Политика

Карбалевіч: На чым грунтуецца аптымізм Лукашэнкі, незразумела

Спроба беларускіх уладаў неяк паўплываць на вынікі польскіх выбараў ня мелі плёну.

Политика ex-press.by
0

Для беларускіх дзяржаўных мэдыя Польшча апошнім часам зьяўляецца галоўнай замежнай тэмай. Яна выціснула на другі плян нават праблему вайны Расеі супраць Украіны, піша палітолаг Валер Карбалевіч.

Пра беларуска-польскія адносіны рэгулярна згадвае Лукашэнка. Зь ягоных доўгіх і супярэчлівых разваг вынікае, што ён разьлічвае на пазытыўныя зьмены ў двухбаковых дачыненьнях пасьля выбараў.

15 кастрычніка ў Польшчы прайшлі выбары ў Сэйм і Сэнат. Паводле некаторых ацэнак, гэтыя выбары былі самымі напружанымі пасьля краху камуністычнай дыктатуры. З агучаных папярэдніх вынікаў цяжка рабіць дакладныя высновы наконт складу будучага ўраду. Відавочна толькі, што ён будзе кааліцыйным: пэрыяд аднаасобнага кіраваньня правай партыі «Права і справядлівасьць» (ПіС) закончыўся. Яна можа застацца пры ўладзе толькі ў саюзе зь іншымі партыямі.

У цэнтры перадвыбарных дэбатаў былі ўнутраныя праблемы краіны. Гэта важна зафіксаваць, бо Аляксандар Лукашэнка, беларускія дзяржаўныя мэдыя запэўнівалі, што менавіта тэма адносін зь Беларусьсю была галоўнай падчас польскіх выбараў. Маўляў, кіроўная ПіС штучна абвастрала адносіны зь Менскам, каб атрымаць галасы электарату. Тон задаваў Аляксандар Лукашэнка. Падчас паездкі ў Берасьцейскую вобласьць 6 кастрычніка ён казаў:

«Аказваецца, Лукашэнка стаў у іх адным з камянёў спатыкненьня, спрэчак, пунктаў перасячэньня ў іх унутрыпалітычнай барацьбе».

Насамрэч гэта ня так. Хіба што беларуская тэма ўсплывала ў зьвязку з адным з пытаньняў рэфэрэндуму. У палякаў пыталіся пра іх стаўленьне да агароджы на мяжы паміж Польшчай і Беларусьсю. Яна ўзьведзеная дзеля абароны ад мігрантаў, якія рэгулярна прарываюцца зь беларускай тэрыторыі. Але рэфэрэндум не адбыўся, у ім удзельнічалі толькі каля 40% выбарнікаў. Гэта значыць, што згаданае пытаньне сталася ня вельмі важным для польскага грамадзтва.

І наадварот, для беларускіх дзяржаўных мэдыя Польшча апошнім часам зьяўляецца галоўнай замежнай тэмай. Яна выціснула на другі плян нават праблему вайны Расеі супраць Украіны. Прыкладна 80% блогаў і аналітычных калёнак галоўнай афіцыйнай газэта краіны «Беларусь сегодня» прысьвечана розным аспэктам палітыкі Польшчы. Гэтая суседняя дзяржава стала галоўным ворагам, апярэдзіўшы нават ЗША. Напрыклад, вялізны рэзананс у дзяржаўных мэдыя выклікаў скандал зь беларускім дэпутатам, якога не пусьцілі ў Польшчу назіраць за выбарамі, бо ён пад санкцыямі. Даволі адметна таксама, што беларуская дзяржаўная афіцыйная агенцыя запускае польскамоўную вэрсію свайго сайту.

Пра беларуска-польскія адносіны рэгулярна згадвае Лукашэнка. Зь ягоных доўгіх і супярэчлівых разваг вынікае, што ён разьлічвае на пазытыўныя перамены ў двухбаковых дачыненьнях пасьля выбараў. І ягоныя спадзяваньні грунтуюцца на двух чыньніках. Па-першае, нават калі ПіС і захавае ўладу, то пасьля выбараў напружаньне, якое Варшава нібыта штучна нагнятала ў стасунках з усходнім суседам, схлыне.

Па-другое, Лукашэнка спадзяваўся на перамогу апазыцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі» на чале з колішнім прэм’ерам Польшчы Дональдам Тускам. У прыватнасьці, падчас згаданай вышэй паездкі ў Берасьцейскую вобласьць ён спасылаўся на польскіх дыпляматаў, якія нібыта казалі, што «калі новыя сілы прыйдуць да ўлады, то ёсьць надзея, што будзе нейкая перазагрузка». Паводле Аляксандра Лукашэнкі, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі — «халуі Вашынгтона», якіх ЗША трымаюць на кароткім павадку. Дональд Туск, наадварот, праэўрапейскі палітык. І ёсьць спадзяваньне, што ён будзе дзейнічаць у інтарэсах Эўропы, а не ЗША.

Дарэчы, калі ўжо згадваць пра Туска, то ў Лукашэнкі зь ім даўнія рахункі, і ня вельмі прыемныя. У 2007 годзе яго і яшчэ двух дэпутатаў польскага Сэйму не пусьцілі ў Беларусь, разьвярнулі на мяжы. Беларускія памежнікі тады заявілі дэпутатам, што тыя «пагражаюць канстытуцыйнаму ладу Беларусі». А тагачасная намесьніца прэс-сакратара МЗС Беларусі Марыя Ваньшына патлумачыла, што «існуе сьпіс людзей, знаходжаньне якіх на тэрыторыі Беларусі зьяўляецца непажаданым». Не ўстрымаўся і сам Лукашэнка, які з задавальненьнем пракамэнтаваў той інцыдэнт:

«Я проста, знаходзячыся ў сяле, магу вам па-сельску, па-вясковаму сказаць: далі ім па мордзе, і правільна зрабілі. Няма чаго ім тут рабіць».

Асабістыя дачыненьні паміж палітыкамі — не апошняя акалічнасьць, якая ўплывае на палітычныя дачыненьні.

Больш за тое, паводле Лукашэнкі, вынікі польскіх выбараў маюць кардынальнае значэньне для ўсёй эўрапейскай палітыкі адносна Беларусі:

«Вельмі спадзяюся, нутром чую, што Нямеччына і ў цэлым Эўропа, Францыя таксама паварочваюцца ў наш бок. Калі будзе новая ўлада ў Польшчы (думаю, што яны ня дурні, з боку паназіралі), яны ў гэтым кірунку разварот зробяць».

На чым грунтуецца аптымізм Лукашэнкі, незразумела. Бо ягонае адчувальнае «нутро» яго шмат разоў падводзіла.

Свае развагі наконт польскай электаральнай кампаніі Лукашэнка аздобіў словамі: «Не хачу ўмешвацца ў іх выбары». Аднак насамрэч складваецца ўражаньне, што галоўны сэнс ягонай паездкі ў Берасьцейскую вобласьць за 9 дзён да выбараў якраз і палягаў у тым, каб зьвярнуцца да палякаў і неяк паўплываць на вынікі галасаваньня. Ягоны галоўны мэсэдж быў такі:

«Мы ня хочам, каб палякі лічылі нас чужымі людзьмі, ворагамі. Мы ніколі ня ставілі сваёй мэтай нават не ваяваць — абвастраць з палякамі адносіны. Нам гэта ня трэба... Я не хачу, каб палякі думалі, што Лукашэнка — вораг Польшчы... Мы былі добрымі для іх суседзямі і будзем».

Пры гэтым варта заўважыць, што гэтым развагам пра добрасуседзтва папярэднічалі такія яўна недружалюбныя крокі, як мігранцкія атакі зь беларускай тэрыторыі, ліквідацыя польскіх могілак, прапагандысцкая вайна і інш.

З папярэдніх вынікаў электаральнай кампаніі ў Польшчы можна зрабіць некалькі высноў. Па-першае, спроба беларускіх уладаў неяк паўплываць на вынікі польскіх выбараў ня мелі плёну. Па-другое, якой бы ні была новая ўрадавая кааліцыя ў Польшчы па выніках выбарчай кампаніі, наўрад ці гэта паўплывае на беларуска-польскія адносіны. Бо яны грунтуюцца на чыньніках, якія польскія выбары ніяк не мяняюць.

"Свабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ