Политика

«Калі Захад ахвяруе Беларусьсю, гэта стане яго маральнай паразай», — палітолаг пра тое, што будзе пасьля ўступленьня Ўкраіны ў ЭЗ

«Безь Беларусі эўрапейскі праект ня будзе поўным».

Политика www.svaboda.org
0

Эўрапейская рада вырашыла пачаць перамовы аб уступленьні Ўкраіны і Малдовы ў Эўразьвяз, Грузія атрымае статус кандыдата ў сябры Эўразьвязу. Як гэтае рашэньне паўплывае на Беларусь — дасьць патэнцыйны шанец на эўраінтэграцыю ці яшчэ больш узмацніць залежнасьць ад Расеі?

Пра гэта журналістка Радыё Свабода Ганна Соўсь гутарыць з украінскім палітолагам Яўгенам Магдам.

Глядзіце размову на відэа цалкам 

Тут фрагмэнты гутаркі

«Гэта пачатак вялікага шляху: мы купілі білет і цяпер маем самі пабудаваць цягнік»

— Як рашэньне саміту Эўразьвязу ўспрымаюць у Кіеве? Як прарыў, як істотны крок наперад у эўраінтэграцыі ці як чарговы фармальны этап у працэсе, які зойме шмат часу?

— Гэта не фармальны этап. Ёсьць радасьць. Гэтае рашэньне не было вызначанае дакладна, учора да апошняга ня ведалі, чым скончацца капрызы Віктара Орбана. Я гэта ўспрымаю як пачатак вялікага шляху — як мы купілі білет і цяпер маем самі пабудаваць цягнік. Не білет купіць на цягнік, а самім яго пабудаваць. Трэба разумець, што цягнікі будуюць рукамі нават у сучасным сьвеце. Думаю, што такая аналёгія будзе найбольш слушнай. Эўрапейская інтэграцыя будзе залежаць насамрэч ад нашых унутраных пераўтварэньняў.

— Што пачатак перамоваў аб уступленьні ў Эўразьвяз можа азначаць для рэжыму Лукашэнкі?

— Лукашэнка ўчора нагаварыў усялякай хлусьні, я гавораць беларусы. Учора і Пуцін гаварыў рознае глупства пра Ўкраіну. Яны за гэтым прыхоўваюць уласную разгубленасьць, бо намаганьні Пуціна тарпэдаваць пачатак перамоваў з Украінай і Малдовай выявіліся марнымі. Гэтае рашэньне было дасягнутае ўласна Ўкраінай, Малдовай і Грузіяй. І гэта палітыка вядучай эўрапейскай палітычнай партыі — Эўрапейскай народнай партыі. Яна дамінуе сёньня ў ЭЗ і будзе ісьці на выбары ў Эўрапарлямэнт у тым ліку пад лёзунгам пашырэньня ЭЗ. Гэта не азначае, што абавязкова за кошт Украіны і Малдовы, гэта можа быць Босьнія і Герцагавіна. Я думаю, што трэба гаварыць не пра тое, што патрэбна Лукашэнку (яму трэба думаць, якой будзе яго камэра пасьля таго, як завершыцца яго кіраваньне), а пра тое, што патрэбна беларускаму грамадзтву.

«Безь Беларусі эўрапейскі праект ня будзе поўным»

— А што гэта будзе значыць для грамадзянскай супольнасьці Беларусі, для апазыцыі, для людзей, якія хацелі б бачыць Беларусь дэмакратычнай краінай у складзе ЭЗ?

— Мне бачыцца тут галоўным тое, што грамадзяне Беларусі, якія апынуліся ў ЭЗ, ведаюць пра Эўразьвяз. Гэта актуальна і для беларусаў, і для ўкраінцаў. Сотні тысяч беларусаў апынуліся ў ЭЗ, і мільёны ўкраінцаў апынуліся ў ЭЗ. Я думаю, нам трэба засяродзіцца на стварэньні праграмаў пра тое, якім ёсьць Эўразьвяз. Багата людзей, вымушаных пакінуць сваю бацькаўшчыну, фактычна засяроджаныя на тым, каб зарабляць грошы і забясьпечваць сабе больш-менш нармальнае існаваньне. Але моладзі, школьнікам, усім неабыякавым людзям, тым, хто хоча стаць агентамі зьменаў для ўласных краінаў, трэба расказваць, якім ёсьць ЭЗ.

А безь Беларусі эўрапейскі праект ня будзе поўным. Калі Ўкраіна — найвялікшая краіна Эўропы і безь яе інтэграцыйны праект ЭЗ няпоўны, то Беларусь — краіна ў цэнтры кантынэнту. Як жа мы будзем гаварыць пра нейкія посьпехі, калі Беларусі ня будзе ў цэнтры гэтага праекту.

— А ці далучэньне Ўкраіны да ЭЗ ня можа азначаць, што Расея яшчэ больш жорстка ўчэпіцца за Беларусь, ці, умоўна кажучы, на будучых перамовах аб спыненьні вайны Расеі аддадуць Беларусь як суцяшальны прыз на фоне так і не дасягнутых мэтаў у вайне з Украінай?

— Калі Захад такім спосабам ахвяруе Беларусьсю, гэта стане яго маральнай паразай. Я разумею лёгіку адносінаў з Лукашэнкам, дастаткова добра ўсьведамляю, кім ёсьць кіраўнік Беларусі. Але ахвяраваць краінаю з столькімі мільёнамі грамадзянаў? Беларусы нашмат больш па-праэўрапейску арыентаваныя, чым расейцы, бо яны нашмат актыўней бывалі на тэрыторыі ЭЗ, нават калі езьдзілі на закупы ў супэрмаркет. Беларусы, на маю думку, ёсьць сапраўднымі эўрапейцамі. І гэтая тэза (пра тое, што беларусы ёсьць сапраўднымі эўрапейцамі) мае быць процівагаю тэзе Лукашэнкі пра тое, што беларусы ёсьць расейцамі са знакам якасьці. І гэтую тэзу маюць прасоўваць усе неабыякавыя беларускія дэмакратычныя сілы.

Гаварыць пра тое, каб Беларусь стала сябрам ЭЗ — гэта відавочны пасыл. Пра гэта гаворыць і Сьвятлана Ціханоўская, і іншыя беларускія палітыкі. Эўразьвяз — гэта магчымасьць свабоды, свабоды рэалізоўваць сябе. Я думаю, што многім беларусам гэта даспадобы.

"Свабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
евгений магда
геополитика
беларусь - украина - ЕС
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Сколько времени есть еще на то, чтобы обменять старые белорусские рубли
Общество
Как работает «ментальный напильник». Андрей Вардомацкий объясняет причину роста пророссийских и снижения прозападных настроений в Беларуси
Политика
Лукашенко готов к переговорам с Западом? Интервью с депутатом Европейского парламента
Экономика
Эксперты назвали неожиданный драйвер роста инфляции в Беларуси
Общество
«Не навязывать беларусское сознание». О чем спорят с Астапеней
Происшествия
Задержаны несколько сотрудников из управления Беларусской железной дороги и Центра управления перевозками
Экономика
Что может помочь белорусскому рублю
Политика
Дракахруст: Санкцыі перагледзець, амбасадараў вярнуць? Што стаіць за «маніфэстам» Андрэя Дзьмітрыева
Политика
Латушко: Лукашенко действительно делает намного больше для России, чем для Беларуси
Новости Борисова
«Не знаю, что я тут делаю…» Британский блогер прогулялся по Борисову
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Сколько времени есть еще на то, чтобы обменять старые белорусские рубли
Общество
Как работает «ментальный напильник». Андрей Вардомацкий объясняет причину роста пророссийских и снижения прозападных настроений в Беларуси
Политика
Лукашенко готов к переговорам с Западом? Интервью с депутатом Европейского парламента
Экономика
Эксперты назвали неожиданный драйвер роста инфляции в Беларуси
Общество
«Не навязывать беларусское сознание». О чем спорят с Астапеней
Происшествия
Задержаны несколько сотрудников из управления Беларусской железной дороги и Центра управления перевозками
Экономика
Что может помочь белорусскому рублю
Политика
Дракахруст: Санкцыі перагледзець, амбасадараў вярнуць? Што стаіць за «маніфэстам» Андрэя Дзьмітрыева
Политика
Латушко: Лукашенко действительно делает намного больше для России, чем для Беларуси
Новости Борисова
«Не знаю, что я тут делаю…» Британский блогер прогулялся по Борисову
ВСЕ НОВОСТИ