Відавочна Лукашэнка меў вельмі напружанную размову з Пуціным, піша палітолаг Павел Усаў.
Па выніках выказваньняў і візіту Лукашэнкі ў Маскву.
1. Масква была і ёсьць зацікаўлена ў тым, каб Беларусь уступіла ў вайну;
2. Масква даволі моцна націскала і відавочна ўсьцяж націскае на Лукашэнку ў тым, каб Беларусь у нейкім фармаце была ў вайну ўцягнута;
3. Масква зацікаўлена ў тым, каб Беларусь пашырыла прастору канфлікту і напружанасьць з Захадам і Украінай.
4. Масква не вельмі задаволена, і не зьбіраецца "пакінуць Беларусь" у баку.
Што штурхае мяне да такіх высноў? Даволі абшэрныя спробы Лукашэнкі "даказаць" расейскім журналістам немэтазгоднасьць удзелу Беларусі ў якім заўгодна фармаце канфрантацыі. Інтэнсіўнае апраўданьне сваёй пасіўнасьці са спасылкай на Пуціна.
Відавочна ўся гэтая "прамова" была дамашняй загатоўкай, з якой Лукашэнка ляцеў у Маскву.
Таксама ён прагаварыўся, што ў атачэньні Пуціна ёсьць людзі з больш жорсткім падыходам і пазіцыяй, якая аказвае даволі моцны ціск на Лукашэнку.
Найбольш цікавай мне бачыцца наступнае выказваньне: "А то, что Беларусь вступит в войну и прочее, - это из той оперы, что мы с Путиным завтра хотим захватить Европу (ну, для начала Польшу и Прибалтику). Это чушь, как он вчера сказал, это ложь полная. Мы никогда даже не обсуждали этот вопрос".
Добро пожаловать в реальность!