Политика

Карбалевiч: «Галоўны міратворца» па-за гульнёй: чаму Лукашэнка нэрвуецца

"Цяпер міратворчы працэс адбываецца без удзелу Лукашэнкі. І ён пачынае мітусіцца, імкнецца неяк нагадаць пра сябе".

Политика www.svaboda.org
0

У публічнай частцы перамоваў Лукашэнкі з Пуціным закраналася толькі пэрспэктыва замірэньня ў вайне ва Ўкраіне. Да абмеркаваньня галоўнай тэмы міжнароднага парадку дня Лукашэнка хацеў бы далучыцца. Для яго непрыемна, што ў момант, калі сьвет абмяркоўвае мірны плян, ён застаецца ўбаку, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч на "Свабодзе".

Пасьля 2020 году, і асабліва з пачаткам вайны ва Ўкраіне, Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін сустракаюцца і праводзяць перамовы ў сярэднім раз на два месяцы. Апошнім разам яны сустракаліся ў канцы верасьня. Прайшло два месяцы, так што цяперашняя сустрэча ў Бішкеку падчас саміту АДКБ адбываецца дакладна паводле традыцыйнага графіку.

Сустрэча працягвалася больш за паўтары гадзіны. Лукашэнка з пачатку адзначыў, што хоць суразмоўцы і часта сустракаюцца, аднак пытаньняў для абмеркаваньня «менш не становіцца» і яны «усё больш сур’ёзныя».

Падчас публічнай часткі перамоваў Лукашэнка і Пуцін закранулі толькі адно пытаньне: пэрспэктывы замірэньня ў вайне ва Ўкраіне. Гэта галоўная тэма сёньняшняга міжнароднага парадку дня. Усе абмяркоўваць чарговы мірны плян. Гісторыя вакол праекту замірэньня ператвараецца ў нейкі дэтэктыў з інфармацыйнымі зьлівамі сакрэтных перамоваў, зьяўленьня новых варыянтаў, якія патрабуюць узгадненьня.

Ня дзіва, што Лукашэнка хацеў бы неяк далучыцца да абмеркаваньня гэтага пытаньня. Бо атрымоўваецца сытуацыя, псыхалягічна ня вельмі прыемная для яго. У момант, калі сьвет абмяркоўвае мірны плян, Лукашэнка застаецца ў баку.

А менавіта Лукашэнка ж з самага пачатку выступаў з рознымі, няхай і сумнеўнымі, але міратворчымі ініцыятывамі. Заяўляў, што Беларусь павінна ўдзельнічаць у перамоўным працэсе як самастойны суб’ект хаця б з той прычыны, што краіна мяжуе з абодвума дзяржавамі, якія ваююць. Ён увесь час прапаноўваў Менск як пляцоўку для перамоваў. Нават сам Дональд Трамп яму тэлефанаваў перад сваёй сустрэчай з Уладзімерам Пуціным на Алясцы і вёў размову ў кантэксьце пытаньня міру ва Украіне. Гэта падняла статус Лукашэнкі ў ягоных уласных вачах.

І вось цяпер цягнік перамоваў набірае хуткасьць, а Лукашэнка застаецца адзінока стаяць на плятформе. Эўрапейскія лідэры прапанавалі свой плян. А беларускага кіраўніка ніхто не запрашае, нават ня ўзгадвае. І візыт амэрыканскай дэлегацыі на чале з Джонам Коўлам адкладзены.

І Лукашэнка пачынае мітусіцца, імкнецца неяк нагадаць пра сябе ў кантэксьце ўкраінскага пытаньня. У гэтым ракурсе варта разглядаць нечаканае вызваленьне з-за кратаў 31 грамадзяніна Ўкраіны. Важна тое, што яно адбылося ў момант, калі ўвага сусьветных мэдыяў скіраваная на Ўкраіну — і любы жэст на інфармацыйным экране ў кірунку ўкраінскай тэмы заўважаецца, ацэньваецца, павялічваецца ў маштабах.

І вельмі знамянальна, што падчас публічнай часткі перамоваў з Пуціным у Бішкеку, у прысутнасьці мэдыяў, Лукашэнка ўчапіўся за гэтую тэму. Маўляў, мы тут з прэзыдэнтам Расеі ўсё абмяркуем, дамовімся па пытаньні вайны і міру, вось дзе галоўны цэнтар прыняцьця рашэньняў. І, зразумела, у соты раз прагучала дзяжурная і ўжо назойлівая прапанова правесьці мірныя перамовы ў Менску.

І адказы Лукашэнкі на пытаньні расейскіх журналістаў зводзіліся да тэмы вайны ва Ўкраіне. Прагучалі ўсе традыцыйныя прапагандысцкія наратывы: заклікі да Ўладзімера Зяленскага спыніць вайну, абвінавачваньні на адрас Эўразьвязу, які маўляў, ня хоча міру і інш. Можна нават сказаць, што для Лукашэнкі вось такая магчымасьць паразважаць перад расейскімі журналістамі аб новым мірным пляне па спыненьню вайны ва Ўкраіне — галоўны пункт праграмы візыту на гэты нікому непатрэбны саміт АДКБ.

Што ўласна да саміту АДКБ, то ён прайшоў паводле традыцыйнага сцэнару. Кіраўнікі дзяржаў удзельніц пераконвалі адзін аднаго, што гэтая арганізацыя важная, яна захоўвае сваю актуальнасьць і запатрабаванасьць. Гэты гучала асабліва цікава на тле таго, што адна з краін-удзельніц АДКБ — Армэнія — прыпыніла сваю дзейнасьць у згаданым саюзе.

Лукашэнка, як звычайна, скардзіўся на палітыку краін Захаду, абвінавачваў іх у агрэсіўных намерах, казаў пра Беларусь як крэпасьць у аблозе. І заявіў:

«Заходнія палітыкі мэтанакіравана рыхтуюцца да вайны. Не мы, Уладзімір Уладзіміравіч, рыхтуемся да вайны, а па ўсіх фактах — яны».

Але ж насамрэч, яны можа толькі рыхтуюцца, а Расея ўжо вядзе вайну супраць Украіны, а Беларусь ёй дапамагае.

Варта зьвярнуць увагу, што не адбылося ніякіх двухбаковых сустрэч і перамоваў Лукашэнкі зь іншымі кіраўнікамі краін-удзельніц АДКБ, акрамя Пуціна. Звычайна палітычныя лідэры выкарыстоўваюць такія форумы як пляцоўку для абмеркаваньня праблемных пытаньняў зь іншымі прэзыдэнтамі. Магчыма кіраўнікі постсавецкіх дзяржаў так часта сустракаюцца на розных самітах (АДКБ, ЭАЭС, СНД), што даўно надакучылі адзін аднаму.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
карбалевич
война
беларусь
украина
лукашенко
россия
ОДКБ
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Зазулинская призвала Европу занять ясную позицию по принудительному изгнанию бывших политзаключенных
Общество
«У меня всегда была мечта водить автобус». Актер Игорь Сигов — о своей новой работе
Общество
Белорусу в Германии грозит лагерь для беженцев после 3 лет легальной жизни
Общество
По делу о смерти блогера Мелкозерова назначили дополнительную экспертизу
Общество
Беларуска просила близких понемногу перевозить в Польшу ее сбережения. А потом купила квартиру — и банк заблокировал больше 270 тысяч долларов
Общество
«Вечером хозяева будут приезжать и делать ремонт». Необычное объявление о сдаче жилья в Минске
Общество
Следователю по «делу TUT.BY» Дмитрию Далиннику дали 14 лет за взятки
Политика
Памілаваньне як сыгнал для Вашынгтону і магчымасьць перабіць дрэнныя навіны. Аналіз Валера Карбалевіча
В мире
WP: Россия передает Ирану данные о целях для атак на объекты США
Общество
Белорусам предлагают конфискат - дешевые телефоны и технику. В чем подвох?
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Зазулинская призвала Европу занять ясную позицию по принудительному изгнанию бывших политзаключенных
Общество
«У меня всегда была мечта водить автобус». Актер Игорь Сигов — о своей новой работе
Общество
Белорусу в Германии грозит лагерь для беженцев после 3 лет легальной жизни
Общество
По делу о смерти блогера Мелкозерова назначили дополнительную экспертизу
Общество
Беларуска просила близких понемногу перевозить в Польшу ее сбережения. А потом купила квартиру — и банк заблокировал больше 270 тысяч долларов
Общество
«Вечером хозяева будут приезжать и делать ремонт». Необычное объявление о сдаче жилья в Минске
Общество
Следователю по «делу TUT.BY» Дмитрию Далиннику дали 14 лет за взятки
Политика
Памілаваньне як сыгнал для Вашынгтону і магчымасьць перабіць дрэнныя навіны. Аналіз Валера Карбалевіча
В мире
WP: Россия передает Ирану данные о целях для атак на объекты США
Общество
Белорусам предлагают конфискат - дешевые телефоны и технику. В чем подвох?
ВСЕ НОВОСТИ