялікага княства Літоўскага часта спынялася тут перад абарончымі паходамі на ўсход – Маскоўскае княства ў гэты час становіцца галоўным ворагам. Да прыкладу, менавіта адсюль накіравалася войска Канстанціна Астрожскага на пераможны бой на раку Крапіўна ў 1514 г.

У 1551 г. жаданую, найбольш уплывовую ў дзяржаве пасаду віленскага ваяводы заняў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён атрымаў у арэнду Барысаўскае староства і пачаў стварэнне на яе землях гаспадарчай інфраструктуры. Заняты на дзяржаўнай службе Мікалай Чорны, відаць, не часта наведваў Барысаўшчыну – справамі намесніцтва займаўся іх даручэнец з ліку больш дробнай шляхты, звычайна – асабісты васал ваяводы. Так, у часы Яна Барадатага гэта быў Сава, у часы Мікалая Чорнага – Лукаш Бескі. Дадзеная практыка захавалася і надалей.

У 1555 г. у Барысаве распачалася будаўніцтва новага драўлянага абарончага замка. У выніку паўстала фартэцыя, пра якую аўтар “Апісання Еўрапейскай Сарматыі” Гваніні пісаў у 1578 г. “Замак зроблены з дубовых дрэў і самым лепшым чынам умацаваны вежамі і драўлянымі чатырохрадовымі сценамі, якія ўнутры запоўнены зямлёй і каменнямі. Замак выгадна абкружаны наўкол ракой Бярэзінай… У ім заўсёды ўтрымліваецца гарнізон жаўнераў, на выпадак нападу маскоўцаў, каб затрымаць іх, калі яны перайдуць мяжу". Не аднойчы пад сценамі замка збіралася асноўнае войска Вялікага княства Літоўскага: усходняя пагроза не затухала, распальвалася новая шматгадовая Інфляндская вайна. 


У 1565 г. барысаўская арэнда незадоўга пасля атрымання пасадаў віленскага ваяводы і вялікага літоўскага канцлера перайшла да Мікалая Радзівіла Рудога, прадстаўніка роду біржайскай галіны (ад маёнтка Біржы на поўначы Літвы). Гераізм Рудога ў вышэйпазначанай вайне вялікі князь літоўскі і кароль польскі Стафан Баторы адзначыў тым, што замацаваў Барысаўскае староства за Радзівіламі. У 1577 г. барысаўскія землі пераходзяць ва ўласнасць сыну Мікалая Рудога – Крыштафу Перуну, а праз два гады – сыну апошняга Янушу. Стафан Баторы быў хросным бацькам Януша Радзівіла: гэта ён надаў яму венгерскае імя і зрабіў у дзень хрышчэння падарунак у выглядзе Барысаўскага староства, хоць вядома, што кіраваў гэтымі землямі Крыштаф Пярун да 1603 г.

Верагодна, што на мяжы XVI і XVII стст. быў адноўлены і ўмацаваны гаспадарчы двор на месцы першапачатковага барысаўскага гарадзішча, у сучаснай вёсцы Старабарысаў. Гэтае паселішча ў той час мела назву Радзівілаў. Пад ёй яно змешчана на даволі падрабязнай карце ВКЛ, створанай у 1590-я гады служэбнікам Крыштафа Пяруна Тамашом Макоўскім і надрукаванай у Амстэрдаме ў 1613 г. На гэтай жа карце можна бачыць і ўласна Барысаў.

У першай палове XVII ст. Радзівілы губляюць свае ўплывы, страчваюць яны і Барысаўскае староства. Толькі на пэўныя кароткія перыяды ім удаецца атрымаць у арэнду дадзеныя землі: з 1629 г. па 1635 г. староствам валодаў Альбрыхт Станіслаў, з 1650 г. – Януш Радзівіл. 

У 1654 распачалася пэўна самая крывавая вайна ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага, і на наступны год Барысаў быў захоплены расійскім войскам і спалены. Ажно да канца XVIII ст. Барысаўскае староства выйшла з рук Радзівілаў, і толькі ў 1770-я яны здолелі вярнуць гэтыя землі для свайго карыстання, што праўда, ужо без горада.  Цэнтр свайго ўладання яны перанеслі ў Старабарысаў, дзе ў 1776 г. узвялі новую сядзібу. У 1798 г., пасля таго як староства трапіла ў склад расійскай імперыі (і стала называцца маёнткам) яно не было падаравана ў прыватную ўласнасць расійскім імператарам Міхалу Гераніму Радзівілу.


Уладальнік старабарысаўскай сядзібы пачатку ХІХ ст. Міхал Геранім Радзівіл ў адрозненні ад малодшага брата Дамініка, не выступіў адкрыта на баку Напалеона, што дапамагло яму захаваць свае вялізныя ўладанні. І толькі ў 1850-я гг. генерал-лейтэнант расійскага войска Лявон Радзівіл прадаў яго разам з вялізным маёнткам Мікалаю Мікалаевічу Раманаву. Так перарвалася повязь, што злучала Барысаў з наймагутным магнацкім родам колішняга Вялікага княства Літоўскага.

Алесь Лапо. Фота arche.by, Аляксея Якаўлева.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Мікалай Радзівіл Чорны
Нататкі пра Барысаў
спадчына
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ