Политика

Навумчык: Што агульнага памiж Лукашэнкам i Прыгожыным

Апошнім часам ня мог пазбавіцца ад адчуваньня, што кіраўнік расейскай ПВК «Вагнэр» Яўген Прыгожын мне кагосьці нагадвае.

Политика ex-press.by
0

Апошнім часам ня мог пазбавіцца ад адчуваньня, што кіраўнік расейскай ПВК «Вагнэр» Яўген Прыгожын, які днямі заявіў пра «двух карлікаў» (відавочны намёк на канкрэтных асобаў у Крамлі), мне кагосьці нагадвае. І нарэшце зразумеў: Лукашэнку пачатку 90-х, пiша палiтычны аналитык Сяргей Навумчык.

Узыходжаньне Прыгожына было б немагчымым без спрыяньня высокапастаўленых крамлёўскіх асобаў, найперш Пуціна і ягонага атачэньня. Як публічны палітык, Лукашэнка ў значнай ступені ўзвысіўся дзякуючы Станіславу Шушкевічу і Вячаславу Кебічу Бяз гэтага ніякае спрыяньне расейскіх спэцслужбаў (а менавіта на Лукашэнку зрабіла стаўку Лубянка, якая ўжо падмінала старую партнеменклатуру ў выглядзе Ельцына і Чарнамырдзіна, якія сымпатызавалі Кебічу) — не дапамагло б.

... Ёсьць у палітычнай біяграфіі Лукашэнкі факт, які ён і ягоныя афіцыйныя біёграфы старанна абыходзяць.
Напрыканцы 1991-га старшыня Саўміну Кебіч прызначыў Лукашэнку сваім дарадцам па аграрных пытаньнях. Пасада была, наколькі мне вядома, без аплаты (як тады казалі, «на грамадзкіх асновах»), але з немалымі паўнамоцтвамі (дастаткова сказаць, што пасьля Лукашэнкі гэтую пасаду заняў Сямён Шарэцкі, будучы старшыня ВС-13).

Гэта дазволіла Лукашэнку ўсталяваць цесныя і трывалыя кантакты з высокапастаўленымі службоўцамі і кіраўнікамі рэгіёнаў. Прычым, ня ў якасьці даверанай асобы кіраўніка выканаўчай улады, у якога (а зусім не ў старшыні Вярхоўнага Савету) і знаходзіліся рэальныя рычагі ўпраўленьня краінай. І менавіта такі імідж (адрозны ад іміджу дэпутата, які падскоквае да мікрафону па якой заўгодна тэме ў дыяпазоне ад дэфіцыту жаночых панчохаў да вываду ядзернай зброі) быў у Лукашэнкі, як я ня раз меў магчымасьць пераканацца, сярод зусім не малой часткі высокапастаўленых службоўцаў. У тым ліку і ў рэгіёнах.

Ну, а ў чэрвені 1993 году старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч энэргічна падтрымаў вылучэньне Лукашэнкі на пасаду так званай антыкарупцыйнай камісіі, паставіўшы на галасаваньне толькі ягоную кандыдатуру (былі і іншыя). Шушкевіч сказаў тады, што хоча, каб Лукашэнка быў «вялікім начальнікам» — зразумела, у іранічным тоне.
Але ёсьць сытуацыі, калі іронія абарочваецца зусім ня сьмешна.
Праз паўгады, у сьнежні 1993-га, свой «антыкарупцыйны» даклад, які і вывеў яго ў вялікую палітыку, Лукашэнка пабудаваў на цалкам неабгрунтаваных абвінавачваньнях у бок
старшыні Вярхоўнага Савета. Пазьней стала вядома, што даклад гэты пісалі супрацоўнікі адміністрацыі Кебіча і журналісты падкантрольнай Кебічу ж «Советской Белоруссии».
У вачах насельніцтва Шушкевіч быў прадстаўлены «карупцыянэрам», ну, а Лукашэнка выглядаў абаронцам народа. Праз месяц па ініцыятыве Лукашэнкі Шушкевіч быў адпраўлены ў адстаўку.

«Дабіваў» Шушкевіча Лукашэнка ўжо выступамі па дзяржаўным радыё — на загад Кебіча яму прадастаўлялі эфір ледзь не штодня. Але ўсё часьцей кляйміў «нацыяналістаў з БНФ».
Кебіч і ягоныя паплечнікі паціралі рукі: шлях да прэзыдэнцтва быў расчышчаны, заставалася дробязь — увесьці само прэзыдэнцтва ў Канстытуцыю, што і было зроблена з дапамогай падкантрольных Кебічу дэпутатаў.

У сакавіку 1994-га, калі прымалася Канстытуцыя, я запытаўся ў Вячаслава Францавіча, ці не падаецца яму, што ён вельмі моцна памыляецца, калі верыць у адданасьць Лукашэнкі. Прэм’ер, які звычайна не дапускаў падвойных інтэрпрытацый сваіх слоў, гэтым разам адказаў нешта няўцямнае. Кшталту таго, што, магчыма, я і маю рацыю, але як яно будзе — пакажа час.

Праз некалькі дзён Вячаслаў Францавіч атрымаў цудоўную магчымасьць вызначыцца ў сваім меркаваньні. У прамым радыёэфіры Лукашэнка заявіў, што калі Кебіч ня будзе абраны прэзыдэнтам — то будзе сядзець у турме. Казалі, Вячаслаў Францавіч быў шакаваны гэткім вераломствам. Але ягоныя інтарэсы Лукашэнку ўжо не цікавілі (зрэшты, як і раней).
І з гэтага моманту напады на Кебіча (нароўні з «такую страну развалили!») зрабіліся асноўным лейтматывам выступаў Лукашэнкі. І закрыць рот «народнаму абаронцу» ні Кебіч, ні хто іншы ўжо былі ня здольныя.

Некаторыя аналітыкі, камэнтуючы ўнутрыпалітычную сытуацыю ў Расеі і яе магчымыя пэрспэктывы, кажуць, што Прыгожын імкліва набірае палітычную вагу ў грамадзтве і асабліва — у той частцы дзяржаўнага і сілавога апарату, якая выступае за працяг вайны з Украінай любымі сродкамі і для якой Пуцін недастаткова рашучы.

Сёньня цяжка ўявіць, што Прыгожын можа зрабіцца кіраўніком Расеі — гэта чалавек імпульсіўны, здольны на самыя радыкальныя заявы, для якога не існуе аўтарытэтаў. Ня кажучы ўжо пра непрыхавана злачынны характар дзеяньняў узброенага фармаваньня, якім ён кіруе. І ў нармальных дэмакратычных грамадзтвах такія людзі, калі ім і ўдаецца выйсьці на палітычную арэну, зьбіраюць электаральна нязначную колькасьць прыхільнікаў і застаюцца на маргінэзе.

Але ў сытуацыі палітычнай ды эканамічнай нестабільнасьці якраз такія асобы атрымліваюць шанцы ўзвысіцца аж да самых высокіх пасадаў. І прыклад Адольфа Гітлера ў Нямеччыне пачатку 30-х гадоў — самы вядомы, але далёка не адзіны на эўрапейскім кантынэнце.

І ў Лукашэнкі, і ў Прыгожана, пры ўсёй розьніцы іх біяграфій, ёсьць адна агульная якасьць, якая на фоне іншых рысаў характару здаецца, магчыма, і неістотнай. Але асабіста для мяне яна шмат пра што кажа. Гэта — чалавечая няўдзячнасьць да тых, каму яны абавязаныя сваім узвышэньнем.

У выпадку Лукашэнкі можна ўзгадаць ня толькі Кебіча і Шушкевіча, але і Ганчара, і Фядуту, і Лябедзьку, і шмат каго іншага. Ня варта забывацца і пра Васіля Лявонава, які на пасадзе першага сакратара Магілёўскага абкаму ўратаваў дырэктара саўгасу «Гарадзец» Лукашэнку ад турмы за зьбіцьцё мэханізатара — і, як міністар сельскай гаспадаркі, быў пасаджаны ў турму прэзыдэнтам Лукашэнкам.

Адносна Прыгожына ўжо цяпер можна назваць прозьвішчы Пуціна і Мядзьведзева — магчыма, з цягам часу даведаемся і іншыя.

Пра такіх людзей кажуць, у пераносным сэнсе: «пойдзе па трупах».

Але здараецца, што фраза набывае і рэальнае ўвасабленьне.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
наумчик
война
шушкевич
беларусь - россия
пригожин
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ