Политика

Ці магчымае сёньня «мірнае суіснаваньне» Захаду з рэжымам Лукашэнкі? Адказвае палітоляг Андрэй Казакевіч

"Усё будзе вызначацца глябальным стаўленьнем да Расеі, але беларускі трэк можа адрозьнівацца ў асобных дэталях".

Политика www.svaboda.org
0

Ці магчымае сёньня «мірнае суіснаваньне» Захаду з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, наколькі самастойны рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў выбудоўваньні замежнай палітыкі? Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч разважае пра гэта ў інтэрвію "Свабодзе".

— Гэтымі днямі аналітыкі заяўляюць пра пэўную разрадку палітычнай напружанасьці паміж афіцыйным Менскам і заходнімі суседзямі Беларусі. Ці гэта тактычная і часовая рэч, або гэта можа сьведчыць пра больш глыбокія зьмены ў адносінах паміж Беларусьсю і Захадам? Можа быць, наступае пэрыяд так званага «мірнага суіснаваньня»?

— Ніякіх прынцыповых зьменаў у адносінах паміж Беларусьсю і Захадам, мне здаецца, ня будзе — да таго часу, пакуль ня будзе заключана мірнае пагадненьне ў справе Ўкраіны. Бо так ці інакш ува ўсіх гэтых раўнаньнях трэба ўлічваць пазыцыю Масквы і тое, што яна мае дастаткова вялікія магчымасьці ціснуць на Менск і дабівацца сваіх мэтаў.

Калі у Масквы будзе жаданьне абвастраць сытуацыю праз гібрыдныя пагрозы, іншыя захады вакол беларускай мяжы — яны будуць рабіцца. І гэта ня тое, чым улады Беларусі могуць аднаасобна кіраваць.

Калі ўзяць вашую аналёгію зь «мірным суіснаваньнем», то трэба разумець, што яно тады, у 1960–70-я гады, тычылася ўсяго савецкага блёку. А сёньня Беларусь — частка новага расейскага блёку. І, вядома, мадэль ягонага існаваньня будзе вызначацца перш за ўсё асноўнай краінай, Расеяй. Адносіны з краінамі-сатэлітамі будуць вытворнымі ад таго, што атрымаецца ў выніку нейкага мірнага пагадненьня.

— Адразу хачу ўдакладніць вашую думку наконт таго, якія пытаньні Беларусі «дазволена» кантраляваць. Напрыклад, дывэрсіі на тэрыторыі Эўропы, у якіх абвінавачваюць Расею, — Беларусь тут наўрад ці неяк уплывае. А што зь мігранцкім крызісам? Мы бачым ужо некалькі дзён нуль спробаў нелегальнага пераходу мяжы. Значыць, Менск здольны сам кантраляваць гэта пытаньне?

— Думаю, што гэта ўсё-такі пытаньне кансэнсусу і нейкіх дамоўленасьцяў. Так ці інакш гэтая складаная схема з кіраваньнем мігранцкімі патокамі каардынавалася з Масквой. Вядома, канкрэтна на гэта можа ўплываць і Менск. Але калі ў Маскве прымуць рашэньне надалей выкарыстоўваць гэты крызіс, каб ціснуць на краіны Эўропы, то зноў зьявяцца гэтыя мігранты.

Пытаньне ў тым, што ціск празь міграцыйны крызіс паказаў даволі абмежаваны ўплыў на палітычную сытуацыю ў краінах — заходніх суседзях Беларусі. І таму Менск з Масквой, відаць, проста ўзгаднілі: давайце тут здымем напружанасьць, бо сытуацыя мяняецца.

Я б яшчэ падкрэсьліў, што пакуль вельмі далёка да сапраўднай дээскаляцыі. Калі ўзгадаць гісторыю міграцыйнага крызісу, то трэба памятаць, што ён прывёў ня толькі да закрыцьця памежных пунктаў, але і да ўводу санкцыяў. І пакуль мы ня бачым, каб санкцыі былі зьнятыя ці хаця б пачалася дыскусія пра гэта.

Пакуль гэтага не адбудзецца, нельга казаць пра «мірнае суіснаваньне». Бо атрымаецца вельмі істотная асымэтрыя — санкцыі застануцца, а мігранты зьнікнуць. Гэта, вядома, будзе мала нагадваць сапраўднае мірнае суіснаваньне.

— Калі прыводзім гістарычны прыклад «мірнага суіснаваньня», то ня кажам пра «любоў» да апанэнта, да блёку, раней савецкага, цяпер расейскага — дыктатарскага рэжыму. Аднак, зыходзячы з прагматычных матываў, зь відавочнай немагчымасьці хутка зьмяніць там уладу, — то мірнае суіснаваньне, магчыма, проста прагматычна і практычна прыносіць больш карысьці, чым закрыцьцё межаў ды іншая канфрантацыя. Хіба гэтая лёгіка ня можа запанаваць у заходніх сталіцах?

— Тэарэтычна ўсё магчыма, але пакуль што да гэтага далёка. Калі ўзгадаць гістарычную «разрадку», калі ідэя суіснаваньня стала дамінаваць ня толькі з савецкага боку, але і з заходняга, то мы бачылі рост гандлю паміж Савецкім Саюзам і Захадам. Мы бачылі значныя інфраструктурныя праекты кшталту пабудовы трубаправодаў з СССР у Заходнюю Эўропу. Можам узгадаць сумесныя касьмічныя праграмы Савецкага Саюзу і Злучаных Штатаў.

І калі мы кажам пра сур’ёзныя інфраструктурныя праекты, то гэта фінансы, плянаваньне на шмат гадоў супрацы, што і адбывалася ў 1960–70-я гады. Аднак цяпер прыкметаў гэтага не відаць.

Тэндэнцыя нават гэтага году — працяг разбурэньня адносінаў. Прыкладам можа быць дыскусія пра расейскія энэрганосьбіты, ад якіх Захад адмаўляецца. Можна ўзгадаць новыя санкцыі, якія толькі-толькі ўводзяць супраць Расеі. Мы бачым, што ў многіх кірунках супрацы, зьвязаных з высокімі тэхналёгіямі, у галіне навукі усё скарачаецца і згортваецца.

Пакуль што мы дакладна ня ў пункце нейкай стабілізацыі. Вядома, усё магчыма, але спатрэбіцца шмат часу і гады перамоваў, каб тут штосьці стабілізаваць.

— Вы казалі, што ўсё залежыць ад таго, якое мірнае пагадненьне можа быць падпісанае ў выніку расейскай вайны з Украінай. Асноўныя санкцыі супраць Беларусі ўведзеныя акурат за падтрымку агрэсіі Расеі. Калі няма вайны, то ці паўстане пытаньне пра скасаваньне гэтых санкцыяў?

— Вядома. Больш за тое, Расея настойвае, каб скасаваньне гэтых санкцыяў было часткаю мірнага пагадненьня. Менск з свайго боку будзе імкнуцца, каб у гэты пакет трапіла і скасаваньне санкцыяў супраць Беларусі. Таму, хутчэй за ўсё, прынамсі частковае зьняцьце санкцыяў можа стаць часткай мірнага пагадненьня.

— Дэмакратычная супольнасьць Беларусі ўвесь час кажа, што нельга атаясамліваць Беларусь з Расеяй. Улічваючы аб’ектыўную рэальнасьць — сёньня Беларусь ёсьць вайсковым і палітычным саюзьнікам Расеі — ці магчымае істотнае адрозьненьне ў стаўленьні Захаду да Беларусі і да Расеі?

— Можна скарыстаць тую ж аналёгію з халоднай вайной. Быў Савецкі Саюз, але былі і ГДР, і Югаславія. І стасункі гэтых краін з Захадам адрозьніваліся ад тых, што меў з Захадам СССР.

Вядома, у значнай ступені ўсё будзе вызначацца глябальным стаўленьнем да Расеі, але беларускі трэк можа разыходзіцца ў асобных дэталях.

Ён можа адрозьнівацца ў лепшы бок — менш абмежаваньняў і больш супрацы, у той ступені, у якой гэта ня будзе пярэчыць расейскай замежнай палітыцы.

Але можа быць і наадварот. Маем прыклад такіх краінаў, як Альбанія, якая падчас халоднай вайны была яшчэ больш закрытыя, чым СССР.

Таму тут шмат будзе залежаць ад пазыцыі ўладаў Беларусі, іхнай гатовасьці ісьці на кампрамісы, і гатовасьці суседніх краінаў да дээскаляцыі. Таму гульня ў гэтым калідоры цалкам магчымая.

Цяпер нельга сказаць, што да Беларусі і Расеі аднолькавы падыход: тоеснасьці няма. Цяжка прагназаваць, што гэтыя падыходы цалкам сальюцца, бо гэтага відавочна ня хочуць ні Захад, ні ўлады Беларусі. Усё-такі ёсьць шмат нюансаў у гэтых стасунках. Ну і, адпаведна, гэта адкрывае Менску магчымасьці для манэўру.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
казакевич
геополитика
запад
беларусь
лукашенко
россия
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ