Политика

Карбалевiч: Чаму за 10 гадоў Лукашэнка так і ня выбраўся ў анэксаваны Крым

Лукашэнка хоча ў Крым, але ня едзе.

Политика www.svaboda.org
0

Спаўняецца 10 гадоў з моманту расейскай анэксіі ўкраінскага Крыму. Магчыма, менавіта ад гэтай падзеі будучыя гісторыкі павядуць адлік новай эпохі, якая атрымае назву «посткрымская».

Захоп Крыму Расеяй паклаў пачатак разбурэньню той сыстэмы міжнародных адносін, якая склался пасьля заканчэньня «халоднай вайны».

Як захоплівалі Крым

Лягічным працягам курсу Масквы на гвалтоўны перадзел сьвету стала агрэсія РФ супраць Украіны 24 лютага 2022 году. Як цяпер высьвятляецца, захоп Крыму быў прадвесьнікам анэксіі яшчэ чатырох украінскіх вобласьцяў.

Расея ня вельмі зважала на нейкія праўныя падставы, не асабліва клапацілася аб працэдурных фармальнасьцях. Расейская прапаганда сьцьвярджала, што далучэньне Крыму да Расеі стала вынікам свабоднага выбару крымскага насельніцтва, ажыцьцьцёўленага на рэфэрэндуме.

Аднак варта адзначыць, што рэфэрэндум у Крыме праводзіўся ва ўмовах расейскай акупацыі, пад рулямі аўтаматаў «зялёных чалавечкаў». Рашэньне аб яго правядзеньні Вярхоўны савет Крыму прыняў у атачэньні спэцназу РФ, бяз кворуму. Рэферэндум быў абвешчаны за 10 дзён да галасаваньня. І такі тэрмін давалі на абдумваньне лёсавызначальнага пытаньня! Ніякіх публічных дыскусіяў не было.

Ды і лічба 97% (столькі крымскіх жыхароў нібыта прагаласавалі за далучэнне да Расеі) выдае арганізатараў з галавой. Рэч ня толькі ў тым, што этнічных расейцаў у Крыме толькі 58%. На дэмакратычных выбарах такіх лічбаў не бывае. Падобныя вынікі здараюцца толькі ў дыктатарскіх кпаінах.

Але Крэмль вельмі сьпяшаўся. Праз два дні пасьля рэфэрэндуму Пуцін падпісаў адпаведныя дакумэнты аб далучэньні паўвыспы да Расеі. Усё было зроблена ліхаманкава.

І гэтая хуткасьць і «пасьпяховасьць» той крымскай апэрацыі 2014 году адыграла фатальную ролю для прыняцьця рашэньня аб агрэсіі супраць Украіны ў 2022 годзе. Той прэцэдэнт аказаўся зваблівым. Зь яго вынікала зьяўленьне плянаў «Кіеў за тры дні».

Менск выкручваецца

Пазыцыя афіцыйнага Менску наконт захопу Крыму была супярэчлівай, непасьлядоўнай, залежала ад палітычнай каньюнктуры. З аднаго боку, стратэгічная лінія замежнай палітыкі грунтавалася на захаваньні цесных адносін з Расеяй. З другога боку, беларускае кіраўніцтва зыходзіла зь лёгікі, што калі Расея дазваляе сабе такое рабіць з тэрыторыяй Украіны, то яно можа здарыцца зь любой іншай постсавецкай краінай. Да таго ж Аляксандр Лукашэнка не хацеў апынуцца ў статусе марыянэткі РФ у вачах нават лідэраў постсавецкіх дзяржаваў, стаць у адзін шэраг з Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй.

Таму спачатку тагачасны міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей казаў, што Менск падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Потым даводзілася ўсяляк выкручвацца. Калі Аляксандар Лукашэнка прыехаў ў Кіеў на інаўгурацыю Пятра Парашэнкі у тым жа 2014 годзе, то на пытаньні ўкраінскіх журналістаў «чый Крым?» адказваў, што, маўляў, калі ён украінскі, то чаго вы яго не абаранялі.

Пасьля 2020 году пазыцыя афіцыйнага Менску ў гэтым пытаньні стала больш прарасейскай. У чэрвені 2021 году Лукашэнка заявіў, што Масква і Менск канкрэтызуюць пытаньне аб адкрыцьці авіярэйсаў зь Беларусі ў Крым. Гэта адбылося пасьля таго, як Украіна закрыла паветраную прастору для беларускіх самалётаў у выніку інцыдэнту з пасадкай у менскім аэрапорце рэйсу Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце.

Лукашэнка хоча ў Крым, але ня едзе

4 лістапада 2021 году Лукашэнка публічна паскардзіўся, што Пуцін ня ўзяў яго з сабой у Крым: «Уладзімір Уладзіміравіч мне ўсё абяцаў, што з сабой возььме ў Крым і пакажа навінкі, што там новага зроблена... Але вось сёньня адзін зьехаў і мяне з сабой не запрасіў». На што прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў адказаў: «У прэзыдэнта Беларусі ёсць дзейнае запрашэньне наведаць Крым, даўняе».

30 лістапада таго ж году Лукашэнка даваў інтэвію вядомаму расейскаму прапагандысту Дзьмітрыю Кісялёву. На канкрэтнае пытаньне пра Крым Лукашэнка зноў выкручваўся:

«Я б прызнаў, дапусьцім, Крым у тыя часы, хоць фактычна зразумелая мая пазыцыя. Адказаў бы „так, Крым расейскі“, я б сказаў. Якія дывідэнды ад гэтага атрымаюць Расея і Беларусь?.. Мы ўсе разумелі, што Крым дэ-факта, я тады яшчэ сказаў „дэ-факта“, — гэта расейскі Крым. Пасля рэфэрэндуму і дэ-юрэ Крым стаў расейскім. Але я пра гэта асабліва не выказваўся, не пэдаляваў тэму... У нас пэўная дамоўленасьць з Пуціным, што мы ў Крыме пабудзем... Мы разы тры пра гэта гаварылі. І ён павінен сам вызначыцца, калі зручнейшы будзе час там, каб дажджу не было. Я яму: калі запросіш, тады і паляцім... Я вось прыеду і афіцыйна яго прызнаю. Калі прэзыдэнт ужо туды прыехаў з прэзыдэнтам Расеі. Слухайце, якія яшчэ могуць быць прызнаньні?»

Пасьля тых гучных заяваў мінула больш як два гады. Але ніякіх авіярэйсаў зь Беларусі ў Крым так і не зьявілася. Сам Лукашэнка на паўвыспу так і не паехаў. Магчыма, праз дождж. А цяпер гэта рабіць увогуле небясьпечна, бо Крым украінцы ўвесь час абстрэльваюць.

Таму крымская гісторыя не закончаная. Лёс паўвыспы вырашаецца на фронце расейска-ўкраінскай вайны. А пытаньне прызнаньня Крыму афіцыйным Менскам так і застаецца ў падвешаным стане.

"Свабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
крым
война
аннексия
беларусь - россия
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
Происшествия
Сельчанин в Дрибинском районе убил на почте железным прутом женщину
Общество
За время "помилований" количество политзаключенных выросло — правозащитники
В мире
«Ставки растут. Небеса рядом – в одном нажатии кнопки»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
Происшествия
Сельчанин в Дрибинском районе убил на почте железным прутом женщину
Общество
За время "помилований" количество политзаключенных выросло — правозащитники
В мире
«Ставки растут. Небеса рядом – в одном нажатии кнопки»
ВСЕ НОВОСТИ