Политика

Карбалевiч: Зьменлівы вецер з Вашынгтона: беларуская апазыцыя перад новымі выклікамі

Перамены ў палітыцы ЗША сталі выклікам ня толькі для Эўропы, Украіны, але і для Беларусі.

Политика www.svaboda.org
0

Беларускія ўлады апынуліся перад выклікам: тая палітыка канфрантацыі з Захадам, NATO, заходнімі суседзямі, якую яны праводзілі апошнія пяць гадоў, цяпер, на тле пачатку працэсу дыялёгу паміж ЗША і Расеяй, патрабуе карэкцыі, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч на Свабодзе.

Таму афіцыйны Менск знаходзіцца ў пэўнай разгубленасьці. Дзяржаўныя мэдыі цяпер, з аднаго боку, пазытыўна ацэньваюць палітыку Вашынгтону, а зь іншага — працягваюць цьвердзіць, што ва ўсім праблемах сьвету нібыта вінаватыя ЗША.

Пэўныя выклікі паўстаюць і для апазыцыі. Працяглы час стратэгія Офіса Сьвятланы Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінэту грунтавалася на тым, каб заклікаць Захад, у тым ліку Злучаныя Штаты, не прызнаваць прэзыдэнцкі статус Аляксандра Лукашэнкі, ладзіць палітыку ізаляцыі і санкцый супраць існага беларускага рэжыму, патрабаваць спыненьня рэпрэсій і правядзеньня свабодных выбараў, падтрымліваць дэмакратычныя сілы, грамадзянскую супольнасьць, незалежныя мэдыі Беларусі. Быў наладжаны Стратэгічны дыялёг паміж амэрыканскімі ўладамі і беларускімі апазыцыйнымі цэнтрамі.

Цяпер палітыка ЗША мяняецца. Паводле артыкулу ў The New York Times, Вашынгтон вядзе кулюарныя перамовы аб зьдзелцы з рэжымам Лукашэнкі. Паводле яе ўмоваў, беларускія ўлады павінны вызваліць значную частку палітвязьняў і нават спыніць палітыку рэпрэсій, а ЗША — адмяніць ці аслабіць санкцыі супраць калійнай галіны і банкаў Беларусі. Зьдзелка, як мяркуюць у Вашынгтоне, дазволіць Лукашэнку дыстанцыявацца ад Расеі.

Наколькі можна зразумець, лідэры беларускай апазыцыі на гэты працэс не ўплываюць. Хоць кантакты з прадстаўнікамі новай адміністрацыі адбываюцца. Сьвятлана Ціханоўская на мінулым тыдні сустрэлася ў Вільні з Крыстафэрам Сьмітам, намесьнікам памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Усходняй Эўропы.

У кулюарах Мюнхэнскай канфэрэнцыі яна зладзіла сустрэчу з прадстаўніком адміністрацыі Трампа генэралам Кітам Келагам, які прызначаны спэцпасланьнікам ЗША па пытаньнях Украіны і Расеі. Там жа беларуская дэмакратычная лідэрка сустрэлася з кіраўнікамі камітэтаў па замежных справах Палаты прадстаўнікоў і Сэнату ЗША — Браянам Мастам і Джымам Рышам, якія прадстаўляюць Рэспубліканскую партыю, а таксама зь іншымі сэнатарамі і кангрэсмэнамі ад абедзьвюх партый. Раней у Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту Сьвятлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Чарльзам Кушнерам, кіраўніком амэрыканскай дэлегацыі, бацькам зяця Дональда Трампа.

Аднак цяпер нават лідэры Украіны, краін Эўропы ня моцна ўплываюць на рашэньні Вашынгтону. Такая новая сытуацыя.

Апошнім часам у асяродзьдзі беларускай апазыцыі разгарнулася спрэчка паміж дзьвюма плынямі. Дамінуючай зьяўляецца пазыцыя, якую падзяляе Офіс Сьвятланы Ціханоўскай і Аб’яднаны пераходны кабінэт — што на рэжым Лукашэнкі трэба працягваць ціснуць з дапамогай санкцый, нават узмацняць іх. Другая апазыцыйная група лічыць, што дзеля вызваленьня палітвязьняў варта прызнаць рэжым Лукашэнкі, пачаць дыялёг зь ім, зьмякчыць санкцыі.

Дасюль гэтая спрэчка была трохі схалястычнай. Бо ні адна, не другая плыні ня мелі рычагоў уплыву, каб рэалізаваць тую ці іншую тактыку. А Захад праводзіў палітыку адносна афіцыйнага Менску, зыходзячы са сваіх інтарэсаў і ўяўленьняў, якія не заўсёды супадалі з курсам беларускай апазыцыі. Калі інфармацыя The New York Times праўдзівая, то гэта толькі пацьвярджае такую выснову. ЗША лічаць для сябе патрэбным рэалізаваць зьдзелку з рэжымам Лукашэнкі. І апазыцыі застаецца толькі спрабаваць неяк упісацца ў гэту новую стратэгію Вашынгтона, выкарыстаць тое вакно магчымасьцяў, якое адчыняецца. Тут выбар невялікі.

Такая сытуацыя мае і станоўчы бок. Рознагалосьсі паміж дзьвюма плынямі апазыцыі калі не зьнікаюць цалкам, то згладжваюцца. Бо няма пра што спрачацца. Працэсы пачынаюць разьвівацца самі па сабе, паводле палітычнай лёгікі, якую задае адміністрацыя Трампа.

""

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
карбалевич
трамп
оппозиция
беларусь
США
россия
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ