Политика

Карбалевiч: Лукашэнка імкнецца пераарыентаваць АДКБ у антызаходні саюз. Але без асаблівага посьпеху

У эпічнай канфрантацыі з Захадам, якую вядзе РФ нібыта ад імя «сусьветнай большасьці», АДКБ ніякага ўдзелу не бярэ.

Политика www.svaboda.org
0

Саміт АДКБ у Астане меў пэўныя асаблівасьці. Удзельнікі арганізацыі ніяк не адрэагавалі на наступ украінскага войска ў Курскай вобласьці. Яшчэ адной прыкметай крызісных працэсаў у АДКБ стала «замарожваньне» Армэніяй свайго сяброўства ў гэтым саюзе, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч на "Свабодзе".

Саміты АДКБ (ці, як гэта афіцыйна называецца, паседжаньні Савету калектыўнай бясьпекі) праходзяць раз на год. У 2023-м засядалі ў Менску, сёлета — у Астане.

Усё адбывалася паводле звыклага рытуалу. Кіраўнікі дзяржаў казалі шмат агульных словаў пра мацаваньне бясьпекі, вонкавыя пагрозы, аб’яднаньне намаганьняў ды інш.

Былі і пэўныя асаблівасьці цяперашняга саміту. Найперш зьвяртае ўвагу тое, што Ўладзімір Пуцін сумясьціў паездку на саміт зь дзяржаўным візытам у Казахстан. І таму ягонаму прыезду спадарожнічалі пышныя ўшанаваньні, з усімі неабходнымі і нават празьмернымі рытуаламі, як гэта ўмеюць рабіць на Ўсходзе. Для Пуціна, на якога цісьне вялікі цяжар міжнародных праблем, гэта выглядала як суцяшэньне.

Але больш важны агульны фон, на якім адбываўся саміт. Можна казаць, што вайна Расеі супраць Украіны стварае ўсё новыя выпрабаваньні для АДКБ. Статус арганізацыі прадугледжвае, што саюзьнікі павінны прыйсьці на дапамогу краіне, супраць якой чыніцца вонкавая агрэсія. І пры вялікім жаданьні наступ украінскага войска ў Курскай вобласьці можна было інтэрпрэтаваць як напад на сувэрэнную тэрыторыю аднаго зь сяброў ваенна-палітычнага саюзу. У такім разе хаўрусьнікі павінны прыйсьці на дапамогу. Можна было чакаць, што будзе праведзены тэрміновы, надзвычайны саміт АДКБ, зробленыя захады дзеля падтрымкі Расеі. Ці хоць бы прынятая нейкая палітычная заява салідарнасьці з РФ.

Аднак нічога гэтага не адбылося. «Курская бітва» засталася не заўважанай саюзьнікамі. На дапамогу Расеі прыйшла Паўночная Карэя. У эпічнай канфрантацыі з Захадам, якую вядзе РФ нібыта ад імя «сусьветнай большасьці», АДКБ ніякага ўдзелу не бярэ. Моўчкі назірае ці не заўважае. Адна толькі Беларусь усяляк падтрымлівае Расею.

Яшчэ адна прыкмета крызісных працэсаў у АДКБ зьвязана з Армэніяй. Саюзьнікі не падтрымалі Ерэван у яго ваенным канфлікце з Баку. Вынікам стало тое, што Армэнія ўсё больш аддаляецца ад АДКБ. Калі год таму Ерэван проста байкатаваў чарговы саміт у Менску, то цяпер краіна афіцыйна замарозіла сваё сяброўства ў гэтай арганізацыі, не бярэ ўдзелу ў саміце і стала больша актыўна разьвіваць свае стасункі з Захадам.

Што да выступаў на саміце, то яны прагучалі паводле звыклага сцэнару. Фактычна толькі Лукашэнка рэзка асудзіў пазыцыю Захаду, NATO, казаў пра вялізныя пагрозы з таго боку.

Беларускі ўладар чарговы раз назваў пагрозамі, ад якіх трэба бараніцца, новыя тэхналёгіі, убачыў небясьпеку ў штучным інтэлекце.

Яшчэ Лукашэнка выступіў з амбіцыйнай прапановай сабраць у Беларусі сумесны саміт АСЕАН, АДКБ, ШАС, СНД, Нарады па ўзаемадзеяньню і мерах даверу ў Азіі, Савету супрацоўніцтва краін Пэрсідзкай затокі. То бок запрасіў усіх кіраўнікоў Азіі і Блізкага Ўсходу ў Менск. Ці варта казаць пра ўтапічнасьць гэтай ідэі. Але Лукашэнку яўна цесна і нецікава ў Беларусі, ён прэтэндуе на сусьветнае лідэрства. І гэта ў сытуацыі, калі многія замежныя краіны і лідэры з сумневам ставяцца да сувэрэнітэту Беларусі.

Пуцін гаварыў пераважна не аб праблемах і задачах АДКБ, а пра стан вайны з Украінай. І гэта выразна паказвае, што яго па-сапраўднаму турбуе.

Па выніках саміту прынята і падпісана 14 дакумэнтаў. Адным з самых важных названа заява ў гонар 80-годзьдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Падзея 80-гадовай даўнасьці — ці не адзінае, што пакуль змацоўвае гэты вайскова-палітычны саюз.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ