Политика

Сяргей Навумчык: Я перакананы: Ціханоўскі — фігура гістарычная

"Шчыра жадаю Сяргею здароўя і доўгіх добрых гадоў жыцьця. Ён, як мала хто, заслужыў убачыць Беларусь вольнай".

Политика ex-press.by
0

Не камэнтую выказваньні Сяргея Ціханоўскага. Роўна як і не раблю прагнозаў ягонай палітычнай пэрспэктывы, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

Чалавек прайшоў праз пекла. Доўжылася пекла пяць гадоў. Мы не ў сярэднявеччы, кожнаму зразумела (альбо — павінна быць зразумела), што пасьля такога мусіць быць пэрыяд (і, магчыма, вельмі працяглы, я не спэцыяліст) псыхалягічнай і банальна мэдычнай рэабілітацыі. Разумею, што ў журналістаў свой інтарэс, але варта даць чалавеку магчымасьць для гэтай рэабілітацыі.

Аднак вось у чым я перакананы. Ціханоўскі — фігура гістарычная, бо менавіта зь яго пачалося тое, што прынята называць народнай рэвалюцыяй 2020 году. Як і вынікі кожнай рэвалюцыі, яны ацэньваюцца па-рознаму, часам дыямэтральна (адны лічаць гэта ад пачатку народным рухам, іншыя — што падзеі былі справакаваныя Масквой). Як і ўсякая рэвалюцыя (увогуле, усякі працэс, які закранае і нават часам мяняе лёс грамадзтва), яна мела розныя этапы і розныя, як казаў не да ночы будзь памянуты У.І. Ленін, «движущие силы революции».

Ціханоўскі быў ізаляваны ўжо на самым першым этапе, ён ня мае непасрэднага дачыненьня да таго, што адбывалася пазьней — але калі можна вызначыць адну фігуру, якая (сьвядома ці несьвядома) дала найбольшы штуршок рэвалюцыі — дык гэта ён.

Так, сышлося шмат фактараў, але ж мы — не марксісты-ленінцы і ня будзем адмаўляць ролю асобы ў гісторыі.

Роля ягоная — гістарычная. Як гэта ўсё пачыналася? Што ім рухала? Зь кім ён раіўся? І гэтак далей. Будзе вялікай стратай для Гісторыі, калі ён не прыгадае, не зафіксуе, у фактах, асобах і адчуваньнях тое, пра што ніхто іншы ў такім аб’ёме і з такой шчырасьцю сказаць ня зможа.

Можа быць, яму варта было б узяць нейкую паўзу (а журналістам — даць яму такую магчымасьць) і прысьвяціць месяц-другі гэтай фіксацыі (выглядае, па тэмпэрамэнце Сяргей — не чалавек пісьмовага стала, тады гэта магла б быць гутарка зь нейкім журналістам, палітолягам, гісторыкам — варыянты могуць быць розныя).

Магчыма, і ня ўсё варта было б сёньня публікаваць (калі для некага ў Беларусі тое можа быць небясьпечным), але зафіксаваць варта.

І запісаць менавіта цяпер, калі на ягоныя ўспаміны і ўспрыняцьце тых падзеяў не напластаваліся ўспаміны і меркаваньні іншых, якія непазьбежна карэктуюць ці скажаюць успаміны ўласныя (ёсьць паказальнае сьведчаньне класіка амэрыканскай літаратуры Нормана Мэйлера, які ў 1992 зьбіраў у Менску матэрыялы для кнігі пра Осьвальда і казаў, што гутаркі зь менскімі знаёмцамі забойцы Кэнэдзі былі самымі каштоўнымі — бо беларусы 30 гадоў маўчалі і іх успаміны былі сьвежымі, тады як амэрыканцы гаварылі ледзь не цытатамі вядомай справаздачы камісіі Ўорэна і як сьведкі распавядалі пра падзеі, якія насамрэч ня бачылі і бачыць не маглі).

Шчыра жадаю Сяргею здароўя і доўгіх добрых гадоў жыцьця. Ён, як мала хто, заслужыў убачыць Беларусь вольнай.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ