Политика

Павел Усаў: Захад бліжэй да 2025-га і асабліва пасьля 2025 году пачне шукаць магчымасьцяў камунікацыі з лукашэнкаўскай уладай

Парадаксальна, але зьнішчэньне незалежнасьці Беларусі захавае "статус" і прадоўжыць жыцьцё існуючых апазіцыйных структур.

Политика ex-press.by
0

Зараз шмат гаворыцца пра "выбары" ў беларускі парапарламент за мяжой. На дадзены момант гэта выглядае з большага як чарговая палітычная авантура, піша палітолаг Павел Усаў.

Хаця стварэньне такога воргану, як і іншых, само па сабе, было патрэбнай рэччу яшчэ 2 гады таму. Ідэі таксама маюць свой тэрмін сьвежасьці. Пратэрмінаваныя ідэі наносяць больш шкоды, а не добрага.

1. Каб выбары нейкім чынам выглядалі як выбары (за мяжой зрабіць гэта вельмі цяжка, асабліва зараз), як мінімум патрэбна, для пачатку, ўласная незалежная і аўтарытэтная выбарчая камісія. Не будзе такой камісіі, не будзе ніякіх выбараў.

- Гэтая камісія магла б распрацаваць рэгламент выбарчага працэсу;
- Падлічыць умоўную колькасьць людзей, якія б маглі прыняць удзел у выбарах (каб модна было казаць пра рэпрэзэнтатыўнасьць);
- Прадумаць механізм афлайн выбараў, (а не выключна праз інтэрнэт), а для гэтага патрэбны палявыя выбарчыя камісіі.

Дзейнасьць камісіі паказала б хаця б нейкае падабенства дэмакратычнасьці, празрыстасьці, адказнасьці.

Выбары - вялізарны маштаб працы (які павінен арганізаваць ні Офіс, ні кабінет, ні КС, а ўмоўна незалежная аўтарытэтная выбарчая камісія). Канешне ж устане пытаньне, а хто і як будзе прызначаць ВК? Зноў нехта на каленцы напіша "сакрэтны дакумент"? Магчыма, больш менш прымальны варыянт - незалежныя грамадскія дзеячы якія не ўваходзяць ні ў КС, ні ОСТ, ні Кабінет, хаця прадстаўнік можа быць. Напрыклад, старшынёй ВК мог бы быць А.Талерчык, альбо Н.Пінчук (+ 10 сябраў).

Без усіх гэтых базавых дэмакратычных механізмаў "выбары" пераўтворацца ў пахавальны звон для усёй беларускай апазіцыі за мяжой.

Я ўжо не кажу пра зацікаўленасьць і мабілізацыю людзей (якія не будуць разумець навошта ўсе гэта), рэсурсы, якія трэба накіраваць на арганізацыю гэтага працэсу, каб ён прыгадваў хаця б здаля выбары, ну і самае галоўнае - унутраную канстытуцыю для апазіцыйных структур: хто за што адказвае, каго кантралюе і г.д., іх механізмы ўзаемадзеяньня. Дзейнасьць "КС" збольшага паказала, што гэта кішэнная структура, якая ні на што не ўплывае і нікому не патрэбна.

Самае галоўнае, як дэкларуецца, выбары апазіцыі павінны стаць ідэалагічнай і інстытуцыянальнай альтэрнатывай для рэжымных выбараў. То бок прыкладам чыстай дэмакратыі і выражэньнем волі народа, а не ўнутранай кулуарнай валтузьнёй. Гэта важная місія і палітычная мэта, на кон ставіцца здольнасьць апазіцыйных структур не толькі арганізаваць і стварыць нешта сэнсоўнае, але і мабілізаваць на гэтую актыўнасьць (удзел) прынамсі каля 1 млн., грамадзянаў. Каб можна было б прэтэндаваць на статус дэмакратычнага, рэпрэзэнтатыўнага і легітымнага парапарламенту.

2. Есьць і другі варыянт - непрамыя выбары. Калі зьбіраецца ўсебеларускі нацыянальны ўстаноўчы сход (кангрэс, з’езд) з 1000 дэлегатаў, які і выбірае са свайго складу Раду Прадстаўнікоў (парапарламент), які ў сваю чаргу фарміруе Выканачую Раду (Кабінет).

Але арганізацыя працэсу таксама будзе патрабаваць аўтарытэтнай камісіі, распрацаваных працэдур. У сукупнасьці людзей, часу (6 месяцаў ад зараз) і фінансаў.

Рэалізацыя першага, ці другога варыянту хоць у нейкай ступені дазволіць быць блізкімі да дэмакратычнасьці і сур’езнасьці, а ў перспектыве прэтэндаваць на ўладу ў пераходны перыяд у Беларусі.

3. Той факт, што ОСТ актыўна ўзяўся за прасоўваньне "выбараў", азначае, што менавіта новая форма КС, "парапарламент" будзе намашчаць Ціханоўскую ў 2025 годзе на палітычнае лідарства. Справа ў тым, што С.Ціханоўская фармальна толькі электаральны лідар, не рэвалюцыйны, не ідэалагічны, не харызматычны, а выключна электаральны. І прыдуманае саманазваньне "прэзідэнт-элект" мае часовыя абмежаваньні да 2025 году. Без іншых формаў і механізмаў легітымізацыі Ціханоўскай "прэзідэнт-элект" пераўтворыцца ў прэзідэнта-узурпатара.

Канешне, нейкім цудам можа з’явіцца ўсеагульная любоў, якая абдорыць Сьвятлану Ціханоўскую статусам пажыцьцёвага лідарства. Але і гэтую любоў трэба нейкім чынам прадэманстраваць праз інстытуты.

Таму патрэбна арганізацыя (і вельмі якасная) выбараў у парапарламент, каб у 2025 годзе Ціханоўская магла атрымаць, ці зацьвердзіць свой электаральны/палітычны статус.
Ізноў, ужо зараз неабходныя распісаныя механізмы, працэдуры і дакументы (унутраная канстытуцыя), каб гэта хоць нейкім чынам выглядала дэмакратычна.

4. Гледзячы на тое, як разгортваюцца падзеі, і бяручы пад увагу працэсы, якія адбываліся да 2020 году, то Захад бліжэй да 2025 і асабліва пасьля 2025 году пачне шукаць магчымасьцяў камунікацыі з лукашэнкаўскай уладай (пры умове, што будзе працягвацца вайна, альбо наступіць перамiр’е, а Беларусь яшчэ захавае форму незалежнай краіны). Парадаксальна, але зьнішчэньне незалежнасьці Беларусі захавае "статус" і прадоўжыць жыцьцё існуючых апазіцыйных структур. 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
павел усов
диктатура
запад - беларусь - россия
лукашенко
оппозиция
тихановская
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ