Политика

Дракахруст: Не выключана, што новая ўлада ў Польшчы паспрабуе пра нешта пагаварыць з Мінскам

Што азначаюць для Беларусі выбары ў Польшчы, па выніках якіх апазіцыйныя сілы могуць атрымаць большасць у парламенце.

Политика www.svaboda.org
0

Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Юрый Дракахруст у інтэрв’ю Филину тлумачыць, што азначаюць для Беларусі выбары ў Польшчы, па выніках якіх апазіцыйныя сілы могуць атрымаць большасць у парламенце.

— Па-першае, палітычны вынік гэтых выбараў яшчэ невядомы. Вядомыя толькі экзіт-полы, паводле іх учорашняя апазіцыя хутчэй за ўсё сфармуе ўрад.

Тры палітычныя сілы — «Грамадзянская платформа», «Трэці шлях» і Аб’яднанне левых сілаў «Лявіца» – могуць стварыць урад, але вынікі выбараў могуць адрознівацца ад вынікаў экзіт-полаў.

Калі ўявім, што вынікі выбараў будуць такімі жа прыкладна плюс-мінус, як экзіт-полаў, гэта значыць, што сканчаецца васьмігадовая эпоха партыі «Права і справядлівасць» і вяртаецца да ўлады апазіцыя. Праўда, яна стракатая, з трох групаў, якія пералічаныя вышэй.

Што гэта будзе азначаць для беларуска-польскіх стасункаў?

Ёсць такая гістарычная аналогія: у 1980-м годзе, калі ў ЗША да ўлады прыйшоў Рэйган, іранцы ў аднабаковым парадку вызвалілі захопленых амерыканскіх закладнікаў — дыпламатаў. Не выключаю, што, магчыма, беларускія ўлады маглі б зрабіць падобнае. А больш канкрэтна – пайсці на вызваленне Анджэя Пачобута.

Вызвалення Пачобута патрабавалі ранейшыя улады, якія восем гадоў кіравалі Польшчай, а тут прыходзяць людзі новыя, якія не вызначалі палітыку цягам гэтага часу. Прынамсі, ёсць імавернасць таго, што Мінск можа зрабіць такі крок. Іранцы нічым не былі абавязаныя Рэйгану. Але такое часам у дыпламатыі робіцца.

Мяркую, на пэўны час беларускія ўлады прыцішаць сваё антыпольскае шаленства.

Мы бачым, як у апошнія гады Польшчу зрабілі ворагам нумар адзін. Прычым робяцца крокі, якіх нават не рабілі савецкія ўлады: калі разбураюцца могілкі, калі напышліва, гучна святкуецца 17 верасня, абвешчанае дзяржаўным святам (у Савецкім Саюзе гэта не было святам), прад’яўляюцца нейкія прэтэнзіі за польскае панаванне — такое абсалютнае вар’яцтва адбываецца.

Магчыма, па гэтых лініях будуць зробленыя Мінскам крокі назад. Не выключана, што можа нейкім чынам змяніцца польская палітыка адносна мігрантаў з трэціх краінаў — з Блізкага Усходу (Афганістан і гэтак далей). Пазіцыя ПіС ў гэтым пытанні была даволі жорсткай — не такой, як яе малюе беларуская прапаганда, але часам выклікала крытыку і ў іншых краінах ЕС, і ў праваабарончых колах.

Падыходы тых партыяў, якія могуць прыйсці да ўлады, больш ліберальныя па гэтым пытанні. Яны не лічаць, што мяжа павінна быць на замку, што не трэба нам гэтых усіх чужакоў, якой ёсць пазіцыя ПіС. І магчыма, у гэтым пытанні яны будуць больш гнуткімі, больш адпаведнымі тым каштоўнасцям, якія вызнае і дэкларуе Брусэль.

Што гэта будзе азначаць практычна? Лукашэнка, а таксама і Масква могуць гэтым скарыстацца. Калі яны будуць бачыць, што няма жорсткасці, няма сцяны, а ёсць больш лагоднае стаўленне да мігрантаў.

Вы лагодныя? Дык мы вам укінем пару дзясяткаў тысяч, раз вы такія еўрапейцы. Ну дык, калі ласка, прымайце іх. Гэта магчымы варыянт.

Хаця, з іншага боку, не выключана, што новая ўлада ў Польшчы паспрабуе пра нешта пагаварыць з Мінскам. Гэта не абавязкова будзе прамое прызнанне, што прэм’ер Туск (хутчэй за ўсё, ён будзе прэм’ерам) патэлефануе Лукашэнку і будзе дамаўляцца, як у свой час патэлефанавала прэм’ерка Нямеччыны Меркель. Але на 100% выключаць такі кантакт нельга.

Магчыма, можа быць дасягнутае нейкае паразуменне пра тое, што міграцыйны паток можа зменшыцца, хаця паводле апошніх дадзеных, гэты паток інспіруецца не толькі Лукашэнкам, але і Масквой.

Масква ўжо карыстаецца міграцыйнай зброяй для аказання ціску на суседзяў Беларусі — на Польшчу, Літву, Латвію, і тут не выключана, што не ўсё ўжо залежыць ад Лукашэнкі ў гэтым пытанні. Тым не менш, у нейкай ступені гэта залежыць усё ж ад яго. І я не выключаю, што нейкія размовы на гэты конт могуць адбыцца.

Калі прыходзіць да ўлады апазіцыя (не яна ўводзіла, напрыклад, тыя санкцыі, не яна праводзіла тую палітыку на мяжы), то ёсць магчымасць для вырашэння праблем.

Што тычыцца становішча з беларусамі-мігрантамі, я б сказаў так: калі параўноўваць польскую палітыку менавіта адносна беларусаў, то яна і зараз далёка не самая жорсткая з усіх краінаў свету і нават з суседзяў Беларусі. Польшча даволі спрыяльна ставіцца да беларускіх мігрантаў і зараз дае ім многа магчымасцяў, якія іншыя не даюць.

У Польшчы нават не адбываюцца такія дыскусіі, як у Літве: а можа нам увесці адносна беларусаў усякія меры, якія мы ўводзім адносна расейцаў. У палякаў такія думкі і не лунаюць. Таму я думаю, што якраз калі казаць інстытуцыйна, то не так і нашмат можна палепшыць гэтую палітыку.

Як пажартаваў мой калега, беларускі палітолаг, які жыве ў Польшчы: ну а што Польшча ўвогуле — мо наступны крок ужо пашпарты пачне раздаваць беларусам? Ён лічыць, што палітыка Польшчы і так вельмі спрыяльная адносна беларусаў.

Не выключаю, што прыход новых сілаў, новай улады зменіць кантэкст. Таму што многія пытанні, праблемы ў беларусаў-эмігрантаў у Польшчы узнікаюць не ад якіх-небудзь забаронаў, абмежаванняў, усталяваных законам, а ад грамадскіх настрояў, якія задавала мінулая ўлада. А улада ПіС падтрымлівала антыэмігранцкія настроі, што не трэба нам чужых.

Гэта не азначала, што з беларусам у канкрэтнай сітуацыі трэба было кепска паступіць, так не гаварылася, але ў рэшце рэшт жыццё складаецца з многіх элементаў. Напрыклад, канкрэтнаму чалавеку у Варшаве, Жэшуве ці Беластоку здаваць кватэру беларусу ці не здаваць.

Яму ніхто не загадваў ні адно, ні другое, але калі агульны кантэкст у грамадстве такі, што чужакі нам не патрэбныя, канкрэтны паляк можа вырашыць: а ну іх, здам паляку ці ўвогуле нікому здаваць не буду, не трэба мне гэта.

Паколькі агульны настрой з прыходам іншых сіл можа змяніцца, то, магчыма, усё ж такі больш будзе спрыяння. Не таму, што будуць больш ліберальныя законы (законы, можа, не зменяцца ніяк), але атмасфера ў грамадстве будзе крыху іншай.

Яшчэ адно важнае пытанне — ваеннае. ПіС некалькі гадоў таму выступілі з ініцыятывай (яна уласна рэалізуецца) даволі маштабнай мадэрнізацыі Войска Польскага. Ідзе размова пра мільярды грошай, пра павелічэнне колькасці, пра сучасную тэхніку.

Не думаю, што новы ўрад гэта неяк скарэктуе, таму што вайна ёсць, Беларусь з’яўляецца ў ёй саўдзельнікам, ёсць істотная ваенная пагроза з боку Расіі. І таму асабліва пацыфістскую палітыку весці не выпадае.

Іншая справа, што па нейкіх канкрэтных сюжэтах новы ўрад можа крыху адкруціць. Памятаеце, праз пэўны час пасля таго, як Лукашэнка пажартаваў пра тое, што вагнераўцы збіраюцца на экскурсію ў Жэшув і Варшаву, ва Ўсходнюю Польшчу перакінулі да 10 тысяч салдат.

Некаторыя лічылі, што такая гіперрэакцыя палякаў была частка выбарчай кампаніі: прынамсі, гэта было зроблена з улікам таго, што выбарчая кампанія ідзе. І ўрад хацеў паказаць: мы будзем клапаціцца пра бяспеку палякаў.

Цяпер жа супала некалькі рэчаў — у тым ліку тое, што вагнераўцы фактычна сышлі з Беларусі пасля гібелі Прыгожына, іх пераводзяць у іншыя ПВК, кідаюць пад Бахмут. Калі пару соцень іх у якасці інструктараў застануцца ў беларускім войску, яны ніякага надвор’я не робяць. І трымаць на мяжы 10 тысяч для таго, каб адбіць напад пары соцень вагнераўцаў, – гэта наўрад ці.

У цэлым ваенная палітыка Польшчы наўрад ці будзе мяняцца кардынальна. Не думаю, што людзі, якія прыходзяць да ўлады, будуць разлічваць на добрую волю і міралюбства і Лукашэнкі, і асабліва Пуціна. Гэта не тое пытанне, дзе яны будуць надта прагінацца.

Ну і таксама для таго, каб прагназаваць палітыку, варта не забываць, што ў Польшчы ўлады падзеленыя паміж галінамі, і прэзідэнт застаецца той жа. Так, Дуда паводле Канстытуцыі беспартыйны, але ж усе ведаюць, адкуль ён паходзіць, з якой партыі, менавіта з ПіС.

А прэзідэнт у польскай сістэме пэўныя функцыі, асабліва ў міжнароднай палітыцы, адыгрывае. Таму ня варта лічыць, што калі прыходзіць да ўлады апазіцыя, то яна будзе цалкам вызначаць знешнюю палітыку. Не цалкам.

І гэта яшчэ адзін момант, які падказвае, што нейкага кардынальнага павароту, на які хтосьці спадзяваўся ці якога хтосьці перасцярагаўся, хутчэй за ўсе, не будзе.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
дракохруст
выборы
польша
беларусь
лууашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
ВСЕ НОВОСТИ