Политика

Латушка: Трэба думаць пра тое, як мы можам стварыць праблемы Лукашэнку ў 2025 годзе

Беларускія ракетныя і артылерыйскія войскі маглі аказацца ў Расіі пад выглядам удзелу ў «ваенных вучэннях».

Политика ex-press.by
0

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка ў эфіры Еўрарадыё падзяліўся сваім бачаннем, ці збіраецца Лукашэнка аказваць саюзніцкую дапамогу Пуціну пасля атакі ўкраінскіх войскаў на Курскую ввобласць і як будзе выбірацца з гэтай пасткі.

Ацэньваючы рызыкі ўцягвання беларускага войска ў вайну, палітык мяркуе, што Лукашэнка, паводле саюзніцкіх дамоў, вымушаны аказаць дапамогу Пуціну:

— На падставе ваеннай дактрыны, калі Расія звяртаецца за дапамогай, Лукашэнка павінен накіраваць Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю РФ, каб бараніць свайго саюзніка. Але ён у страшным сне не мог сабе ўявіць, што яму сапраўды прыйдзецца накіраваць Узброеныя сілы на тэрыторыю Расіі. Ён жа разлічваў наадварот, хаця ніхто на яго нападаць і не збіраўся.

Кіраўнік НАУ кажа, што для Лукашэнкі склалася трыгерная сітуацыя: ён вядзе гульні з Кітаем і з адной з заходніх краінаў, пад ціскам якой адвёў свае войскі ад мяжы з Украінай. Пуціну дзеянні саюзніка не спадабаліся, пра што сведчыць і з’яўленне расійскіх дронаў у Беларусі. Пазней ужо сам Лукашэнка напрасіўся на Валаам, дзе размова зноў не задалася: расійскія дроны зноў паляцелі, але ўжо праз тэрыторыю Беларусі, каб бамбіць Украіну, кажа Латушка.

Апошнюю гісторыю са збіццём «украінскіх дронаў» у Беларусі палітык называе «цалкам фэйкавай гісторыяй пра НЛА».

— Лукашэнка запісаў, што рашэнні аб накіраванні беларускіх войскаў прымаюцца УНС. Таму я перакананы, што Лукашэнка сказаў Пуціну: я не магу паслаць войскі, мне трэба склікаць УНС – а гэта 1200 чалавек, — мяркуе Латушка.

То бок, Лукашэнка абараніў сябе ад адказнасці за пасыланне беларускага войска ў Расію.

Між тым, Мінабароны РБ паведаміла, што ракетныя і артылерыйскія войскі накіраваныя на расійскі палігон, дзе будуць праходзіць навучанне баявымі стрэльбамі. Але Латушка задаецца пытаннем: гэта вучоба ці баявая стральба, удзел у рэальных баявых дзеяннях? Па ягоных словах, Лукашэнка без згоды УНС можа накіроўваць войскі на вучэнні, а значыць, можа прыкрыцца гэтай фармальнасцю, а насамрэч ракетныя войскі будуць бараніць частку паветранай прасторы РФ.

Павел Латушка падзяліўся сваім бачаннем, як дэмакратычныя сілы мусяць адказаць на прэзідэнцкую кампанію 2025 года. На яго думку, «гэты рэжым трэба вынішчаць, бо не будзе перспектыў для беларускага народа».

— Я не веру ў гісторыю, што Лукашэнка выпусціць лідараў (апазіцыі): пакуль ён будзе (ва ўладзе), ён не выпусціць. Нам трэба яго скінуць – вось тады мы вызвалім усіх (палітвязняў), — мяркуе палітык.

— Здавацца нельга, трэба працягваць барацьбу… Трэба думаць пра тое, як мы можам стварыць праблемы Лукашэнку ў 2025 годзе – а мы павінны стварыць гэтыя праблемы. Наша прапанова, якую можна бяспечна рэалізаваць, — палітызаваць грамадства: расказваць, што Лукашэнка злачынец, што Лукашэнка павінен быць не ў галасаванні (не ў бюлетэні), а сядзець у судзе, калі не ў беларускім, дык у Гаазе. Расказваць, што калі вы галасуеце за Лукашэнку, вы галасуеце за злачынцу, вы галасуеце за працягванне санкцый, бо санкцыі ніколі не будуць зняты, пакуль Лукашэнка будзе пры ўладзе. І галасаваць супраць усіх. Прыдумаць сабе гісторыю, што ўлады будуць караць людзей за тое, што яны прагаласуюць супраць усіх (гэты рэжым здольны на ўсё), але такое я сабе цяжка ўяўляю, — гаворыць Латушка.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
латушко
война
беларусь -украина - россия
лукашенко
оппозиция
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
В Борисове пьяный мужчина ударил школьника
Новости Жодино
Тюбинги и гололед: зима в Жодино становится травмоопасной
TuTak
«BELARUS. BANNED BOOKS». У Варшаве адкрылася выстава, прысвечаная сучаснай палітычнай цэнзуры ў Беларусі
Новости Борисова
Что натворил ледяной дождь в Борисовском районе. Фото
Новости Жодино
«Весна все почистит». Горожане в Жодино жалуются на невозможность передвигаться по городу
TuTak
«Я не хотела быть бабушкой по видеосвязи». История беларуски, которая уехала из страны вслед за семьей сына
Общество
Что волнует молодежь в Беларуси и почему она все меньше верит в свое влияние на страну – исследование
Экономика
Автомобилем 2025 года в Беларуси назван Belgee X50.
Экономика
Пока чинят километр – стареют два: как устроен капремонт теплосетей в Беларуси
Общество
Фотофакт. В «безопасном пространстве» для детей в Минске разместили тюремную камеру
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
В Борисове пьяный мужчина ударил школьника
Новости Жодино
Тюбинги и гололед: зима в Жодино становится травмоопасной
TuTak
«BELARUS. BANNED BOOKS». У Варшаве адкрылася выстава, прысвечаная сучаснай палітычнай цэнзуры ў Беларусі
Новости Борисова
Что натворил ледяной дождь в Борисовском районе. Фото
Новости Жодино
«Весна все почистит». Горожане в Жодино жалуются на невозможность передвигаться по городу
TuTak
«Я не хотела быть бабушкой по видеосвязи». История беларуски, которая уехала из страны вслед за семьей сына
Общество
Что волнует молодежь в Беларуси и почему она все меньше верит в свое влияние на страну – исследование
Экономика
Автомобилем 2025 года в Беларуси назван Belgee X50.
Экономика
Пока чинят километр – стареют два: как устроен капремонт теплосетей в Беларуси
Общество
Фотофакт. В «безопасном пространстве» для детей в Минске разместили тюремную камеру
ВСЕ НОВОСТИ