Политика

Навумчык: Сваёй заявай Лукашэнка фактычна пацьвердзіў, што згубіў сваё сувэрэннае права як кіраўнік краіны ў найважнейшай сфэры — у сфэры абароны

"Цяжка сказаць, чым матываваная такая заява Лукашэнкі".

Политика ex-press.by
0

Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію прарасейскай журналістцы з Украіны Дыяне Панчанцы. Бадай адзінай заявай Лукашэнкі ў гэтым інтэрвію, якую можна назваць у пэўнай ступені сэнсацыйнай, ёсьць словы пра тое, што ён ня быў праінфармаваны Пуціным пра напад на Ўкраіну ў лютым 2022 году, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

Ва ўсялякім разе, большасьць камэнтатараў менавіта гэтак расцанілі наступныя словы:

«У нас не было ніколі размовы. Вось проста напярэдадні ваенных дзеяньняў, што вайна пачнецца. Я вам клянуся, што ў нас не было размовы пра тое, што Расея будзе ўчыняць нейкія дзеяньні супраць Украіны».

Праўда, Лукашэнка дадаў, што перад нападам яны з Пуціным «сустракаліся ў яго ў загараднай рэзыдэнцыі і абмяркоўвалі сытуацыю».

Цяжка сказаць, чым матываваная такая заява Лукашэнкі. Цалкам магчыма, што, ведаючы сапраўднае становішча на фронце і тое, што ўкраінскім Узброеным сілам удаецца, хаця і зь цяжкасьцю, вызваляць акупаваныя Расеяй тэрыторыі, Лукашэнка пачаў сумнявацца ў перамозе Расеі. Гэта прымушае яго шукаць нейкія апраўданьні сваёй пазыцыі, прадэманстраванай у лютым 2022-га, калі наступ на Кіеў пачаўся з тэрыторыі Беларусі.

Аднак выглядае спроба апраўданьня вельмі няўдала.

Па-першае, узьнікае пытаньне: пра што ж гутарыў зь ім Пуцін на сустрэчы перад нападам на Ўкраіну? Лукашэнка спаслаўся на словы гаспадара Крамля пра «саюзьніцкія адносіны», але атака іншай краіны з тэрыторыі саюзьніка без папярэджаньня гэтага саюзьніка — амаль, калі ўжываць фразу Лукашэнкі зь іншай нагоды, «удар у сьпіну». Гэтак з саюзьнікамі не абыходзяцца.

Па-другое, калі словы Лукашэнкі — праўда, і ён сапраўды нічога ня ведаў, дык чаму пасьля адразу не запатрабаваў ад Пуціна спыніць выкарыстаньне беларускай тэрыторыі, беларускіх аэрадромаў? Пра такую спробу невядома, і зразумела, што яе не было.

Па-трэцяе, гэтай сваёй заявай Лукашэнка фактычна пацьвердзіў, што не кантраляваў (а, магчыма, не кантралюе і цяпер) падуладную яму тэрыторыю. То бок, ён згубіў сваё сувэрэннае права як кіраўнік краіны ў найважнейшай сфэры — у сфэры абароны.

А калі так — дзе гарантыя, што Крэмль ізноў не пачне атаку Ўкраіны з тэрыторыі Беларусі? Альбо ня выкарыстае з гэтай тэрыторыі тактычную ядзерную зброю супраць дзяржаваў, якія лічыць ворагамі Расеі? Кіеў, Варшава, Вільня, Рыга — знаходзяцца ў радыюсе дзеяньня тактычных ядзерных боегаловак, калі зьдзейсьніць іх запуск з пэўных кропак у Беларусі.

Антыамэрыканскія заявы, словы пра адсутнасьць пэўнасьці наконт удзелу ў наступных выбарах, як і шмат што іншае, сказанае журналістцы — не арыгінальнае і ўжо гучала з вуснаў Лукашэнкі раней (у тым ліку — і перад мерапрыемствамі, якія ён настойліва называе выбарамі).

Калі ж казаць пра агульную «звышзадачу» інтэрвію, дык складаецца ўражаньне, што Лукашэнка ізноў імкнуўся пераконваць у неабходнасьці мірных перамоваў. Зь істотным дадаткам: перамоваў без усялякіх папярэдніх умоў.

Гэта роўна тое самае, пра што кажа і Масква: сядаць за стол перамоваў вось цяпер, спыняючы ўсе баявыя дзеяньні і пакідаючы «статус-кво» у дачыненьні акупаваных Расеяй украінскіх тэрыторый (у тым ліку і Крыму).

Як вядома, Кіеў адрынае такі варыянт і дапускае перамоўны працэс толькі пасьля вызваленьня акупаваных тэрыторый — альбо шляхам ваенных дзеяньняў, калі расейскія войскі будуць выбітыя, альбо калі Масква пойдзе на гэта добраахвотна (у рэальнасьць апошняга варыянта ў Кіеве ня вераць).

Агучаны ж Лукашэнкам варыянт Масква актыўна праводзіць на ўсіх тых міжнародных пляцоўках, на якія пакуль мае допуск, падключаючы сымпатызуючых ёй замежных палітыкаў. Пакуль безвынікова.

У чым безумоўна мае рацыю Лукашэнка — гэта ў канстатацыі бязьмежнасьці рэсурсаў Расеі. Толькі ня тых, якія ён называе (ён хваліць расейскую зброю, але яна саступае заходняй па большасьці парамэтраў). Масква, як гэта было і раней, не ашчаджае жыцьці сваіх грамадзянаў. І можа сапраўды бясконца адпраўляць людзей у пекла вайны.

І яшчэ пра перамовы. Лукашэнка некалькі разоў узгадаў, што перамовы паміж Масквой і Кіевам ужо былі, што пачаліся яны ў Беларусі, потым працягнуліся ў Турэччыне і, нібыта, абодва бакі пачалі выходзіць на шлях пэўнага паразуменьня (ва ўсякім разе, гэтак можна трактаваць ягоныя словы) — але тут ЗША загадалі Зяленскаму працягваць вайну.

Насамрэч, ні ЗША, ні нейкія іншыя заходнія краіны да спыненьня перамоваў ня мелі ніякага дачыненьня. Прычына — у дзеяньнях расейскіх узброеных сілаў у Бучы і іншых захопленых імі месцах. Тое, што было зроблена расейскімі салдатамі і афіцэрамі зь мірнымі жыхарамі, што ўбачылі ўкраінскія вайскоўцы, а потым журналісты, кіраўнікі Ўкраіны, а пазьней і замежныя лідэры — кваліфікуецца як ваеннае злачынства, прычым учыненае ў масавым маштабе. І менавіта пасьля Бучы Зяленскі палічыў немагчымым працягваць размаўляць з Масквой, вырашыўшы, што вызваленьне краіны магчымае толькі на полі бою.

Але пра Бучу Лукашэнка не сказаў ні слова.

"Свабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
наумчик
война
беларусь - украина - россия. лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ