Политика

Дракахруст: Навошта Лукашэнка сам на сябе павесіў цэтлік марыянэткі

"Гэта пасланьне многім – Захаду, Украіне, беларусам, расейскім элітам".

Политика ex-press.by
0

– Хіба ня самы цікавы момант у інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі Дзіяне Панчанцы – гэта расповяд пра тое, што ён нібыта да апошняга моманту ня ведаў пра пляны Ўладзіміра Пуціна напасьці на Ўкраіну, – піша палітычны аналітык Юрый Дракахруст.

«Я вам клянуся, што ў нас не было размовы аб тым, што Расея будзе ўчыняць нейкія дзеяньні супраць Украіны. Адзінае, за некалькі дзён мы зь ім сустракаліся ў яго ў загараднай рэзыдэнцыі і абмяркоўвалі сытуацыю, якая склалася. Ён мне даслоўна сказаў (упершыню таксама пра гэта вам кажу): «Слухай, Саша, ты ведаеш, такая сытуацыя, калі, крый божа, што здарыцца, ну, мы саюзьнікі…»

Вядома, саюзнікі, усё ведаюць нашы дамовы: супраць Расеі нехта ваюе – мы ўступаем у вайну, супраць Беларусі – яны ўступаюць у вайну, у нас адзіная армія фактычна тут створаная. «Калі раптам што здарыцца…» – кажа Пуцін. Я кажу: «Слухай, што можа здарыцца?» – «Ну, усякае можа быць. Ты прыкрый мяне, калі ласка».

Амаль усё астатняе ў інтэрвію – перапеў тэзаў расейскай прапаганды ды хваласьпевы Пуціну. А вось гэтыя шчыраваньні...

Іх варта супаставіць з заявамі таго ж Лукашэнкі студзеня 2022 году, калі войскі АДКБ праводзілі вайсковую апэрацыю ў Казахстане. Тады Лукашэнка распавядаў, што быў ледзь не ініцыятарам, рухавіком гэтай апэрацыі і разам з Пуціным яе плянаваў.

І насамрэч ня так і важна, калі Лукашэнка быў шчырым – у студзені 2022 году ці ў цяперашнім інтэрвію Панчанцы – і ці быў хоць калі-небудзь.

Незалежна ад таго, як там было насамрэч, як прымаліся рашэньні, важна тое, як ён распавядае пра іх, пра свой удзел у іх прыняцьці, у тым вобразе самога сябе, які ён стварае перад аўдыторыяй.

Цяперашні вобраз – я ня ведаў, са мной не абмяркоўвалі, не ўзгаднялі, мяне нават загадзя не інфармавалі. Як у савецкай камэдыі «Дыямантавая рука»: «Не вінаватая я, ён сам да мяне прыйшоў».

Ведаў ці ня ведаў – можна толькі гадаць. Але варта нагадаць кантэкст. За два тыдні да ўварваньня, 10 лютага, менавіта на тэрыторыі Беларусі пачаліся вучэньні «Саюзная рашучасьць», на якія прыехалі дзясяткі тысячаў расейскіх вайскоўцаў.

Яны 24 лютага і сталі ўдарнай сілай, якая ўчыняла ўварваньне ва Ўкраіну зь Беларусі. Такая апэрацыя патрабавала складанага і маштабнага лягістычнага забесьпячэньня і пэўнага спрыяньня ў гэтым беларускага боку.

Па ідэі гэтае спрыяньне трэба было забясьпечыць загадзя і паінфармаваць галоўнага беларускага начальніка, каб ён аддаў адпаведныя распараджэньні.

Расповяды Лукашэнкі пра тое, што ён нічога ня ведаў, тым больш дзіўныя, што яны відавочна дыскрэдытуюць яго, сьведчаць яго ўласнымі вуснамі пра яго несамастойнасьць, падпарадкаванасьць, марыянэткавасьць.

На Захадзе, ва Ўкраіне ды і ў ладнай частцы беларускага грамадзтва распаўсюджанае меркаваньне, што Лукашэнка – гэта лялька, робат, раб Пуціна. Па ідэі Лукашэнку гэта не павінна падабацца, ён павінен гэтую візію абвяргаць. А ён яе чамусьці сам жа і ўмацоўвае.

Адказ Лукашэнкі ў альтэрнатыўнай рэальнасьці мог бы гучаць жа і супрацьлеглым чынам: «Пуцін за месяц да 24.02.22 сказаў мне: «Саша, нельга больш цярпець паводзіны Кіева, Захаду трэба даць урок. Я пачынаю. Мы ж саюзьнікі, славяне. Ты са мной, з Расеяй?» І далей па тэксьце – «Ты прыкрый мяне, калі ласка».

І з такой байкі (ня горшай, але і ня лепшай за тую, што Лукашэнка распавёў Панчанцы) вымалёўваўся б вобраз Лукашэнкі як сапраўды паплечніка Пуціна, таго, хто разам прымаў рашэньне, але і разам браў на сябе адказнасьць.

Прычым відавочна, што ані Пуцін, ані яго прэсавы сакратар Дзьмітры Пяскоў не абвяргалі б, хаця і не пацьвярджалі б такую вэрсію камунікацыі Лукашэнкі і Пуціна. Як і цяперашнія, рэальныя шчыраваньні Лукашэнкі яны ня будуць ані пацьвярджаць, ані абвяргаць.

Дык а чаму ж не было сказана, што Лукашэнка ўсе пляны ведаў загадзя, чаму сам на сябе павесіў цэтлік марыянэткі?

Напэўна таму, што іміджавыя страты ад сказанага меншыя, на яго погляд, перавагаў ад агучваньня вэрсіі – я не ўхваляў гэтую вайну, гэта не мая вайна, мяне прымусілі.

Гэта пасланьне многім – Захаду, Украіне, беларусам, расейскім элітам. Прыбяруць Пуціна паўтарэньнем мяцяжу Прыгожына ці палацавым пераваротам – Лукашэнка загадзя падрыхтаваў алібі: «Я нічога ня ведаў, я не ўхваляў гэтую вайну, гэта была ідэя выключна гэтага вар'ята».

А калі Расея ў той ці іншай форме прайграе вайну – ён таксама будзе спасылацца на гэтае сваё алібі – мне не сказалі, са мной не ўзгаднялі, мяне прымусілі. Ці паверыць гэтаму хто-небудзь у выпадку паразы Расеі – цяжка сказаць. Але тое, што ў інтэрвію Панчанцы Лукашэнка агучыў сваё алібі – гэта прынамсі праўдападобна.

У больш кароткатэрміновай пэрспэктыве гэты аповяд умацоўвае яшчэ адну важную тэзу інтэрвію – што Лукашэнка ня хоча ўцягваньня ў вайну беларускім войскам: «Калі вы, украінцы, не пераступіце нашу мяжу, мы ніколі не будзем у гэтай вайне ўдзельнічаць. У гэтай гарачай вайне».

Расповяды пра тое, што ён не хацеў гэтай вайны ніколі, у тым ліку і ў лютым 2022 году, у пэўным сэнсе абгрунтоўвае гэтую заяву пра тое, што ён і зараз ня хоча ваяваць сваім войскам.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
дракохруст
война
беларусь - украина - россия
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Курс доллара в некоторых банках превысил очередную психологическую отметку
Общество
Мотоциклист зацепил лицом проволоку, натянутую между деревьев в лесу под Гродно
В мире
В Украине — волна диверсий с подрывами военных и полицейских
Общество
Скоропостижно умер главный редактор одной из газет при Администрации Лукашенко
Новости Жодино
«Штрафы, налоги. Налоги, штрафы. Когда закончится этот беспредел?» Жодинцы — о запрете вешать на балконах баннеры
Новости Жодино
«Меня задержали, а он сидел на даче». Почему разводятся беларусы: семь историй, в которых вы узнаете себя
Новости Борисова
В Борисове обсудят, как развивать стартап-движение в стране
Новости Борисова
Присягу в Борисове приняли более 2000 новобранцев. Фотофакт
Новости Борисова
«Березина 2024»: в Борисове показали историческое сражение. 10 фото
Новости Борисова
Электромонтеры, уборщики и водители. ТОП-5 самых востребованных специалистов в Борисове
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Курс доллара в некоторых банках превысил очередную психологическую отметку
Общество
Мотоциклист зацепил лицом проволоку, натянутую между деревьев в лесу под Гродно
В мире
В Украине — волна диверсий с подрывами военных и полицейских
Общество
Скоропостижно умер главный редактор одной из газет при Администрации Лукашенко
Новости Жодино
«Штрафы, налоги. Налоги, штрафы. Когда закончится этот беспредел?» Жодинцы — о запрете вешать на балконах баннеры
Новости Жодино
«Меня задержали, а он сидел на даче». Почему разводятся беларусы: семь историй, в которых вы узнаете себя
Новости Борисова
В Борисове обсудят, как развивать стартап-движение в стране
Новости Борисова
Присягу в Борисове приняли более 2000 новобранцев. Фотофакт
Новости Борисова
«Березина 2024»: в Борисове показали историческое сражение. 10 фото
Новости Борисова
Электромонтеры, уборщики и водители. ТОП-5 самых востребованных специалистов в Борисове
ВСЕ НОВОСТИ