Зянон Пазняк чарговы раз выказаў думку, што санкцыі, уведзеныя Еўразвязам, былі неэфектыўныя супраць рэжыму Лукашэнкі, а нашкодзілі толькі беларускаму народу:
«Тысячы палітвязняў, якіх у Беларусі схапілі і асудзілі не па закону, а па хлусні і па жаданню ўлады, трэба лічыць палоннымі, схопленымі ў час акупацыі Беларусі.
Абмяняць беларускіх палонных можна на знятыя санкцыі. Прытым Захад мог бы прыняць беларускіх палітвязняў на сваёй тэрыторыі, бо рэжым іх знішчыць. Абгрунтаванне гэтага дзеяньня такое: галоўнае − чалавек. Чалавек вышэй усялякай санкцыі, тым больш, калі гэтая санкцыя супраць чалавека.
Нагадаю, што Ізраіль абменьваў тысячу палонных арабскіх тэрарыстаў на аднаго палоннага ізраільскага жаўнера. І гэта правільна, калі цаніць жыццё сваіх людзей».
Добро пожаловать в реальность!