Политика

Павел Усаў: Немагчыма будзе цалкам пазбавіцца ад людзей сістэмы і людзей зьвязаных з сістэмай. Частка iх ужо стала «мы»

Сеньняшняя "новая апазіцыя" больш чым на 50% складаецца з людзей сістэмы.

Политика ex-press.by
0

На працягу апошніх год, асабліва апошніх некалькіх тыдняў перыядычна ўзьнікаюць біяграфічныя скандалы ў дачыненьні да топавых прадстаўнікоў новай апазіцыі АПК, ОФіСА ды іншых структур, піша палітолаг Павел Усаў.

Выходзяць на сьвет дзенны пэўныя "гісторыі" з сямейнага жыцьця Азарава, Лявончыка, Кавалеўскага, Сахашчыка (2022 год) і г.д. Грамадства (што яшчэ цікавіцца апазіцыяй) ўзбуджае інфармацыя пра сваякоў і магчымыя шэрыя сувязі з рэжымам, наяўнасьць другога дна.

Хаця ў 2020 годзе такія б звесткі амаль нікога б не абуралі (і ніхто б такім капаньнем не займаўся), а наадварот былі б прыкметай статуснасьці і палітычнай каштоўнасьці. Што з таго, што чалавек быў зьвязаны з КДБ, зараз ён зьвязаны з намі і працуе на нас! (Прыклад Гайко).

Сеньняшняя "новая апазіцыя" больш чым на 50% складаецца з людзей сістэмы, людзей якія працавалі на яе дзеяткі год. З’яўленьне на палітычным полі такіх людзей з сістэмы, як Бабарыка, Цапкала запусьцілі працэс сістэмападу.

Да штабу Бабарыкі, Цапкала, да агульнага рушаньня пачалі актыўна далучацца прадстаўнікі наменклатуры, адміністрацыі, сілавога апарату, апарату прапаганды, актывізавалася беларуская эміграцыя і алігархат ў Расеі.

Чалавек сітэмы Бабарыка сваёй дзейнасьцю як бы паказваў, што ўлада Лукашэнкі хістаецца. Уласны статус Бабарыка таксама дэманстраваў, што ён можа мець даволі сур’езных патронаў. Верная карта на якую трэба ставіць. Дзякуючы гэтаму распачаўся працэс агульнай мабілізацыі і эйфарыі, веры ў скоры канец Лукашэнкі.

Далучэньне людзей сістэмы да новай хвалі віталася, і было зусім не важна адкуль ты: апаратчык-ідэолаг, сілавік, які раней, рэпрэсіраваў апазіцыю, ці прапагандыст-рускамірац. Тады, ва ўмовах сістэмнага перавароту і чаканьня хуткай перамогі, працавалі два прынцыпы:

1. Нават калі для перамогі над Лукашэнкам патрэбны саюз і супраца з чортам (Пуціным), то трэба працаваць з чортам;

2. Пачынаем з чыстай старонкі, бо рэвалюцыя абяляе ўсіх. Калі ты зараз за рэвалюцыю і супраць Лукашэнкі, то зусім не важна, што раней ты працаваў на сістэму (чорта).

Калі б у 2020 годзе да новай апазіцыі далучыўся б Шэйман, то ён бы стаў героем, і верагодна стаў бы дарадцам Ціханоўскай і мог бы ўзначаліць нешта там. Рэвалюцыя ўсе выбачае, калі своечасова яе падтрымаць.

Старое, як мір правіла: мэты апраўдваюць сродкі. Людзі (палітыкі) у дасягненьні кароткачасовых мэтаў зрэдку (амаль ніколі) не думаюць над доўгатэрміновымі наступствамі.
Так і што зробіш, калі ў эфектыўнай барацьбе з сістэмай, сама сістэма і становіцца асноўным рэсурсам гэтай барацьбы (унутраная інфармацыя, сабатаж рашэньняў, ізаляцыя і паралізаваньне ўладнага цэнтру).

Ачышчэньне рэвалюцыяй таксама датычылася грамадзянска-апазіцыйнага актыву. Ранейшыя правалы, прэтэнзіі, пвдманы плямы ў біяграфіі - усе сьцерлася. Але ж, унутраная прырода, недахопы нікуды не зьнікаюць і з цягам часу (пры адсутнасці кантролю) ізноў праяўляюцца з усей моцай.

Пакуль была надзея на хуткую перамогу, апора і палітычныя чаканьні зьвязваліся з людзьмі сістэмы з іх палітычнымі і фінансавымі актывамі/сувязямі, у тым ліку ў Маскве. Тады, у 2020 - гэта былі героі, зараз у 2023/24 - гэта ўжо імаверныя агенты Крамля і Менску.

Зараз, калі барацьба зацягнулася, а перспектывы перамен аддаліліся на не вызначаны час (да таго ж расейская агрэсія супраць Украіны), усе тое, што раней было актывам (сувязь з Сістэмай), стала палітычнай заганай і кампраматам.

Таксама ў грамадстве расьце попыт на вінаватых у тым, што апазіцыя не эфектыўна і развальваецца, і канешне, увага зьвяртаецца перш за ўсе на людзей з сістэмы, на людзей з сувязямі ў сістэме (як на магчымых агентаў уплыву, якія праводзяць разбуральную дзейнасьць). Канешне нельга выключаць і таго, што ўлады могуць актыўна выкарыстоўваць людзей з апазіцыі, для зьнішчэньня апошняй.

Тут і ўзьнікае палітычны парадокс, калі апазіцыя мае шанец на перамогу людзі сістэмы становяцца агентамі ўплыву апазіцыі для знішчэньня сістэмы, калі ж апазіцыя прайграе, то чалавек сістэмы хутка пераўтвараецца ў агента ўплыву рэжыму.

Сітуацыя, час, мяняе суб’ектыўныя ацэнкі і ролі адных і тых жа людзей, незалежна ад йх рэальнага палажэньня.

У такіх выпадках галоўнае - аб’ектыўна і ўсебакова ацэньваць тое, што адбываецца: не перабольшваць і не зьменьшваць, не ўцякаць ад сумневаў, але не ўпадаць у параною.

Мы (як ідэальнае калектыўнае дэмакратычнае) у перспектыве, так ці інакш сутыкнемся з вялікай колькасьцю гуманітарных праблем:

1. Усе людзі ў той ці іншай ступені заганны і мы ніколі не знойдзем 1000 - 100 000 абсалютна сумленных, непадкупных, прынцыповых і адданых ідэям людзей, якіх не зломіць выпрабаваньне грашыма і ўладай. У гісторыі былі адзінкі, але нават Пётр тройчы адрокся ад Хрыста, а Юда яго прадаў. Таму патрэбны інстытуты крытыкі, расьледваньняў, таму непавінна быць нейкага табу для зьнешняга кантролю, а тыя людзі якія запляміліся павінны сыйсьці з палітыкі назаўседы.

Дзеля эфектыўнай працы інстытутаў патрэбны і "Вірус" і "Кіберпартызаны", і "Белсат" і "Еўрарадыё", якія будуць трымаць палітыкаў пад павялічальным шклом і захоўваць галоснасьць. Але катастрофай будзе калі яны пачынаюць абслугоўваць тыя ці іншыя групы інтарэсаў і ігнараваць хібы.
На жаль і ў СМІ (інстытутах) працуюць слабыя, далека не прынцыповыя людзі, са сваімі слабасьцямі. Таму і неабходны плюралім дэмСМІ;

2. Немагчыма будзе цалкам пазбавіцца ад людзей сістэмы і людзей зьвязаных з сістэмай. Частка iх ужо стала "мы". Больш таго, яшчэ ў 90, частка людзей сістэмы фарміравала тое дэмакратычнае "мы".

Няма і не будзе такой магчымасьці каб зачыніць Беларусь на ключ год на 40, і няма такой пустыні дзе можна было б гэтыя 40 год вадзіць 10 міл’ёнаў людзей, каб выхаваць новае пакаленьне.

Сістэма, і рэха яе ўплываў будзе доўга адгукацца ў сьвядомасьці і культуры беларусаў. Пытаньне не ў тым, каб пазбавіцца ад людзей сістэмы, а ў тым каб пазбавіцца заганных практык сістэмы ў іх галавах.

Няма і не будзе такой магчымасьці каб мець пэўнасьць, што людзі сістэмы (зараз) разарвалі цалкам з ёй сувязі, і не з’яўляюцца актывам сістэмы (як і частка старой апазіцыі).

Таму і патрэбны незалежныя інстытуты кантролю і грамадскія інстытуты рэпутацыі.

Зараз, на жаль, становіцца відавочным, што практыкі Сістэмы (закрытасьць, непразрыстасьць, карпаратыўны інтарэс) пачынаюць дамінаваць у дэмсупольнасьці і разбураць яе.

З гэтай прычыны, ў такой сітуацыі людзі сістэмы аб’ектыўна становяцца галоўнымі вінаватымі ў гэтым працэсе, а апазіцыя рэсурсам рэжыму.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
павел усов
диктатура
оппозиция
беларусь
чиновники
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
ВСЕ НОВОСТИ