Абвяшчэнне БНР у 1918 годзе абазначала перамогу беларускай нацыянальнай ідэі, заявіў кіраўнік руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк у віншаванні да Дня Волі, перадае Позiрк.
Такія святы, як 25 сакавіка, “яднаюць беларускую нацыю і салідарнасць незалежна ад таго, да якіх партый адносяцца людзі і як ставяцца да розных рэчаў”, сказаў ён.
Гаворачы аб падзеях 108-гадовай даўніны, палітык падкрэсліў: “Была створана дзяржава — БНР. Але рускія бальшавікі, якія напалі на Беларусь, не далі магчымасць развіцца [ёй]. Але незалежнасць незнішчальная. Ужо адбылося нараджэнне, ужо адбылася дэкларацыя, ужо было засведчана, што Беларусь ёсць і будзе”.
Цяпер “беларусы ваююць за Украіну, і вырашаецца лёс не толькі незалежнасці Украіны, але незалежнасці Беларусі і фактычна лёс усёй Усходняй Еўропы”, лічыць Пазьняк.
“Расійская чума павінна быць знішчана, гэта чума, якая пагражае ўсяму свету — Беларусі, Украіне, усёй Еўропе”, — сказаў ён.
Добро пожаловать в реальность!