Политика

Павел Усаў: У нашых суседзяў няма волі, рэсурсаў і інструментаў, каб дасягнуць мэты свайго ўльтыматуму ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі

Усе, што яны зараз могуць - ускладняць жыцьце беларусаў і ствараць прадумовы для напружанасьці ў адносінах на будучыню,

Политика ex-press.by
0

У нашых суседзяў няма такой магчымасьці, волі, рэсурсаў і інструментаў, каб дасягнуць мэты свайго ўльтыматуму ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі. Усе, што яны зараз могуць - ускладняць жыцьце беларусаў і ствараць прадумовы для напружанасьці ў адносінах на будучыню, піша палітолаг Павел Усаў.

Так, можна цалкам зачыніць межы, увесьці чарговыя абмежаваньні, перастаць выдаваць візы (хаця закрыцьцё межаў гэта прадумоўлівае). Але Лукашэнка і ягоная атачэньне ў Еўропу і так ня езьдзіць і наўрацьці пойдзе на саступкі.

Давайце сыходзіць з таго, што Захад павінен быў бы паставіць жорскі ультыматум Расеі, каб скончыць вайну. Але ў Захаду няма ні волі, ні сілы дзеля дасягненьня такой мэты (напрыклад зачыніць неба на Украінай прынамсі над той часткай, якая не акупавана і хаця б ад расейскіх ракет).

Беларусь жа зона актыўных стратэгічна-палітычных дзеяньняў Расеі, Украіна - стратэгічна-вайсковых. Спыніць дзеяньні Расеі і там, і там можна толькі праз паразу самой Расеі.

Таму ўльтыматумы малых дзяржаў у дачыненьні рэжыму Лукашэнкі, які абмежаваны ў рэалізацыі сваёй палітычнай волі і інтарэсаў - не мае вялікага сэнсу. Больш таго, любы ўльтыматум патрабуе ўзмацненьня ціску, новых крокаў, калі яго не выконваюць. А якія наступныя крокі? Хіба застаецца толькі цалкам разарваць дыпламатычныя адносіны з Беларусьсю. Ці спыніць гэта Пуціна-Лукашэнку? Не.

Хутчэй за ўсе ў краіне павялічыцца колькасьць расейскіх вайскоўцаў, магчыма з’явіцца стратэгічнае ядзернае ўзбраеньне, рэпрэсіі пашырацца, як і ўзрасьце ўзровень правакацыяў на мяжах. То бок спіраль напружаннасьці будзе раскручвацца.

Ультыматумы ставяць у тупік тых, хто йх выстаўляе, асабліва калі ідзе маштабная вайна, і калі няма ўласных сродкаў змушэньня да яго выкананьня.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ