Политика

Андрэй Казакевіч: Вашынгтон гатовы спрыяць выхаду Менску з палітычнай ізаляцыі

"Наколькі далёка ў дыялёгу з Менскам могуць пайсьці амэрыканцы і што ім можа прапанаваць Лукашэнка".

Политика www.svaboda.org
0

Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч аналізуе на "Свабодзе", як улада і прапаганда тлумачаць вызваленьне палітвязьняў, адказвае на пытаньне, наколькі далёка ў дыялёгу з Менскам могуць пайсьці амэрыканцы і што ім можа прапанаваць Лукашэнка.

— Як беларускія чыноўнікі і прапагандысты тлумачаць і камэнтуюць апошнія падзеі — сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з спэцыяльным прадстаўніком прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кітам Келагам і вызваленьне 14-ці палітвязьняў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага? Раней прапаганда заяўляла, што той жа Ціханоўскі будзе сядзець увесь тэрмін, а ЗША — галоўны вораг Беларусі.

— Можна адзначыць 2 лініі ў тлумачэньне гэтых падзеяў. Першая — «гуманітарная». Гэты тэзіс паўтараецца ва ўсіх дзяржаўных СМІ, яго падкрэсьліваюць усе асноўныя афіцыйныя сьпікеры. Яны кажуць пра гуманнасьць уладаў, пра тое, што размова ідзе пра аб’яднаньне сем’яў. Часам зьдзекуючыся з гэтага, як Азаронак.

Але сама тэма была максымальна адпрацаваная, і ўнутранай аўдыторыі вызваленьне Ціханоўскага было патлумачанае менавіта як акт добрай волі, зьвязаны з гуманітарнымі аспэктамі.

Другая лінія, якія агучваў старшыня КДБ Тэртэль — гэта тое, што былі вызваленыя шпіёны, замежныя грамадзяне, якія вялі падрыўную дзейнасьць супраць Беларусі. Адпаведна, іхняе вызваленьне — гэта спроба дээскаліраваць сытуацыю, наладжваць адносіны, спрыяць нармалізацыі стасункаў. Тут падкрэсьліваецца, што гэта непалітычны крок, накіраваны на паляпшэньне стасункаў з замежнымі дзяржавамі.

— А як мяняецца стаўленьне да ЗША ў прапагандзе? Ці адчуваецца тут пэўны разварот? Маўляў, у адрозьненьне ад Эўропы амэрыканцы добрыя, зь імі можна мець справу?

— Збольшага так. З пэўным кансэрватызмам, з захаваньнем нэгатыву — але ўсё больш гучыць, што вось нарэшце ў Вашынгтоне ёсьць адміністрацыя, зь якой можна супрацоўнічаць. Узровень антыамэрыканізму істотна зьнізіўся.

У гэтым новым стаўленьні да ЗША я ня бачу вялікага адрозьненьня беларускай прапаганды і ўладаў ад расейскай прапаганды і ўладаў. У пэўнай ступені захоўваецца асьцярожнасьць, але відавочнае імкненьне сказаць нешта лісьлівае і прыемнае для кіраўніцтва ЗША.

— Ці не баіцца прапаганда, што беларусы могуць пачаць спадзявацца, што гэтае вызваленьне — не адзіночны выпадак, а што можа памяняцца ўся палітыка, стаць менш рэпрэсіўнай?

— Яны камэнтуюць апошнія падзеі як звычайную бягучую справу, нармальны элемэнт замежнай палітыкі кіраўніцтва дзяржавы. Прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў кажа, што «мы з амэрыканцамі на сувязі ўсе апошнія чатыры гады». Узьнікае пытаньне, а чаму ён ня кажа пра 34 гады, увесь час незалежнасьці Беларусі?

Вынікае, што не выключаецца, што такія кантакты будуць працягвацца, і магчыма, зноў будуць рабіцца падобныя крокі. Ня бачу пасылу, што адбываецца зьмена палітыкі. Яны падкрэсьліваюць, што нічога надзвычайнага не адбылося, і такія перамовы будуць працягвацца — калі будзе разуменьне з таго боку.

Вядома, калі Менск і надалей будзе імкнуцца да нармалізацыі стасункаў з ЗША, то гэта запатрабуе вызваленьня значнай часткі палітвязьняў.

Можна праводзіць аналёгіі з некаторымі іншымі краінамі, напрыклад, Эгіпет. Калі толькі адбываецца нейкая інвэстыцыйная ўгода, гэта абавязкова суправаджаецца вызваленьнем пэўнай колькасьці палітзьняволеных.

Магчыма, і ў дачыненьні Вашынгтону да Беларусі будзе выпрацаваны нейкі ўстойлівы мэханізм. Проста пакуль незразумела, што беларускія ўлады могуць даць ЗША, на што яны гатовы пайсьці, каб гэты працэс працягваўся.

— І сапраўды, вобразна кажучы, што хоча выгандлеваць ад ЗША афіцыйны Менск, дзеля чаго ён ідзе на саступкі і як далёка гатовы ў гэтым пайсьці?

— Для Менску важны дзьве рэчы: зьняцьце санкцыяў і выхад з палітычнай ізаляцыі. Я думаю, што амэрыканская адміністрацыя зараз гатовая спрыяць выхаду Менску з палітычнай ізаляцыі. Адзін прыезд амэрыканскіх прадстаўнікоў — вызваленьне палітвязьняў, другі прыезд — вызваленьне.

Што тычыцца санкцыяў, то тут значна больш складана. Як вядома, асноўны пакет санкцыяў быў уведзены не праз палітычныя рэпрэсіі, а праз вайну ва Ўкраіне. Таму чакаць хуткай адмены санкцыяў вельмі складана. Тым больш што многія зь іх пераплеценыя з эўрапейскімі, і без каардынацыі прыняць рашэньне аднаасобна будзе складана. Магчымыя і праблемы ў гэтай справе ў адміністрацыі Трампа з Кангрэсам.

Хаця, што тычыцца беларускага калію, то размовы пра гэта вядуцца даўно — пачыналіся яшчэ пры адміністрацыі Байдэна. У любым выпадку, калі і будзе нейкае сымбалічнае зьняцьце, то гэта будзе вельмі кропкавае. Цалкам зьняць санкцыі — гэта вельмі складана зрабіць ва ўмовах вайны.

Увогуле чакаць вельмі істотнага паляпшэньня беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў да заканчэньня вайны нерэалістычна.

— А навошта Лукашэнка амэрыканцам? Што ён можа ім даць?

— На самой справе няшмат. У прынцыпе асноўная мэта візыту была агучана — можа быць, праз Лукашэнку знайсьці нейкія дадатковыя шляхі вырашэньня сытуацыі ва Ўкраіне, магчыма, праз уплыў Лукашэнкі на Пуціна.

Але цяжка ўбачыць нейкую самастойную ролю Беларусі ў гэтай сытуацыі — тым больш што ёсьць прамыя кантакты Расеі з амэрыканцамі. У перамовах пакуль усё зайшло ў тупік, і цяжка сказаць, нібы ў Менску ёсьць нейкія магчымасьці на гэта паўплываць. Ну, але ў якасьці дадатковага мэханізму Беларусь можа быць скарыстаныя.

Аналізуючы тэксты некаторых амэрыканскіх экспэртаў, можна заўважыць, што там абмяркоўваюцца і іншыя мэты — зрабіць Беларусь менш прывязанай да Расеі, палепшыць пытаньні бясьпекі ў рэгіёне. Але я ня бачу, якім чынам зараз гэта рэалістычна зрабіць.

Па выніках візыту Рыбакоў заявіў, што ЗША ня будуць прасіць Беларусь нешта рабіць супраць Расеі. Я думаю, так і будзе.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
казакевич
геополитика
политзаключенные
беларусь
США
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Романчук: «Когда Лукашенко бдел про страну? Все эти поездки — для того, чтобы делать свои коммерческие дела»
Экономика
Правительство за пять лет хочет привлечь на рынок труда не менее 50 тыс. мигрантов
Общество
Почта Чехии прекратила прием отправлений в Беларусь
В мире
«Ровно в тот момент». Ирландия расследует полет неизвестных дронов около маршрута самолета Зеленского
Общество
В Европу идет «декабрьская жара». В эти выходные ее эффект почувствуют и беларусы
В мире
Чернышев: «Крыса сама загнала себя в тупик, из которого нет выхода»
Экономика
На витрине — кастрюли, под прилавком — дроны: как гомельский завод ведет скрытый бизнес на войне
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Романчук: «Когда Лукашенко бдел про страну? Все эти поездки — для того, чтобы делать свои коммерческие дела»
Экономика
Правительство за пять лет хочет привлечь на рынок труда не менее 50 тыс. мигрантов
Общество
Почта Чехии прекратила прием отправлений в Беларусь
В мире
«Ровно в тот момент». Ирландия расследует полет неизвестных дронов около маршрута самолета Зеленского
Общество
В Европу идет «декабрьская жара». В эти выходные ее эффект почувствуют и беларусы
В мире
Чернышев: «Крыса сама загнала себя в тупик, из которого нет выхода»
Экономика
На витрине — кастрюли, под прилавком — дроны: как гомельский завод ведет скрытый бизнес на войне
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
ВСЕ НОВОСТИ