Политика

Дракахруст: Палёты «Шагедаў» маглі быць расейскім папярэджаньнем Лукашэнку

Шэраг апошніх крокаў афіцыйнага Менску можна трактаваць як спробы зьнізіць напружанасьць у адносінах з Украінай і Захадам.

Политика ex-press.by
0

Палёты «Шагедаў» маглі быць расейскім папярэджаньнем Лукашэнку, што яго спробы зьнізіць напружанасьць у адносінах з Украінай і Захадам набліжаюцца да «чырвонай рысы» неляяльнасьці Маскве, пiша палітычны аналітык Юры Дракахруст на "Свабодзе".

Адказаў на гэтае пытаньне прапануецца некалькі — з рознай ступеньню праўдападобнасьці.

Самы просты і відавочны — выпадковасьць. На вайне як на вайне, ювэлірнай дакладнасьці чакаць не выпадае, да таго ж дроны, якія заляталі ў Беларусь — канструкцыі дастаткова прымітыўныя, такія мапэды з крыламі. Складанай электронікі ў іх няма, іх эфэктыўнасьць — як раз у іх таннасьці. Таму збоі магчымыя і наагул, а адносна такой зброі — тым больш.

Аднак два факты ў гэтую вэрсію не ўкладаюцца. Першае — частата, за 5 дзён (11-16 ліпеня) — чатыры выпадкі. Пры тым, што раней за больш чым два гады вайны такіх інцыдэнтаў альбо не было наагул, альбо яны былі надзвычай рэдкімі. Другое — працягласьць палётаў. Паводле зьвестак «Беларускага гаюна» адзін зь іх ляцеў над Беларусьсю нават некалькі гадзінаў.

Калі ў 2015 годзе на вайне ў Сырыі расейскі баявы самалёт заляцеў у паветраную прастору Турэччыны і быў зьбіты — ён быў над Турэччынай некалькі сэкундаў. Магло быць і выпадковасьцю. Калі баявой апарат лятае над тэрыторыяй краіны, якая не зьяўляецца бокам вайны, гадзінамі — на выпадковасьць гэта ня вельмі падобна.

Застаюцца вэрсіі, што палёты дронаў над Беларусьсю былі вынікам сьвядомага рашэньня. Хто яго прыняў?

Адзін з варыянтаў — украінцы сродкамі радыёэлектронай барацьбы (РЭБ) перахапілі кантроль над дронамі і накіравалі іх у паветраную прастору Беларусі. Тут адразу ўзьнікае пытаньне тэхнічнай магчымасьці. Вайсковыя экспэрты (якім я не зьяўляюся) даюць супярэчлівыя адказы — адны кажуць, што гэта магчыма, іншыя — што не. Прэцэдэнты падобнага перахопу кантролю на цяперашняй вайне неяк не прыгадваюцца.

Да таго ж вэрсія «украінскага сьледу» ня вельмі стасуецца з ваенна-палітычным кантэкстам. 13 ліпеня Аляксандар Лукашэнка наведаў вайсковую частку ў Лунінецкім раёне і заявіў пра ліквідацыю напружанасьці на мяжы з Украінай. Раней у ліпені ён і беларускія генэралы казалі пра абвастрэньне сытуацыі, дадатковыя беларускія вайсковыя кантынгэнты перакідаліся да мяжы, гучалі намёкі на магчымасьць ужываньня нават ядзернай зброі. І раптам 13 ліпеня: «Цяпер у нас ускладненьняў ніякіх няма з украінцамі. І я спадзяюся, што і ня будзе. Мы ніякія ня ворагі для ўкраінцаў». А «Шагеды» заляталі на тэрыторыю Беларусі ня толькі ў гэты дзень, але і праз тры дні пасьля. Калі гэта ўчынілі ўкраінцы, то дзеля якой мэты?

Калі краіна, ад якой сыходзіць пагроза, заяўляе пра разрадку напружанасьці, калі робіць і практычныя крокі ў гэтым накірунку — для чаго тузаць яе, учыняць непрыемныя сюрпрызы? Што Лукашэнка і пасьля 13 ліпеня застаўся ваенным саюзьнікам Расеі, дык у Кіеве ў курсе. Але заводзіць расейскія дроны ў паветраную прастору Беларусі для таго каб што? Каб Лукашэнка ізноў крычаў пра тое, што Ўкраіна рыхтуецца да нападу і нават ужо напала сродкамі РЭБ, каб ізноў вярнуў на мяжу дадатковыя войскі, толькі што адкліканыя адтуль?

І якая карысьць ад гэтага Ўкраіне? Яна не праглядаецца, нават калі гэта была украінская апэрацыя «пад чужым сьцягам» — завялі дроны ў беларускае неба, каб Лукашэнка падумаў, што гэта расейцы зрабілі і раззлаваўся на іх.

Занадта мудрагелістая вэрсія. Тэхнічна напэўна можна высьветліць, ці быў збой у палётным заданьні дрона і высьветліць, ці быў перахоп кантролю. Тады сапраўдны арганізатар апэрацыі «пад чужым сьцягам» расшыфроўваўся б беларускі бокам і вынікам стала б новае абвастрэньне сытуацыі на мяжы. Для чаго гэта ўкраінцам?

Ну і нарэшце вэрсія, паводле якой расейцы сьвядома запусьцілі свае дроны па траекторыях у паветранай прасторы Беларусі. Чаму? Адзін з магчымых адказаў — а чаму б і не? Паводле апэратыўных і стратэгічных меркаваньняў.

У лютым 2022 году завялі ў Беларусь велізарную ўдарную групоўку і выкарысталі для нападу на Ўкраіну. А празь некалькі месяцаў амаль усю яе і вывелі зь Беларусі. З 24 лютага 2022 году яны з тэрыторыі Беларусі рэгулярна абстрэльвалі Ўкраіну. А з кастрычніка 2022 году абстрэлы зь беларускай тэрыторыі спыніліся. Чаму? Бо палічылі мэтазгодным з ваеннага пункту гледжаньня.

Але гэтую формулу можна і перавярнуць. Да 11 ліпеня 2024 году расейскія дроны над Беларусьсю не ляталі. А з гэтага дня — паляцелі. У межах гэтай падвэрсіі Лукашэнка — толькі і цалкам марыянэтка Крамля, кшталту Дзяніса Пушыліна — кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі «ДНР». Чаму расейскія войскі дзейнічаюць на тэрыторыі Данецкай вобласьці Ўкраіны так, а не інакш? Таму што ў генштабе РФ так вырашылі. Меркаваньня Пушыліна на гэты конт ніхто не пытае наагул.

Тут усё па сутнасьці ўпіраецца ў гэтае прынцыповае пытаньне, на якім ужо зламана нямала дзідаў. Лукашэнка — Пушылін, ён ня мае абсалютна ніякай аўтаноміі ў прыняцьці рашэньняў, ад яго меркаваньняў, пажаданьняў просьбаў ваенная палітыка Крамля не залежыць абсалютна? Магчыма і так. Я такое бачаньне не падзяляю. Апроч іншага і таму, што яно ня вельмі стасуецца з фактамі.

Апошнім часам мы назіраем цэлы ланцуг крокаў афіцыйнага Менску, якія прынамсі абазначаюць гатоўнасьць Лукашэнкі дээскаліраваць сытуацыю на поўдні, поўначы і захадзе. Вызваленьне 18 палітвязьняў, прапанова новага кіраўніка МЗС Максіма Рыжанкова Польшчы пачаць перамовы аб урэгуляваньні адносінаў, бязьвіз для грамадзянаў 35 краінаў Эўропы, нарэшце, прыгаданая заява Лукашэнкі на мяжы аб пэўнай нармалізацыі адносінаў з Украінай і адводзе ад мяжы часткі беларускіх войскаў, уведзеных туды напачатку ліпеня. Усе гэта — ня новая разрадка, не адмова ад ваеннага саюзу з Расеяй, ня зьмена геапалітычнай арыентацыі. Але ўсё гэта крокі, жэсты, прапановы ў адным накірунку.

І ня тое, што Лукашэнка зрабіў гэтыя рухі цела як абсалютна сувэрэнны кіраўнік, што ён ставіць Маскву перад фактам і яму напляваць, што там падумаюць пра яго рухі цела. Зусім ня так.

Мяркую, што пра большую частку гэтых крокаў і заяваў Масква была загадзя паінфармаваная, а магчыма гэтыя крокі зь ёй былі і ўзгодненыя. Пры гэтым Лукашэнка прапаноўваў праўдападобныя матывацыі, якія апэлявалі да інтарэсаў Расеі. Крэмль зараз імкнецца прымусіць Кіеў да мірных перамоваў на сваіх умовах, ён імкнецца уплываць у гэтым накірунку на грамадзкую думку і эліты на Захадзе. Больш лагодны, менш агрэсіўны вобраз адзінага ваеннага саюзьніка РФ можа быць і карысным для прасоўваньня гэтай палітыкі Крамля.

Неяк так мог Лукашэнка тлумачыць у Крамлі свае апошнія дзеяньні і заявы. Яму маглі там на гэта нават даць згоду. Але зь цяжкім сэрцам. І з падазрэньнямі.

І паказьнік гэтага дваістага стаўленьня — гэта вал, кананада абвінавачваньняў Лукашэнкі ў здрадзе, які пракаціўся па праваенных расейскіх ТГ-каналах пасьля яго заяваў у Лунінецкім раёне. Цікава, што нічога падобнага не гучала на расейскіх фэдэральных каналах, у расейскіх СМІ. Гэта значыць, што адназначнай перакваліфікацыі Лукашэнкі ў здраднікі на ўзроўні Пуціна, на ўзроўні Крамля, не адбылося. Прынамсі, пакуль.

Але некаму ў Расеі, у тым ліку і ў расейскай уладзе, падалося, што Лукашэнка наблізіўся да «чырвонай лініі» неляяльнасьці. Незалежнасьць расейскіх праваенных ТГ-каналаў — даволі адносная. Лёс Гіркіна-Стралкова, як і Прыгожына, усе памятаюць. І калі гэтыя каналы так дружна накінуліся на Лукашэнку (чаго раней прынамсі гэтак дружна не рабілі), то выглядае, што нехта з высокага ўзроўню расейскай улады даў адмашку, а тое і каманду. Але на дазаваную рэакцыю: у ТГ-каналах — так, на фэдэральных тэлеканалах — не.

У сьвятле гэтай інфармацыйнай кампаніі і дзіўныя палёты «Шагедаў» над Беларусьсю могуць быць тым жа самым — дазаваным папярэджаньнем пра тое, што прастора самастойных дзеяньняў у Лукашэнкі нянулявая, але і ня вельмі шырокая, і ён да яе мяжы наблізіўся.

Некаторыя экспэрты бачаць у гэтых палётах наўпрост уцягваньне Лукашэнкі, беларускага войска, у вайну. Гэта падаецца малаімаверным. Ужо марыянэтка ён ці не, але наўпроставаму загаду ваяваць ён наўрад ці мог бы супрацьстаяць. Калі б быў намер прымусіць яго ваяваць, дык для таго ёсьць куды больш эфэктыўныя шляхі, якія абмяркоўваюцца зь лютага 2022 году.

З тэрыторыі Ўкраіны прылятае ўкраінская ракета (трафейная) на Мазырскі НПЗ, дывэрсійная група «ветлівых людзей» наносіць удар па тэрыторыі Беларусі, пакідаючы візытку Буданава, усьлед ужо фэдэральныя каналы РФ узвываюць: Украіна напала на Беларусь, кроў беларусаў на руках украінскіх «нацыстаў», пралітая кроў патрабуе помсты, бла-бла-бла. Адбіцца ад прамога удзелу ў вайне ў такой сытуацыі Лукашэнку было б няпроста, нават калі ў прынцыпе магчыма.

Прынялі б палітычная рашэньне, што беларуская армія на вайне патрэбная, дык учынілі б нешта падобнае. Ці проста загадалі б: «Трэба, Саша».

Палёты «Шагедаў» у гэтым сэнсе маюць малы матывацыйны патэнцыял. Але папярэджаньнем, як і кампанія ў ТГ-каналах, цалкам могуць быць.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
дракохруст
шахеды
беларусь - украина - россия
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ