Политика

Беларусь паміж Кітаем, Расеяй і Захадам: новы геапалітычны вузел. Аналіз Валера Карбалевіча

"Лукашэнка ладзіць спробы балянсаваць паміж Расеяй, Кітаем, а цяпер і ЗША..."

Политика www.svaboda.org
0

Міжнародныя падзеі разьвіваюцца вельмі хутка. Ацэнкі, аналізы і рэфлексіі не пасьпяваюць за імі, пiша палiтолаг Валер Карбалевіч на "Свабодзе".

Саміт ШАС і сьвяткаваньні ў Пэкіне засьведчылі, няхай на сымбалічным узроўні, падвышэньне геапалітычнай вагі Кітая. Старшыя КНР Сі Дзіньпін сабраў у Пэкіне кіраўнікоў 26 дзяржаваў, каб паказаць, што ягоная краіна — новы сусьветны цэнтар сілы. Гэтым самым ён кідае выклік ЗША.

Вынікам паездкі Ўладзіміра Пуціна ў Кітай стала тое, што Расея адчула большую незалежнасьць ад ціску ЗША. Пуцін асьмялеў. Ён ужо заявіў, што ня бачыць сэнсу ў сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, бо дамовіцца будзе «практычна немагчыма». Раней, пасьля Аляскі, ён нібыта выказваў згоду на такую сустрэчу. Ва ўсялякім разе так інтэрпрэтаваў сваю размову з расейскім прэзыдэнтам Дональд Трамп.

Адначасова мы назіраем аслабленьне адзінства Захаду. Асабліва гэта выяўляецца ва Ўсходняй Эўропе. Лідэры некаторых краін гэтага рэгіёну адмаўляюцца ад правядзеньня салідарнай эўрапейскай палітыкі. Шукаюць паразуменьня з Масквой кіраўнік ураду Вугоршчыны Віктар Орбан, прэм’ер Славакіі Робэрт Фіца. Апошні прысутнічаў на нядаўніх урачыстасьцях у Пэкіне, сустрэўся з Пуціным і Лукашэнкам, казаў пра намер наведаць Беларусь.

Новая адміністрацыя ЗША, скажам так, заняла больш асьцярожную пазыцыю адносна NATO. Гэта азначае, што роля Паўночнаатлянтычнага альянсу як гаранта бясьпекі ў рэгіёне аб’ектыўна зьмяншаецца.

4 верасьня на сустрэчы ў Парыжы «Кааліцыі ахвочых» распрацоўваліся пляны ўвядзеньня ва Ўкраіну міратворчых войскаў. У гэтым праекце гатовыя прыняць удзел 26 эўрапейскіх дзяржаў. Аднак пакуль гэта толькі пляны. Прычым, яны прывязаныя да падпісаньня мірнага пагадненьня паміж Расеяй і Ўкраінай, якое пакуль не праглядаецца на гарызонце. Да таго ж Масква выступае катэгарычна супраць прысутнасьці войскаў краін NATO ва Ўкраіне ў любым фармаце.

Тым часам у Беларусі неўзабаве пачнуцца сумесныя беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні «Захад-2025», якія выклікаюць значную ўвагу суседзяў і ствараюць пэўнае напружаньне ў рэгіёне.

Знакавай прыкметай такога напружаньня стала гісторыя з арыштам «польскага шпіёна» у Лепелі, пра што паведамілі дзяржаўныя СМІ. Сытуацыя дзіўная. 27-гадовы манах з Кракава прыяжджае ў Беларусь, ня ведаючы ані беларускай, ані расейскай мовы. І раптам у яго аказваюцца сакрэтныя дакумэнты з Генштаба, якія ён нібыта атрымаў з дапамогай сацыяльных сетак. Усё выглядае вельмі непраўдападобна.

«Шпіёнскія гісторыі» — ня рэдкія ў адносінах паміж краінамі. Звычайна яны рэгулююцца і вырашаюцца ў выніку перамоваў паміж спэцслужбамі. Але беларуска-польскія дачыненьні так моцна наэлектрызаваныя, што канфлікт адразу выйшаў на найвышэйшы ўзровень. Сытуацыю пракамэнтавалі міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і прэм’ер-міністар Дональд Туск. Таксама з заявай выступіла МЗС Беларусі.

Зважаючы на апошнія падзеі, прапанаваў бы некалькі высноваў.

1. Варта зьвярнуць увагу на дынамізм перамен. Важныя геапалітычныя зрухі адбываюцца на вачах аднаго пакаленьня і нават у больш кароткія пэрыяды. Напрыклад, беларусы за пяць апошніх гадоў перажылі так шмат, што здаецца адбылася зьмена эпох.

2. Апошні форум у Кітаі сьведчаць пра тое, што дыктатуры хутчэй прымаюць рашэньні пра падтрымку адна адной, чым дэмакратыі.

3. Геапалітычная роля рэгіёна Ўсходняй Эўропы ўзрастае. Гэта цяпер пярэдні край супрацьстаяньня паміж Захадам і Усходам, паміж дэмакратыяй і дыктатурай.

4. Павялічваецца міжнародная вага Беларусі з геаграфічных прычын. Калі ідзецца пра пагрозу вайны ў Эўропе, то «беларускі балькон» — неабходны элемэнт у любым ваенным супрацьстаяньні. Невыпадкова, што Беларусь стала адзінай краінай рэгіёну, у якой разьмяшчаецца і расейская тактычная ядзерная зброя, і ракетны комплекс «Арэшнік».

5. Рэжым Лукашэнкі — чыньнік дэстабілізацыі сытуацыі ў рэгіёне. Да канца не зразумела, у якой ступені афіцыйны Менск напружвае абстаноўку па ўласнай ініцыятыве, а ў якой — з падачы Масквы.

6. Лукашэнка ладзіць спробы балянсаваць паміж Расеяй, Кітаем, а цяпер і ЗША. Аднак канфлікт з Эўропай, найперш, з суседзямі толькі абвастраецца. Тактыка балянсаваньня разбураецца непераадольнай канфрантацыяй з ЭЗ.

7. Міжнародная суб’ектнасьць Беларусі моцна залежная ад нявырашанага пытаньня суб’ектнасьці беларускага грамадзтва, ад дэмантажу дыктатуры. Бо геапалітычны выбар Лукашэнкі (паварот ад Эўропы да Азіі) — ня выбар беларускага народу. І калі народ стане суб’ектам палітыкі, то гэта моцна паўплывае на рэгіянальныя расклады. Бо беларусы хацелі б застацца ў Эўропе і не жадаюць, каб іх гвалтам цягнулі ў Азію. Беларусы нацэлены на мір, добрасуседзтва з памежнымі краінамі, а іх уцягваюць у канфрантацыю.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
карбалевич
геополитика
запад
беларусь
китай
россия
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ