Политика

Ці выратуе рэжым ідэалёгія? Карбалевіч аналізуе новую дырэктыву Лукашэнкі

"Складваецца ўражаньне, што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Лукашэнка ліхаманкава імкнецца замацаваць перамогу над непаслухмяным грамадзтвам".

Политика www.svaboda.org
0

Дзяржаўная ідэалёгія — гэта яскравая прыкмета таталітарнай дзяржавы. Бо яе манапольна навязвае грамадзтву дзяржава з выкарыстаньнем усіх інстытутаў улады, яе абавязаны прызнаваць усе грамадзяне краіны. Навязваньне ўладай сваім грамадзянам ідэалёгіі супярэчыць такім фундамэнтальным прынцыпам дэмакратычнай дзяржавы, як свабода сьветапогляду і прыярытэт правоў чалавека, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч на "Cвабодзе".

Дырэктыва пра ідэалёгію

9 красавіка Аляксандар Лукашэнка падпісаў дырэктыву № 12 «Аб рэалізацыі асноваў ідэалёгіі беларускай дзяржавы». З гледзішча формы дакумэнт дзіўны, створаны паводле прынцыпу «два ў адным». Бо насамрэч гэта два розныя заканадаўчыя акты. Акрамя дакумэнту пад згаданай назвай, там ёсьць яшчэ адна дырэктыва — «Асновы ідэалёгіі беларускай дзяржавы».

Нагадаю, што тыдзень таму, 2 красавіка, Лукашэнка выдаў дырэктыву № 11 «Аб удасканаленьні функцыянаваньня сыстэмы органаў улады і кіраваньня, узмацненьні выканаўчай дысцыпліны».

То бок за кароткі час зьявіліся два канцэптуальныя дакумэнты.

А яшчэ 3 красавіка прайшло мала асьветленае паседжаньне Савету бясьпекі, на разгляд якога вынесены даклад аб стане нацыянальнай бясьпекі і мерах для яе ўмацаваньня.

Складваецца ўражаньне, што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Лукашэнка ліхаманкава імкнецца замацаваць сваю перамогу над непаслухмяным грамадзтвам, заасфальтаваць, затрамбаваць грамадзкую прастору, закрыць усе шчыліны. Нібыта кудысьці сьпяшаецца.

Прапаганда дзяржаўнай ідэалёгіі без самой ідэалёгіі

За 30 гадоў свайго кіраваньня Лукашэнка ня першы раз зьвяртаецца да тэмы ідэалёгіі і ідэалягічнай працы, у тым ліку на заканадаўчым узроўні. Рэжым у Беларусі — самы ідэалягізаваны на постсавецкай прасторы. Яшчэ ў канцы 1990-х гадоў была створаная ідэалягічная вэртыкаль — ад адміністрацыі прэзыдэнта да працоўных калектываў. У матэрыялах сэмінару па ідэалёгіі, праведзенага ў сакавіку 2003 году, ёсьць цікавае тлумачэньне Лукашэнкі:

«Каб вы зразумелі, для чаго патрэбна ідэалягічная праца. Трэба ўмець утрымліваць уладу. І ня толькі ўтрымліваць, але і абараняць. Лепш за ўсё гэта рабіць ідэалягічнымі сродкамі».

Аднак парадокс палягаў у тым, што машына прапаганды дзяржаўнай ідэалёгіі была запушчана пры адсутнасьці самой гэтай ідэалёгіі. І вось толькі цяпер, праз 30 гадоў, кіраўніцтва рэжыму вырашыла запоўніць гэты прабел. Дырэктыва «Асновы ідэалёгіі беларускай дзяржавы» быццам бы мае тлумачыць, у чым жа яе сутнасьць.

Але знаёмства з тэкстам выклікае лёгкае расчараваньне. Там зьмешчаны набор звыклых прапагандысцкіх штампаў, якія павінны абгрунтаваць правільнасьць цяперашняй дзяржаўнай палітыкі. Тое, што прапануецца пад выглядам «ідэалёгіі беларускай дзяржавы», ніяк ня можа прэтэндаваць на вызначэньне «ідэалёгія». Бо гэты тэрмін азначае суцэльную, лягічна ўзаемаўвязаную сыстэму каштоўнасьцяў, якая дае адказы на ўсе асноўныя пытаньні грамадзкага быцьця.

А тое, што прапанавана ў дырэктыве, ёсьць эклектычнае сумяшчэньне маласпалучальных, часта супярэчлівых тэзісаў, сьветапоглядны вінэгрэт. У практычнай ідэалягічнай працы ўся разнастайнасьць высокіх словаў зводзіцца да аднаго простага патрабаваньня: трэба хваліць Лукашэнку і палітыку, якую ён праводзіць. Інакш кажучы, дзяржаўная ідэалёгія ў беларускім варыянце мае прыкладны, інструмэнтальны характар. Яе функцыя палягае ў тым, каб дапамагчы кіроўнай камандзе ўтрымацца ва ўладзе. А адсутнасьць сапраўднай ідэалёгіі нават выгадная рэжыму. Бо гэта дазваляе яму манэўраваць, маніпуляваць, ажыцьцяўляць палітычныя павароты, не ствараючы сьветапоглядных крызісаў у масавай сьвядомасьці.

Кантроль над духоўным жыцьцём грамадзтва — прыкмета таталітарызму

Чаму толькі цяпер улады вырашылі сфармуляваць сутнасьць ідэалёгіі дзяржавы? Чаму зараз яны мяркуюць, што гэтыя ідэалягічныя пастуляты будуць працаваць? Чаго не хапала раней у ідэалягічнай працы?

Адказ просты — раней не хапала масавых рэпрэсіяў. Цяпер яны ёсьць: палітычны перасьлед набыў пэрманэнтны характар, іншадумства дэ факта разглядаецца як злачынства. І ўлады вырашылі, што настаў момант, як у клясычных таталітарных сыстэмах ХХ стагодзьдзя, калі ідэалягічная праца дасьць эфэкт. Бо толькі ў спалучэньні з палітычным тэрорам можна казаць пра функцыянальнасьць ідэалёгіі.

Увогуле, дзяржаўная ідэалёгія — яскравая прыкмета таталітарнай дзяржавы. У дэмакратычных краінах існуюць розныя ідэалёгіі, іх вызнаюць партыі, грамадзкія арганізацыі, паміж ідэалёгіямі існуе канкурэнцыя. Калі ж ідэалёгія становіцца дзяржаўнай, то гэта дакладная прыкмета адсутнасьці свабоды і дэмакратыі ў краіне. Бо яе манапольна навязвае дзяржава грамадзтву з выкарыстаньнем усіх інстытутаў улады, яе абавязаны прызнаваць усе грамадзяне краіны. Непрызнаньне цягне за сабой санкцыі і рэпрэсіі. Зразумела, што такая дзяржава ня можа быць ані дэмакратычнай, ані праўнай. Навязваньне ўладай сваім грамадзянам ідэалёгіі супярэчыць такім фундамэнтальным прынцыпам дэмакратычнай дзяржавы, як свабода сьветапогляду, прыярытэт правоў чалавека, духоўнай свабоды асобы. Насамрэч дзяржаўная ідэалёгія характэрная для таталітарных рэжымаў. Кантроль над духоўным жыцьцём грамадзтва — адна з найважнейшых рысаў таталітарызму.

У згаданай дырэктыве шмат згадак пра «адзінства народа». Але ў сучасным складаным і разнастайным грамадзтве ідэалягічнага адзінства народу можна дасягнуць толькі адным спосабам: перастраляць ці пасадзіць у канцэнтрацыйныя лягеры некалькі сотняў тысяч ці нават мільёнаў людзей, якія не падзяляюць афіцыйную ідэалёгію ці дзяржаўную палітыку. Што наглядна прадэманстравалі самыя страшныя дыктатуры ХХ стагодзьдзя.

Рэанімацыя савецкай практыкі

Лукашэнка ня змог выйсьці за межы свайго ўласнага ранейшага жыцьцёвага досьведу, таму не прыдумаў нічога іншага, акрамя як аднавіць, рэанімаваць савецкую прапагандысцкую машыну брэжнеўскага пэрыяду практычна ў першародным выглядзе, з ідэалягічнай вэртыкальлю (у працоўных калектывах уведзеная пасада намесьніка кіраўніка па ідэалягічнай працы) і БРСМ замест камсамолу. У ВНУ замест гісторыі КПСС і навуковага камунізму вывучаюцца аналягічныя дысцыпліны кшталту «Асновы ідэалёгіі беларускай дзяржавы».

Аднак сыстэма ідэалягічнай працы, якая пацярпела крах у закрытым савецкім грамадзтве, бо вылілася ў суцэльную паказуху, фармалізм, тым больш не спрацуе ў соцыюме, які знаходзіцца на скрыжаваньні інфармацыйных плыняў. 2020 год паказаў, што як толькі здараецца крызіс, то ніякая ідэалёгія не абароніць рэжым. Тады толькі з дапамогай грубай сілы ўладам удалося ўратаваць сытуацыю.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ