Политика

«Калі Пуцін перамагае, тады навошта яму Лукашэнка? Проста чалавек, які грэе месца»

І калі Украіна, як аб гэтым марыць Пуцін, вяртаецца ў лона Масквы, то Беларусь адразу ідзе ў камплекце: ён жа хоча аб'яднання славянскіх краін.

Политика gazetaby.com
0

Эксперта Фінскага інстытута міжнародных спраў Рыгора Ніжнікава у эфіры Еўрарадыё спыталі, чаму Трамп не выстаўляе ніякіх патрабаванняў Расіі.

— Думаю, па-першае, гэта не агучваецца. Па-другое, для іх доўгі час пачатак перамоў быў галоўнай задачай. Мы вяртаемся да сітуацыі, калі Зяленскі ішоў на выбары пад лозунгам «спынім вайну праз перамовы-сустрэчу з Пуціным», — перадае словы Рыгора Ніжнікава Салідарнасць. —  І галоўнае было сустрэцца, а там, маўляў, паглядзім.

Трамп, у прынцыпе, робіць тое самае: думае, што калі пачнуць размаўляць, то прыйдуць да кампрамісу. Таму плану і стратэгіі няма.

Думаю, гэта будзе балючая рэальнасць, да якой адміністрацыя Трампа дойдзе. Але для нас гэта будзе страчаны час і балючыя наступствы.

Я думаю, што шмат людзей з адміністрацыі Трампа не ведаюць, што ў галаве Трампа, чаго менавіта ён жадае і як збіраецца дамаўляцца, акрамя таго, што хоча дамаўляцца.

І Трамп таксама не ведае, як спыніць гэту вайну. То бок сітуацыя патавая і мы проста вернемся да статусу-кво праз нейкі час.

Апроч гэтага, эксперт лічыць, што праз час Трамп зразумее: Пуцін водзіць яго па коле або разводзіць.

— Гэта прывядзе да таго, што ўсе ружовыя планы наконт збліжэння з Масквой разваляцца, і Трампу будзе неабходна вяртацца ў нейкім сэнсе да палітыкі Байдэна.

Таксама Ніжнікаў лічыць, што тое, як Трамп і яго адміністрацыя пачалі свае адносіны з Расіяй і працэс вырашэння пытання вайны, вельмі небяспечны і няправільны.

— З пункту гледжання прафесійных перамоўцаў, канешне, можна казаць, што перамовы ішлі правільна — спачатку выслухалі адзін бок. Але ж мы павінны сказаць, што перамовы вядуцца не з трыма рознымі бізнесоўцамі, кампаніямі, дзе ў кожнай свае інтарэсы.

Мы кажам пра сітуацыю, дзе ЗША не функцыянуюць ізалявана ад сваіх саюзнікаў. Трамп можа жадаць вялікай здзелкі з Масквой, але ж пра гэта трэба было паведаміць сваім хаўруснікам.

Трамп не адказвае на пытанне, як ён заставіць Маскву спыніць агонь. І ніхто гэтага не ведае. І ўсё гэта пагаршае адносіны і давер паміж найбліжэйшымі саюзнікамі ЗША.

Дарэчы, Масква ад гэтай здзелкі атрымлівае тое, аб чым яна нават не марыла: яна раз'ядноўвае заходні свет знутры.

Калі разглядаць варыянт, што Масква атрымае паразу, працягвае эксперт, то гэта прывядзе і да паразы Лукашэнкі.

— Зараз, калі ў Пуціна няма часу на Беларусь, яго цалкам задавальняе Лукашэнка, які робіць усё, што ад яго трэба. Але ж калі гіпатэтычна рэжым Пуціна падзе, з ім падзе і рэжым Лукашэнкі — без яго ён не зможа існаваць, бо ўнутры краіны няма падтрымкі.

Але калі Пуцін перамагае, тады навошта яму Лукашэнка? Проста чалавек, які грэе месца. І калі Украіна, як аб гэтым марыць Пуцін, вяртаецца ў лона Масквы, то Беларусь адразу ідзе ў камплекце: ён жа хоча аб'яднання славянскіх краін.

…Калі ўсё ж такі здзелка будзе, для Пуціна гэта не будзе вырашэннем украінскага пытання. То бок яму ўсё роўна трэба будзе чакаць, пакуль рэжым у Кіеве падзе, і ён зможа палітычна давесці справу да канца. І Лукашэнка яму ўсё роўна будзе патрэбны, каб рабіць свае лакейскія справы.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ