Политика

Эксперт: Для Лукашэнкі непасрэдны ўдзел у вайне з Украінай — гэта хуткая палітычная сьмерць

"Наступным прэзыдэнтам пасьля Лукашэнкі можа быць толькі больш прарасейскі, а ня менш прарасейскі палітык".

Политика www.svaboda.org
0

Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда сьцьвярджае на "Свабодзе", што ў Кіеве апошнія заявы афіцыйнага Менску ўспрынялі іранічна; лічыць, што Лукашэнка псэўдаактыўнасьцю вымушаны апраўдвацца за сваё бязьдзеяньне перад Масквой; і дае ўласны адказ на пытаньне, што будзе, калі Масква загадае беларускаму войску ўступіць у вайну.

— Як афіцыйны Кіеў успрыняў апошнія заявы афіцыйнага Менску наконт падзеяў у Курскай вобласьці і сытуацыі на беларуска-ўкраінскай мяжы? Як украінскі бок паставіўся да тых заяваў, што Беларусь нібыта зьбіла ўкраінскія бесьпілётнікі над сваёй тэрыторыяй і цяпер перасоўвае нейкія войскі да ўкраінскай мяжы?

— Я б сказаў, што ў Кіеве гэта ўспрынялі іранічна. Па-першае, украінскае грамадзтва мае пэўны эмацыйны ўздым на фоне курскай апэрацыі.

Па-другое, у Кіеве верыць Лукашэнку ніхто ўжо не зьбіраецца, таксама як і ўсур’ёз аналізаваць ягоныя заявы. Ён, як падаецца, ужо канчаткова заблытаўся ў сваёй хлусьні.

Некалькі тыдняў таму Беларусь ніяк не рэагавала на расейскія «Шахэды» ў сваёй паветранай прасторы. А зараз раптам вырашылі рэагаваць на тое, што нібыта там апынуліся ўкраінскія бесьпілётнікі. Пры гэтым «Беларускі гаюн» не пацьвярджае ані факт зьбіцьця, ані нават факт палёту беларускіх самалётаў ці верталётаў.

Лукашэнка вырашыў апраўдацца перад Расеяй, бо пасьля пачатку ўварваньня ўкраінскіх сіл у Курскую вобласьць яго абвінавацілі ў тым, што гэта нібыта тыя ўкраінскія сілы, якія вызваліліся пасьля адводу беларускіх войскаў ад украінскай мяжы. Насамрэч за 900 дзён шырокамаштабнага расейскага ўварваньня, я думаю, усе, хто хацеў, пераканаліся, што беларуская вайсковая машына працуе толькі на халастым ходзе.

І вось гэтыя гучныя заявы пра «Палянэзы», пра «Іскандэры» — гэта ўсё можа быць толькі ў прапагандысцкім чадзе. А ў рэальным вымярэньні нічога гэтага няма.

— Ці ёсьць дадзеныя ўкраінскай выведкі, спадарожнікавых здымкаў, якія з украінскага боку пацьвярджаюць, што ніякага руху беларускіх войскаў няма?

— Прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка літаральна сёньня раніцай заявіў, што ніякіх аб’ектыўных пацьверджаньняў руху беларускіх войскаў на сёньняшні момант няма. Я ня бачу падставаў яму ня верыць, таму што ва ўмовах вайны любая інфармацыя ўсё ж такі каштуе дастаткова дорага.

Проста ў Беларусі няма грамадзкага запыту на вайну з Украінай. Яе там ніхто не зразумее, яе ніхто не жадае. І найперш вайны ня хоча сам Лукашэнка. Бо ён разумее, што для яго вайна з Украінай — гэта хуткая палітычная сьмерць. (А можа, і ня толькі палітычная.)

— Вы кажаце, што Лукашэнка вымушаны такой псэўдаактыўнасьцю апраўдвацца перад Масквой за сваё бязьдзеяньне. І ў той жа час няўжо Масква ня бачыць, што гэта менавіта псэўдаактыўнасьць? І няўжо яна не запатрабуе ад яго нейкай актыўнасьці больш рэальнай? Ці Крамлю гэта зараз ня трэба?

— Я думаю, што Маскве зараз разабрацца б з тым, што адбываецца ў Курскай вобласьці. Лукашэнку яны пакідаюць «на дэсэрт», бо ён нікуды не ўцячэ. Ёсьць вялікая эканамічная залежнасьць, унутры самой Беларусі стаўленьне да Расеі яшчэ захоўваецца на досыць высокім узроўні ляяльнасьці.

Лукашэнка працягвае свой звыклы рэпэртуар: сёньня можна хлусіць на адну тэму, заўтра на іншую, а вайна ўсё сьпіша. Зь іншага боку, прагучала вельмі цікавая заява Лукашэнкі, што хутка будзе іншы прэзідэнт, і гэтак далей. Я добра разумею, што ў цяперашняй палітычнай сітуацыі наступным прэзыдэнтам пасьля Лукашэнкі можа быць толькі больш прарасейскі, а ня менш прарасейскі палітык.

— Ну, такія заявы «пра іншага» ён рабіў неаднаразова, асабліва актыўна пасьля 2020 году.

— Безумоўна, але зараз беларускія дэмакратычныя сілы паказалі, што ў іх няма дакладнага пляну дзеяньняў. І гэта стварае складанасьці для пэрспэктываў зьмены рэжыму. Я прыхільнік той думкі, што зьмена рэжыму можа адбыцца толькі знутры краіны.

То бок нейкай інтэрвэнцыі, нават з самымі добрымі намерамі, насамрэч быць ня можа. Не таму, што мала беларусаў, якія жадаюць перамен. А таму, што ў ваенным сэнсе «гвардыя Лукашэнкі» сёньня нашмат большая па колькасьці, чым, напрыклад, беларускія добраахвотніцкія фармаваньні, якія ваююць на баку Ўкраіны.

— Вы сказалі, што Маскве пакуль не да Лукашэнкі. Гэта тая тэма, якая, відаць, абмяркоўваецца ўсе два з паловай гады поўнамаштабнай вайны. Кожны раз зьяўляліся меркаваньні, што вось Лукашэнка атрымае загад і вымушаны будзе ўступіць у вайну — а ён усё не ўступаў. І пытаньне ў тым, наколькі Лукашэнка самастойны? Ці можа надысьці момант, калі Масква праігнаруе ўсе аргумэнты Лукашэнкі і проста загадае яму ўступіць у вайну? Што тады адбудзецца, па-вашаму?

— Я слаба ўяўляю сабе такі загад. Бо Лукашэнка пры ўсіх нюансах сваёй кар’еры ўсё ж такі сытуацыю ў краіне кантралюе. І нават прыход усялякіх больш прарасейскіх военачальнікаў (такіх, як спадар Муравейка) гэтага цалкам не зьмяніў.

Да чаго можа прывесьці такі загад? Дзясяткі тысяч беларусаў будуць выкарыстоўваць як гарматнае мяса. Але ў такім выпадку можа быць і адваротная сытуацыя, бо, калі пачнецца агрэсія з тэрыторыі Беларусі, то там ня будзе чыньніка паўнавартаснай ядзернай зброі, таму што я вельмі сумняюся, што Расея ўжо перакінула ў Беларусь ядзерную зброю. Я думаю, што тэма ядзернай зброі Пуціным выкарыстоўваецца выключна для шантажу Захаду і суседзяў Беларусі — маўляў, вось што мы можам зрабіць, калі вы нас ня будзеце слухаць.

І зыходзячы з гэтага, я думаю, што такі загад (на ўступленьне беларускага войска ў вайну) аддадзены быць ня можа, паколькі Лукашэнка яму не падпарадкуецца. Паколькі для яго захаваньне сваёй пасады, сваёй пазыцыі азначае нашмат больш, чым імкненьне спадабацца Пуціну, — тым больш, што Пуцін і Лукашэнка асабліва блізкімі сябрамі ніколі не былі.

— Акрамя заяваў Лукашэнкі пра войска, беларускае МЗС зрабіла заяву, у якой прыгразіла закрыць украінскую амбасаду ў Менску. На вашу думку, гэтая сытуацыя можа неяк разьвівацца? Вы ўжо казалі, што гэта ўсё псэўдарэакцыя, але ці можа тут Менск зрабіць фармальныя дзеяньні, якія нейкім чынам пагоршаць беларуска-ўкраінскія афіцыйныя адносіны?

— Я б на месцы афіцыйнага Кіева адклікаў нашу часовую павераную для кансультацыяў і пакінуў аднаго супрацоўніка ў амбасадзе. Мы ж працягваем падтрымліваць дыпляматычныя адносіны, нягледзячы на тое, што больш за 800 дзён ніводнага беларускага дыплямата ў Кіеве няма. Можа, яны і прыяжджаюць ціхенька, каб іх ніхто ня бачыў, асабліва не афішуючы гэтага. І нічога — здолелі і людзей абмяняць, і пра нешта (як сьцьвярджаюць прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл) увесь час з Лукашэнкам дамаўляцца.

Але на справе рызыкаваць украінскімі дыпляматамі дзеля амбіцыяў Лукашэнкі, я думаю, ня надта дальнабачна. Куды цікавей паказаць, што Ўкраіна таксама можа дзейнічаць асымэтрычна. Проста калі беларускаму МЗСу ня будзе каго з украінскай амбасады выклікаць на такую паказальную лупцоўку, тады, я думаю, яны будуць больш узважанымі ў сваіх дзеяньнях і больш эфэктыўна падыходзіць да таго, што адбываецца ў двухбаковых адносінах.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
евгений магда
война
беларусь - украина - россия
курская область
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Турарбекова: При организации судебных процессов против преступников-лукашистов будет очень много подводных камней
В мире
Роднянский: «Если Европа не проснется, она окажется именно там, куда она стремительно движется»
Общество
«Если ты не в этом списке, то будешь во втором, черном». Как в Беларуси собирают подписи за Лукашенко
Общество
На границе с Литвой вернулись очереди из легковых авто
Культура
На аукцион в Польше выставили картину, написанную в Гродно 111 лет назад
Общество
22-летний белорус стал победителем в конкурсе Совета Европы
Общество
В Полоцке Лукашенко на шкуре волка принесли меч
В мире
В России подозреваемому в изнасиловании студентки отомстили и изнасиловали в ответ
Общество
Пропаганда показала «россиян», которых не берут на работу в Польше. Оказалось, это беларусы и от работы они отказываются сами
Политика
Тихановская: Я первой поздравляю человека, который будет избран новым президентом на свободных выборах в Беларуси
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Турарбекова: При организации судебных процессов против преступников-лукашистов будет очень много подводных камней
В мире
Роднянский: «Если Европа не проснется, она окажется именно там, куда она стремительно движется»
Общество
«Если ты не в этом списке, то будешь во втором, черном». Как в Беларуси собирают подписи за Лукашенко
Общество
На границе с Литвой вернулись очереди из легковых авто
Культура
На аукцион в Польше выставили картину, написанную в Гродно 111 лет назад
Общество
22-летний белорус стал победителем в конкурсе Совета Европы
Общество
В Полоцке Лукашенко на шкуре волка принесли меч
В мире
В России подозреваемому в изнасиловании студентки отомстили и изнасиловали в ответ
Общество
Пропаганда показала «россиян», которых не берут на работу в Польше. Оказалось, это беларусы и от работы они отказываются сами
Политика
Тихановская: Я первой поздравляю человека, который будет избран новым президентом на свободных выборах в Беларуси
ВСЕ НОВОСТИ