Спадчына

Барысаўшчына 100 гадоў таму. Частка ІІ

1915 год прынёс новыя выпрабаванні як на беларускую зямлю ў цэлым, так і на Барысаўшчыну ў прыватнасці.

Спадчына 34mag.net
0

(весткі з Барысаўскага павету на старонках “Нашай Нівы” за 1915 год).


1915 год прынёс новыя выпрабаванні як на беларускую зямлю ў цэлым, так і на Барысаўшчыну ў прыватнасці. Не абмінуў ўвагай здарэнні з жыцця краю і галоўны нацыянальны рупар беларушчыны гэтага часу – газета “Наша Ніва”.

Новы 1915 год унёс карэктывы і ў жыццядзейнасць самой газеты. Ва ўмовах ваеннага становішча і жорсткай цэнзуры, “Наша Ніва” вымушана была плаціць ваенныя падаткі і адмовіцца ад прапаганды беларускай дзяржаўнасці, амаль кожны нумар (пачынаючы з 23 студзеня) выходзіў з істотнымі купюрамі цэнзараў, працягвалася практыка канфіскацыі газеты. Як і раней забаранялася падпісвацца на выданне настаўнікам і вучням Віленскай навучальнай акругі, паштовым, вайсковым і іншым чынам. Рэдактару газеты Янку Купале прыйшлося спраўляцца з няпростымі фінансавымі праблемамі, да таго ж павольна і няўхільна да Вільні набліжаўся фронт Першай сусветнай. У выніку 7 жніўня 1915 г. выйшаў апошні нумар выдання (пазней “Наша Ніва” на кароткі час адновіць свой выхад у 1920 г.), а ў верасні Вільню ўжо акупавалі нямецкія войскі.

Зрэшты, пакуль газета выходзіла, на яе старонках, як і ў 1914 г., з’яўлялася інфармацыя пра падзеі з Барысаўскага павета. Пашырыўся штат барысаўскіх карэспандэнтаў. Да ліку Язэпа Шпэта і Янкі Святлячка далучыліся новыя імёны – А. Нетрашкевіч з-пад Плешчаніц (цяперашні Лагойскі раён) і легендарны дзеяч беларускага нацыянальнага руху Карусь Каганец. Апошні пасля выхаду на свабоду з чарговага зняволення працяглы час не мог усталявацца на работу. Але ў пачатку 1912 г. знайшоў месца кіраўніка фальварка Жортаў у Барысаўскім павеце, дзе служыў апошнія шэсць гадоў свайго жыцця і адкуль пісаў карэспандэнцыі ў “Нашу Ніву” і іншыя беларускія выдавецтвы. Напрыклад, яго руцэ належыць допіс ў першую беларускую газету ад 21 лютага 1915 г., дзе ён паведамляў пра забойства ў Разлогах, здзейсненае на рэлігійнай глебе.

Інфармацыя пра горад Барысаў і мястэчка Новабарысаў (пра правабярэжную частку горада у “Нашай Ніве-1915” яшчэ казалася як пра асобны населены пункт) нешматслоўная і датычыць у асноўным пажараў на заводах і дзейнасці павятовага земства.

Так, 23 студзеня паведамлялася пра вялікі пажар (агонь было відаць за 10 вёрст), які знішчыў шкляную гуту Палецкага, 31 студзеня – пра тое, што часткова згарэла ўжо іншая шкляная гута – “Барысаў” братоў Краеўскіх. 2 ліпеня на старонках “Нашай Нівы” гаварылася пра выпадак, у выніку якога на фабрыцы дрожджаў Гутмана з-за выбуху на прадпрыемстве адкінула дах і пажар не маглі патушыць на працягу сутак.

Аднак у цэлым вялікія пажары ў 1915 г. абмінулі Барысаў. Але зачапілі Плешчаніцы – на той час адно з самых вялікіх мястэчак павета. “10 ліпеня згарэла мястэчка Плешчаніцы” – паведамляў карэспандэнт “Нашай Нівы”. Пажар пачаўся з кагальных лазень і перайшоў на жыллёвыя пабудовы. У выніку згарэла 99 дамоў, 45 крам і 2 сінагогі. Агульная шкода склала – 200 тысяч рублёў (31 ліп.).

Маецца паведамленне пра Барысаўскае павятовае земства, пра якое з артыкулаў “Нашай Нівы” за 1914 г. складваецца ў прынцыпе прыязнае меркаванне: мясцовае самакіравання рабіла дастаткова захадаў на тое, каб добраўпарадкаваць транспартныя шляхі, што для транзітнага горада мела вялікае значэнне. На гэты раз паведамляецца пра тое, што 13 лютага земства атрымала ад уладаў 60 тысяч рублёў на выдаткі, звязаныя з вайной (“НН”; 13 лют.).

У 1915 г. працягвалася кампанія па барацьбе з алкагалізмам і таму найбольшая частка допісаў з Барысаўскага павета належала менавіта ёе. Так, за год адразу тры разы паведамляецца пра раскрыццё дзейнасці нелегальных бровараў на тэрыторыі павета: спачатку быў раскрыты браварок у вёсачцы Мачулішчы (цяперашні Крупскі раён) (9 крас.), а пазней у Каменнай Студні (24 крас.) і засценку Старына (цяперашні Смалявіцкі раён). Пра пакаранні іх гаспадароў нічога не гаварылася, але мяркуючы па ўсім выракі былі суровымі.

Дарагавізна гарэлкі правакавала асобныя элементы ў грамадстве да супрацьпраўных дзеянняў. Так, 7 сакавіка паведамлялася, што ў Мінску прайшоў суд аб нападзе на “манапольку” ў в. Бытча. 19 ліпеня 1914 г. падчас мабілізацыі натоўп запасных гвалтоўна ўлез у “манапольку” і вынес адтуль гарэлкі на 14 рублёў 45 капеек. У выніку двух завадатараў асудзілі на пазбаўленне ўсіх правоў і зняволенне ў арыштанцкай роце адпаведна на 3 і 3,5 гады.

У студзені паведамлялася пра частыя выпадкі нападу ваўкоў (“цяпер ходзюць не па адным, а цэлымі ватарбамі”) на людзей. Жыхар з в. Старыя Валасовічы (цяперашні Лепельскі раён) позна вяртаўся дахаты з мястэчка і яго перастрэлі сем ваўкоў – ад навалы ён цудам уцалеў, але ўжо ўратаваным, цяжка захварэў і памёр (“НН”; 16 студз.).

Значна скараціліся карэспандэнцыі ад “зэмбінскага нашаніўца” Язэпа Шпэта: відаць што гэта было звязана з яго мабілізацыяй у расійскае войска. Тым не менш 1 мая ў “НН” з’явіўся яго допіс з фронта пра “дзіўную вайну” на нямецка-расійскім фронце, які амаль не зрушыўся з месца з лістападу мінулага года.

Першая сусветная вайна стала галоўнай прычынай закрыцця газеты “Нашай Нівы”, але тым не менш спрычынілася да запаветнай мары яе выдаўцоў і аўтараў – беларускай дзяржаўнасці.

Алесь Лапо.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Нататкі пра Барысаў
спадчына
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
«Путин войдет в историю не только войной против Украины, но и шокирующим использованием ядов»
Культура
Путин назвал композитора Пахмутову Александрой Николаевичем Патрушевым
Общество
Кто-то создал фальшивый сайт КГБ и втихаря собирал доносы
Общество
«Пока сын шел из школы, три алкаша бросили пить». Видео о беларусском мальчике набрало миллионы просмотров в TikTok
Общество
Беларусский врач с большим стажем начал в Польше карьеру с нуля. Получал «минималку», а теперь стесняется сказать, сколько зарабатывает
Политика
ЦИК Беларуси принял документы для регистрации Анны Канопацкой кандидатом в президенты
Политика
Турарбекова: «Достаточно высока вероятность того, что Россия попытается реализовать планы насчет войны в Европе»
Политика
Міхалевіч: «Упэўнены, што дамовіцца з былымі лукашысцкімі чыноўнікамі можна будзе хутка і эфектыўна»
Технологии
Российские программы будет невозможно купить и обновить через Google Play
Общество
В Жлобине за "распространение экстремизма" будут судить целое предприятие
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
«Путин войдет в историю не только войной против Украины, но и шокирующим использованием ядов»
Культура
Путин назвал композитора Пахмутову Александрой Николаевичем Патрушевым
Общество
Кто-то создал фальшивый сайт КГБ и втихаря собирал доносы
Общество
«Пока сын шел из школы, три алкаша бросили пить». Видео о беларусском мальчике набрало миллионы просмотров в TikTok
Общество
Беларусский врач с большим стажем начал в Польше карьеру с нуля. Получал «минималку», а теперь стесняется сказать, сколько зарабатывает
Политика
ЦИК Беларуси принял документы для регистрации Анны Канопацкой кандидатом в президенты
Политика
Турарбекова: «Достаточно высока вероятность того, что Россия попытается реализовать планы насчет войны в Европе»
Политика
Міхалевіч: «Упэўнены, што дамовіцца з былымі лукашысцкімі чыноўнікамі можна будзе хутка і эфектыўна»
Технологии
Российские программы будет невозможно купить и обновить через Google Play
Общество
В Жлобине за "распространение экстремизма" будут судить целое предприятие
ВСЕ НОВОСТИ