Политика

Павел Усаў: Мне падаецца, што Вашынгтон усе ж дапускае нейкую суб’ектнасьць Менску, не гледзячы на даволі глыбокую залежнасьць ад Масквы

ЗША спрабуюць ажывіць стары падыход, "павялічэньня аўтаноміі чужога васала".

Политика ex-press.by
0

Есьць меркаваньне, што працэс абмену вязьняў на санкцыі, які адбываецца ў Беларусі - гэта частка "вялікай" здзелкі паміж Трампам і Пуціным, піша палітолаг Павел Усаў.

Такім чынам, ЗША нібы ўскосна здымаюць санкцыі з Расеі. Такі скрыты ход насустрач Маскве, бо хто ж будзе крытыкаваць Трампа, бо ўсё ж вызвалілі вязьняў.

Я лічу гэта памылковае і сьпекулятыўнае бачаньне сітуацыі.

1. Калі ў Вашынгтоне прынятае рашэньне "здымаць санкцыі з Расеяі" і ісьці на зьбліжэнне з Масквой, то Трампу зусім не патрэбна хадзіць тыльнымі дзьвярыма. Ён знайдзе тысячу прычын зрабіць гэта наўпрост, як у выпадку з сустрэчай на Алясцы і часовых замарозак паставак узбраеньняў для Украіны. Няма сэнсу ў такіх цягучых складаных гульнях з Лукашэнкам.

Міжнародная крытыка Трампа зусім не хвалюе;

2. Калі гэта дамова і Пуцін націскае на Лукашэнку, бо хоча хутчэй атрымаць выхад на ЗША, то чаму не зрабіць справу адным махам. Вызваліць адразу ўсіх (1300-3000 чалавек), і адразу адмяніць санкцыі з большасьці прадпрыемстваў. Як кажуць усіх на ўсіх.

Але мы бачым марудны доўгі працэс чаўночнай дыпляматыі, рэвэрансаў, падарнункаў, візітаў дэлегацый, абмеркаваньняў сьпісаў і актываў.

І за некалькі месяцаў перамоваў, складанасьцяў толькі зьняцьце санкцый з Белавіі. Неяк слабавата.

Пуціну ж трэба вынік вельмі хутка ўжо цяпер, а не доўгае чаканьне, пакуль амерыканцы прыедуць у Менск і будуць 5 гадзін размаўляць з Лукашэнкам.

3. Калі беларускі дыктатар выконвае ў гэтым працэсе выключна волю Пуціна, то Трампу зусім няма ніякага рэзону абмілоўваць Лукашэнку: называць яго прэзідэнтам (шаноўным), слаць лісты з віншаваньнямі, дарыць запанкі, адносіцца як да роўнага. Хапіла б аднаго званку ад Пуціна, "Саша выпускай, мы пра ўсе дамовіліся".
Але ж мы бачым, што Трамп уселяк падкрэсьлівае суб’ектнасьць і самастойнасьць Лукашэнкі, неабходнасьць аднаўленьня стасункаў з Беларусьсю;

4. Нібы гуляючыся ў адмену санкцый, ЗША адначасова рыхтуюць санкцыі супраць нафтавага і банкаўскага сектару Расеі і заклікаюць да гэтага Еўропу. Дзе ў гэтым логіка?

5. На думку эксьпертаў, "гандаль праз Беларусь" абяражэ ЗША ад іміджавых стратаў. Сумнеўны аргумент, бо як толькі будзе відавочным, што праз беларускія несанкцыйныя каналы Расея атрымоўвае тэхналогіі ЗША, то скандалы будуць такія ж гучныя і шкодныя. А сачыць за дзейнасьцю той жа Белавія зараз будуць усе, менавіта дзеля таго, каб даказаць шкоднасьць адмены санкцый. І знову, навошта там нейкая Белавія, калі "скандаліст і пуцініст" Трамп проста можа зьняць санкцыі з Аэрафлоту;

Мне падаецца, што Вашынгтон усе ж дапускае нейкую суб’ектнасьць Менску, не гледзячы на даволі глыбокую залежнасьць ад Масквы. І яна, гэтая залежнасьць, відавочная.

Але ЗША спрабуюць ажывіць

стары падыход, "павялічэньня аўтаноміі чужога васала". Гэтыя гульні вяліся заўседы ва ўсе часы.

Але з іншага боку гэтая гульня мае сэнс, толькі ў тым выпадку, калі ЗША гуляюць супраць Расеі. Калі яны закладаюць яе аслабленьне ў перспектыве без наўпроставай канфрантацыі з ёю.

👇Падкрэсьлю, калі Трамп "пенак" Пуціна, а ЗША ідуць на збліжэньне з Расеяй, то пляскі вакол Лукашэнкі і Беларусі не маюць ніякага сэнсу і значэньня. Навошта там нейкая амбасада і запанкі, калі Беларусь у вачах ЗША гэта ўжо прызнаны кавалак зямлі рускай. У такім выпадку (яшчэ раз заўважу) па пытаньнях беларускіх вязьняў Коўл і Кэлаг размаўлялі б наўпрост у Маскве, без непатрэбных сустрэчаў з Лукашэнкам.

Я лічу, што ЗША ўспрымаюць Беларусь як незалежную краіну, разумеюць важнасьць яе суб’ектнасьці, таксама разлічваюць на наяўнасьць уласнай палітычнай волі ў Лукашэнкі і яго жаданьне "балансаваць і выжываць".

Адносіны з Лукашэнкам і Беларусьсю ў сеньняшніх абставінах мне прыгадваюць сітуацыю з 70-х гадоў ХХ стагодьдзя, калі ў Польскую Народную Рэспубліку (1972) прыехаў прэзідэнт ЗША Рычад Ніксан. (Тады ПНР поўны васал СССР, у 1968 Польшча "удзельнічала" у падаўленьні "Пражскай вясны". Польскія войскі непасрэдна ўвайшлі на тэрыторыю Чэхаславакіі). Аднак, чатыры гады пазьней прэзідэнт ЗША прыехаў у Варшаву.

Хаця як мы разумеем, рэальнай суб’ектнасьці ў Польшчы тады было меньш чым сёньня ў Беларусі.

На тэрыторыі Польшчы ў той час знаходзілася Паўночная Групоўка савецкіх войскаў да 100 тыс., чалавек у 180 вайсковых гарадках з савецкай ядравай зброяй. Тым не менш ЗША вялі гульню, намагаючыся ўплываць на савецкіх сатэлітаў.

Ці ад гэтага есьць карысьць для Беларусі? Як і для Польшы ў 1972, гэта не відавочна зараз, але можа мець значэньне ў перспектыве.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
павел усов
трамп
геополитика
беларусь
США
россия
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ