Политика

Віталь Цыганкоў: Чаму Лукашэнка не можа пераабуцца?

Максімум «фронды», якую ён можа сабе дазволіць – рызыкнуць не апрануць георгіеўскую стужку і гэтым выказаць сваю «самастойнасць».

Политика ex-press.by
0

Калісьці Лукашэнка дазваляў сабе газавыя, малочныя, іншыя “войны”. Зараз максімум, на што ён здольны – “змагацца” за права абмяркоўваць, ці дазволена яму не насіць георгіеўскую стужку, пiша палiтычны аналiтык Віталь Цыганкоў.

Але ўсё роўна, час ад часу працягваюцца дыскусіі, а ці можа ён пераабуцца, паспрабаваць адарвацца ад Расеі? Чарговы раз тлумачу, чаму ня можа.

Нярэдка, калі з’яўляюцца чарговыя паведамленні пра вызваленне палітвязняў ці пра нейкія таемныя кансультацыі афіцыйнага Менску з заходнімі эмісарамі, неабыякавыя людзі задаюцца пытаннем: а ці не можа Лукашэнка пераабуцца ў палёце, змяніць сваю арыентацыю, сваю прарасейскую замежную палітыку?

Кароткі адказ – не.

Рэч тут, канешне, не ў нейкіх цвёрдых каштоўнасна-палітычных прынцыпах гэтага чалавека – ён сваёй біяграфіяй не раз даказваў, што, калі яму гэта выгадна, можа змяніць любыя прынцыпы.

Пры тым узроўні залежнасці ад Расеі, якую Аляксандр Лукашэнка сам сабе ствараў доўгімі гадамі (а ў асабліва глыбокую яму трапіў пасля жніўня 2020 года, калі толькі ў Маскве, як у тым кашчэевым яйку, хавалася выратаванне для ягонай улады), рэальна пераабуцца ён ужо не мае магчымасці, нават калі б меў такое жаданне.
Тут шэраг эканамічных, палітычных, кадравых, ідэалагічных і нават псіхалагічных прычынаў.

Па-першае, эканоміка Беларусі сёння рэкордна глыбока інтэграваная ў расейскую. Туды ідзе прыкладна 65 % беларускага экспарту, а яшчэ больш праз Расею далей на Усход, у Кітай і Казахстан, якія разам з Расеяй уваходзяць у пяцёрку галоўных гандлёвых партнёраў Беларусі.

Па-другое, Захад не давярае Лукашэнку, які спаліў шмат мастоў праз парушэнні правоў чалавека, рэпрэсіі і пасадку самалёта з Раманам Пратасевічам, а самае галоўнае – фактычна стаўся суагрэсарам падчас шырокамаштабнага нападу Расеі на Украіну, а беларуская прамысловасць усё больш актыўна працуе на расейскую абаронку.

Па-трэцяе, любы паварот на Захад запатрабуе саступак, што ставяць пад пагрозу асновы ягонай улады (вызваленне палітзняволеных, правядзенне свабодных выбараў, незалежная прэса).

Па-чацвёртае, любы намёк на празаходні паварот нявыгадны для атачэння Лукашэнкі, што складаецца з сілавікоў (якіх на Захадзе чакае толькі Гаага) і алігархаў: ім зусім не патрэбны празрысты і канкурэнтны бізнес. Можна сказаць, што пасля загадкавай смерці міністра замежных справаў Уладзіміра Макея ў лістападзе 2022 года ў асяроддзі Лукашэнкі няма людзей, якіх можна было б умоўна назваць «празаходнімі».

Ёсць і «па-пятае», і «па-шостае» – усяго не пералічыш. Дарэчы, усе ранейшыя гульні Лукашэнкі з Захадам, як я перакананы, былі не сапраўдным «пераабуваннем», а тактычнымі крокамі, каб падвысіць сваю каштоўнасць перад Масквою.

«Плаціце мне больш, а то я ўцяку на Захад», – як бы казаў Лукашэнка. «Не ўцячэш», – адказвала Масква, і яшчэ мацней заціскала абцугі.

Калі ўявіць, што Лукашэнка раптам рэальна захоча вырвацца з гэтых абцугоў і паміж менскім і маскоўскім рэжымамі здарыцца сапраўдны канфлікт, які дойдзе да таго, што Пуцін дашле войскі на Беларусь, а Лукашэнка (так, я мадэлюю амаль фантастычную сітуацыю) будзе заклікаць увесь свет дапамагчы, то… яму, дыктатару, які забіваў уласных грамадзянаў падчас пратэстаў, праз якога сотні тысячаў людзей цягам некалькіх гадоў вымушаныя былі ўцякаць з краіны, які даў тэрыторыю сваёй краіны для маршу расейскіх войскаў на Кіеў, – яму ніхто не дапаможа.

Лукашэнка гэта разумее і таму не рыпаецца, узорна выконвае вызначаную яму ролю васала. Максімум «фронды», якую ён можа сабе дазволіць – рызыкнуць не апрануць георгіеўскую стужку і гэтым выказаць сваю «самастойнасць».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
виталий цыганков
лукашенко
внешняя политика
беларусь
запад
россия
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ