Политика

Павел Усаў: Тая формула, якую сеньня рэалізуюць ЗША ў дачыненьні з рэжымам Лукашэнкі, якая абумоўлівае (на жаль) дэпартацыю - адзіная магчымая

"Я лічу, што самае галоўнае, што нашых людзей выпусьцілі з вязьніцаў".

Политика ex-press.by
0

Я лічу, што самае галоўнае, што нашых людзей выпусьцілі з вязьніцаў, піша палітолаг Павел Усаў.

Так, іх па дзікаму выкідаюць з краіны і такім чынам пазбаўляюць грамадзянства, але яны жывыя.

Няма чаго чакаць ад рэжыму Лукашэнкі, нейкіх іншых дзеяньняў, бо з 1996 году ён вядзе няспынную барацьбу за свае існаваньне пры ўладзе і не лічыцца з коштамі. 2020 год павінен быў гэта ўсім паказаць.

Сістэма рэалізуе розныя сродкі для захаваньня свайго быцьця і нейтралізацыі ворагаў.

Ва ўмовах вайны і тэрору галоўнае выратаваць як мага больш людзей, выратаваць і выцягнуць з краіны, якую сёньня называюць "лагерам". Там няма законаў, там няма правоў. І людзям з уласнай пазыцыяй, воляй зараз там немагчыма жыць. Раней ці пазьней яны альбо загінуць, альбо зноў будуць у вязьніцах, ці йм прыдзецца ўцякаць.

Усе гэта разумеюць, але чамусьці чакаюць ад сістэмы гуманнага падыходу да яе ворагаў, якіх яна імкнецца знішчыць. Гэта як чакаць ад Пуціна таго, што ён не будзе бамбіць украінскія гарады і скончыць вайну па добрай волі.

Безумоўна, гэта ніякае не вызваленьне, гэта ратаваньне людзей!

Каментары кшталту "не так гэта робіцца, і не так гэта павінны выглядаць" - недарэчны.

Людзі ў бясьпецы і жывыя!

Толькі гэта мае зараз значэньне, як і тое, што могуць быць выратаваны яшчэ сотні, тых, хто за кратамі.

Іншых сродкаў ратаваньня на дадзены момант няма.

У тэорыі канешне ЕСЬЦЬ, гэта татальная санкцыйная палітыка. Але у гуманітарным плане яна можа мець толькі доўгатэрміновы эфект і тое, не заўжды. 

Гуманітарна-вайсковая аперацыя, што ў сеньняшніх умовах - фантастыка.

Канешне, перамога Украіны ў вайне з Масквой таксама б паўплывала на сітуацыю, але пакуль гэта перспектыва некалькіх год.

Мне падаецца, што тая формула, якую сеньня рэалізуюць ЗША ў дачыненьні з рэжымам Лукашэнкі, якая абумоўлівае (на жаль) дэпартацыю - адзіная магчымая.

Яшчэ раз падкрэсьлю, што калі б дэпартацыя не ўваходзіла б у дамову (цынічную), людзі якіх выпускаюць з вязьніцаў, асабліва актывісты, былі б увесь час у вялікай небясьпецы ў Беларусі.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
ВСЕ НОВОСТИ