"Мы ў выбарах Лукашэнкі не ўдзельнічаем — яны незаконныя. Але мы павінны скарыстацца гэтым як нагодай расказаць пра сваю альтэрнатыву. Правесці грамадска-асветную кампанію, прасоўваць сваё бачанне Новай Беларусі", — заявіла Святлана Ціханоўская падчас выступу перад дэлегатамі Каардынацыйнай рады ў Варшаве.
Палітык заклікала ўсіх, хто прадстаўляе арганізацыі грамадзянскай супольнасці, разам са сваімі структурамі "максімальна ўключацца ў працу дэмакратычных сілаў".
"Бярыце на сябе адказнасць за асобныя напрамкі працы. Прапаноўвайце новыя ідэі і рашэнні", — заклікала кіраўніца Аб'яднага пераходнага кабінету.
"Я чакаю, што Каардынацыйная рада стане сапраўды прадстаўнічым органам беларускіх грамадскіх арганізацый і палітычных партый. Павел Лібер і "Новая Беларусь" гатовы распрацаваць усе неабходныя для гэтага тэхнічныя інструменты", — дадала палітык.
Добро пожаловать в реальность!