Политика

Класкоўскі: Я думаю, што нацыянальны дыялёг стане магчымым напэўна ўжо пасьля сыходу Лукашэнкі

Якія перадумовы нацыянальнага прымірэньня, да якога заклікаў Алесь Бяляцкі?

Политика www.svaboda.org
0

Якія перадумовы нацыянальнага прымірэньня, да якога заклікаў Алесь Бяляцкі?

На гэта пытаньнне на "Свабодзе" адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.

— Палітычныя экспэрты зараз абмяркоўваюць у асноўным пэрспэктывы дыялёгу паміж Лукашэнкам і Захадам, а калі вузка казаць, дыялёгу афіцыйнага Менску з Вашынгтонам. А якія пэрспэктывы паразуменьня ўнутры Беларусі, сярод беларускага грамадзтва? Нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі ў сваім апошнім слове на судзе ў 2023 годзе гаварыў аб неабходнасьці нацыянальнага прымірэньня. Тады гэтыя ягоныя словы вялікага водгуку не мелі ні з воднаго боку палітычнага супрацьстаяньня. А зараз — ці павялічыліся шанцы на такое прымірэньне? Ці яно і не патрэбнае — якое можа быць прымірэньне паміж катамі і ахвярамі іх катаваньняў?

— Сапраўды, тады многія не зусім зразумелі Бяляцкага. Тады быў яшчэ рэвалюцыйны азарт, былі сьвежыя раны, і душэўныя, і фізычныя, нанесеныя сілавікамі. Сапраўды думалася, якое можа быць прымірэньне з катамі? Але вось некалькі гадоў і многае пераасэнсоўваецца. Ёсьць вялікі горкі досьвед. І цяпер, мне здаецца, што апазыцыйная, дэмакратычная частка грамадзтва ўжо іначай глядзіць на гэтую сытуацыю, на гэтую праблему. Хоць і радыкалаў таксама стае. Аднак паказальна, што Сьвятлана Ціханоўская як мінімум двойчы за апошнія тыдні казала пра магчымасьць нацыянальнага дыялёгу.

Яна ў абодвух выпадках, калі пра гэта казала, прыгадвала «круглы стол», які быў у Польшчы ў 1989 годзе. Адразу скажу, што гэтае параўнаньне кульгае. Тады ў Польшчы ізноў узьняла галаву «Салідарнасьць», прычым яна дзейнічала не за мяжой, як цяпер дзейнічае каманда Ціханоўскай і іншыя структуры палітычнай эміграцыі. «Салідарнасьць» дзейнічала ў краіне. Яна ізноў арганізоўвала шматлюдныя маніфэстацыі, страйкі, якія ахапілі ўсю краіну, прычым гэтыя масавыя акцыі адбываліся пад палітычнымі патрабаваньнямі. І яшчэ адзін важны момант — тады ўжо пачала хістацца савецкая імпэрыя, у арбіце якой была тады Польшча.

Калі ўзяць гэты набор акалічнасьцяў, то нічога падобнага на сёньня ў Беларусі няма. Якія там страйкі, як толькі хтосьці нават заікнецца, яго адразу скруцяць у бараноў рог. Так што паралель з Польшчай канца 80-х ХХ стагодзьдзя пакуль што яна павісае ў паветры. І відавочна, што сёньня ўмоваў для таго, каб распачынаць нацыянальны дыялёг у краіне няма. Рэжым раскол у грамадзтве толькі паглыбляе, Лукашэнка ў сваіх прамовах расчалавечвае сваіх палітычных праціўнікаў, яны ў яго «зьвяр’ё», «жывёлы» «падонкі», «мразі». Для дыялёгу, як для танга, патрэбныя двое, і які можа быць дыялёг, калі ў аўтарытарнага кіраўніка такі падыход.

Я думаю, што нацыянальны дыялёг стане магчымым напэўна ўжо пасьля сыходу Лукашэнкі, калі нехта зь ягоных пераемнікаў вырашыць, што ўжо прыйшоў час троху адкруціць гайкі і пачаць нейкую, хаця б адносную адлігу. У кожным разе гэта не будзе так, што ў адзін дзень селі за «круглы стол» і пра ўсё дамовіліся. І дарэчы, можна спрагназаваць, што калі зноў пачнуцца непалітычныя хваляваньні ў краіне, то менавіта ўнутры Беларусі знойдуцца новыя лідэры. Ніхто ня будзе там чакаць варагаў з Вільні ці з Варшавы, ды як яны зь вялікімі завочнымі прысудамі прыедуць у краіну. Так што, магчыма, зусім іншыя людзі ўжо будуць удзельнічаць у гэтым дыялёгу з боку апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.

Увогуле, так ці інакш, без гэтага дыялёгу не абысьціся, хаця многім гэта цяжка ўявіць. Але ж менавіта такім быў досьвед трансфармацыі многіх аўтарытарных рэжымаў — скажам, у Гішпаніі і ў шэрагу краінаў былога сацыялістычнага лягеру. Там таксама ў часы дыктатураў быў жорсткі перасьлед іншадумцаў, былі вялікія крыўды, але не саджалі ж там потым на кол агентаў Штазі.

У некаторых краінах праходзілі люстрацыі, але яны былі даволі мяккімі. І мы бачым, што і былыя камуністы ў той жа Польшчы займаюць дастаткова прэстыжныя пазыцыі. То бок грамадзтва перамалола, перацерла масіў гэтых крыўдаў, прэтэнзіяў адзін да аднаго. Дзесьці гэта адбывалася лепей, дзесьці — горш. Ня ўсе будуць задаволеныя, але без таго, каб сшыць, злучыць нацыю, расколатую, разарваную сёньня, проста не будзе будучыні ў Беларусі.

— Аляксандр, вы ўжо сказалі, што паразуменьне можа адбывацца ў розных формах. Гэта не абавязкова палітычныя перамовы за нейкім «круглым сталом». Але мы ўжо зараз бачым у межах дэмакратычных сілаў пэўную плынь, якая мае свой погляд на праблему паразуменьня. Я маю на ўвазе палітыкаў Івана Краўцова, Валера Кавалеўскага, Андрэя Ягорава, Вольгу Гарбунову, Сьвятлану Мацкевіч. Зянона Пазьняка. На паверхні іх спрэчка з офісам Ціханоўскай, з Абʼяднаным кабінэтам — наконт варыянтаў заходняй палітыкі адносна Беларусі. Але спрэчка насамрэч і пра Беларусь, пра тое, як яна павінна і можа мяняцца. Вы ня лічыце, што зьяўленьне вось гэтай групы палітыкаў — гэта прадвесьце паразуменьня?

— Невядома, калі і як яно адбудзецца. Але дасьледаваньні аб трансфармацыі таталітарных і аўтарытарных рэжымаў паказваюць, то часта гэта адбывалася ў выніку паразуменьня паміж памяркоўнымі плынямі як ва ўладзе, гэтак і ў апазыцыі. То бок самыя радыкальныя пазыцыі адсякаліся і на гэтым полі шукаўся кампраміс. Таму я думаю, што ўмоўная супольная плятформа, зь якой выступаюць пералічаныя вамі палітыкі, мае пэрспэктыву.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
класковский
оппозиция
белявский
беларусь
запад
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ