Политика

Віталь Цыганкоў: Ня выключана, што ў Крамлі могуць раззлавацца і задумаць нейкую апэрацыю па «принуждению к верности»

"Масква не давярае і Лукашэнку і ЗША і заўсёды будзе баяцца, што Вашынгтон захоча перацягнуць Лукашэнку на іншы ад Масквы бок".

Политика ex-press.by
0

У цэлым, стратэгічна, перамовы з ЗША – гэта плюс для Беларусi, пiша палiтычны аналiтык Віталь Цыганкоў.

Тут якраз той (ня часты апошнім часам) выпадак, калі хачу цалкам пагадзіцца з Зянонам Пазьняком у тым, што:

1. На сёньня галоўнае – гэта захаваньне сувэрэнітэту і 2.Часам інтарэсы рэжыму могуць у нейкім аспэкце супадаць з абектыўнымі інтарэсамі краіны Беларусь.

У інтарэсах дзяржавы Беларусь, сувэрэнітэт якой знаходзіцца пад сур’ёзнай пагрозай, павялічваць сваю суб’ектнасьць. Перамовы з амэрыканцамі, безумоўна, павялічваюць гэтую суб’ектнасьць і сувэрэнітэт – аб’ектыўна, і рэжыму, і дзяржавы.

Трэба прызнаць, што калі мы ўсе ці, прынамсі, большасьць дэмакратычных сілаў кажам, што на сёньня галоўная задача – гэта захаваньне сувэрэнітэту і вызваленьне палітвязьняў, то тым самым устанаўліваецца пэўная сыстэма прыярытэтаў. І зрынаньне рэжыму Лукашэнкі ў гэтай ярархіі прыярытэтаў міжволі адыходзіць на другі-трэці план. Гэта аб’ектыўна. Не таму, што нам гэтага не хочацца – а таму, што, як лічыць большасьць, у рэальнасьці на сёньня для гэтага няма аб’ектыўных падставаў.

Так што зараз дэмакратычныя сілы працуюць над вызваленьнем палітвязьняў і захаваньнем сувэрэнітэту (сустрэчы з замежнымі палітыкамі, прыняцьце рэзалюцыяў, праца з СМІ, захаваньне Беларусі ў міжнародным «парадку дня» і гэтак далей).

Але дэ-факта яны не займаюцца непасрэднай працай па адхіленьню Лукашэнкі ад улады. Гэта таксама можна безэмацыйна канстатаваць.

ЗША дабіліся вызваленьня (і далейшай дэпартацыі) чарговай партыі палітвязьняў – зноў без асаблівых рэальных саступак са свайго боку. Зроблены выключна сымбалічныя крокі. Белавія як не лятала ў ЗША, так і ня будзе лятаць. Калі яны змогуць чыніць амэрыканскімі запчасткамі самалёты – то няхай сабе, хто ж будзе супраць гэтага. Калі наступным пунктам у абмен на новых вызваленых будзе аднаўленьне працы амбасады ЗША ў Беларусі – то ўсе толькі абрадуюцца і гэтаму.

Лукашэнка гадамі браў Расею палітыкай «танная нафта ў абмен на пацалункі». Цяпер яго, як тубыльца за прыгожыя шклянкі, бяруць палітыкай «вызваленьне палітвязьняў у абмен на спрыяльныя твіты Трампа». Верхні паверх піраміды Маслоў – прызнаньне! Нават цяжка ўявіць, на што ён будзе гатовы пайсьці дзеля, напрыклад, асабістай сустрэчы з Трампам.

Расейскі чыньнік. Пакуль у Маскве шуры-муры Лукашэнкі з Вашынгтонам зьнешне не выклікаюць ніякага пярэчаньня – у іх саміх бурны раман з Трампам. Але ёсьць смутныя падазрэньні, што гэта не назаўжды. Масква не давярае і Лукашэнку, і ЗША, і заўсёды будзе баяцца, што Вашынгтон захоча перацягнуць Лукашэнку на іншы ад Масквы бок. Урэшце, Вашынгтон гэта ня раз ужо даказваў, асабліва актыўна ў 2018-20 гадах. А тое, што Лукашэнка гатовы будзе ў першай жа спрыяльнай сытуацыі імгненна перакінуцца («вовремя предать – это не предать. Это предвидеть!» – фільм «Гараж») – у Маскве мала хто сумняваецца.

Так што ня выключана, што ў Крамлі могуць раззлавацца і задумаць нейкую апэрацыю па «принуждению к верности».

Урэшце, Лукашэнка за гэтыя гады навучыўся перадухіляць такія эксцэсы – бурным выражэньнем спрадвечнай вернасьці і бязьмежнай адданасьці.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
ВСЕ НОВОСТИ