Политика

Усаў: Зразумела, што выцягнуць цалкам Беларусь з-пад расейскага ўплыву не магчыма, але паспрабаваць аслабіць яе прысутнасьць у краіне неабходна

"На дадзеным этапе такім крокам з’яўляецца вяртаньне Беларусі да статусу без’ядзернай дзяржавы, яе дымілітарызацыя..."

Политика ex-press.by
0

Не магу не зьвярнуць увагі на "публікацыю" Радые Свабоды, якая нясе ў сваім загалоўку маніпулятыўны і разбуральны сэнс, мэтанакіравана скажае мэты ініцыятывы і дзеяньні. Такія прыемы спрэчныя з усімі прынцыпамі аб’ектыўнасьці і журналістскай этыкі, піша палітолаг Павел Усаў.

Рух "Вольная Беларусь" апублікаваў прапанову, каб у мірныя ініцыятывы па сітуацыі ва Украіне былі ўнесены пункты па ядзернаму разбраеньню Беларусі і вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі краіны, як адзін з элементаў агульна-рэгіянальнай бясьпекі і захаваньня дзяржаўнасьці Беларусі.

Па-першае, гэта дакумент калектыўны, а не Зянона Пазьняка. Па-другое, ні пра Трампа, ні пра аднабаковыя ініцыятывы ЗША гаворкі ўвогуле не вялося, як і пра тое, каб нешта туды дадаць (!!!).

Тым ня менш, рэдакцыі чамусьці ўздумалася напісаць пра тое, што гэта прапанова Пазьняка для плану Трампа (Ушакова-Уіткафа), што нібы павінна было азначаць, што Пазьняк асабіста, ці ВБ, гэты план падтрымліваюць (!!!). Рэакцыя каментатараў і чытачоў была менавіта такой: эмацыйнай, злобнай і проста прымітыўнай. Бо людзі нават не чыталі дакумэнту, а абмежаваліся загалоўкам. То бок РС зманіпулявала не толькі нашым тэкстам, але і зрабіла са сваіх чытачоў дуракоў (!).

Так, Пазьняк падтрымлівае Трампа, але ніколі не падтрымліваў "планаў" скіраванах на капітуляцыю, аслабленьне Украіны і ўзмацненьне Расеі. НІКОЛІ!!!

Больш таго, я як адзін з аўтараў дакумэнту і сябра ВБ адразу крытычна выказаўся, што да ініцыятывы Уіткафа і гэтых "планаў".

Для Зянона Пазьняка, для ВБ прынцыпова важным заўседы было і ёсьць перамога Украіны і зьнішчэньне Расеі, без чаго планы праекты пра незалежную Беларусь - пустое, і ніколі не зьдзейсьняцца.

Але, мы таксама бачым і разумеем, тую парадыгму, якая склалася адносна "міру" і тых розных фарматаў, якія прапануюць заходнія цэнтры, у тым ліку ЕЗ. Відавочным есьць выпрацаваньне нейкай формулы і акрэсьленьне гарантый бясьпекі для Украіны, і зусім не ясна, што гэта за гарантыі. Без аслабленьня Расеі йх у прынцыпе не можа быць. НІКОЛІ!
З іншага боку, таксама відавочна, што Захад не будзе весьці вайны супраць Расеі да яе зьнішчэньня.

Мы таксама разумеем, гэта і адзначалася ў прапановах, што ў сеньняшняй сітуацыі, Беларусь гэта стратэгічны рэсурс Расеі, прастора для агрэсіўных дзеяньняў і удараў па суседзях, і выбіць гэтую прастору, нават з існуючым рэжымам, з-пад Расеі важная стратэгічная задача і агульны інтарэс, як наш, так і Еўропы і Украіны.

Зразумела, што выцягнуць цалкам Беларусь з-пад расейскага ўплыву не магчыма, але паспрабаваць аслабіць яе прысутнасьць у краіне неабходна. На дадзеным этапе такім крокам з’яўляецца вяртаньне Беларусі да статусу без’ядзернай дзяржавы, яе дымілітарызацыя (у кантэксьце вываду расейскіх войскаў). Гэта ў той ці іншай ступені ўзмоцніць стабільнасьць у рэгіене, незалежнасьць дзяржаўнасьці. Калі дасягнуць гэтых мэта не атрымаецца, то з часам замацуецца такі рэгіянальны парадак, у якім нават фармальна сувярэннай Беларусі не будзе.

Больш таго, аслабляць рэжым (пост)Лукашэнкі і дасягнуць перамен значна прасьцей у сітуацыі адарванасьці Беларусі ад Расеі.

Таму, я лічу, што ў агульным інтарэсе, на дадзеным этапе, з’яўляецца аслабленьне стратэгічнай прысутнасьці Расеі ў Беларусі, праз уключэньне узгаданных пытаньняў ў мірныя працэсы, як элементу гарантый бясьпекі для Украіны і Еўропы.

Таму і ў інфармацыйным плане вельмі важна не скажаць, не спрашчаць, не дыскрэдытаваць падобныя ініцыятывы.

Спадзяюся, што Радые Свабода, прынамсі, выправіць назву артыкулу і выдаліць абразлівыя каментары, якія сталіся вынікам рэакцыі не на зьмест, свабоднай і аб’ектыўнай дыскусіі, а рэакцыя на маніпулятыўны тытул.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
В Кремле ответили, поднимет ли трубку Путин, если ему позвонит Зеленский
В мире
ЕС учтёт информацию о роли "Беларуськалия" в вывозе украинских детей в Беларусь
В мире
«Выключим серверы и уйдем». В России закрывается «Новая газета»
В мире
«Иного пути нет». Что происходит в Польше
В мире
Валетов: «Никто и никогда не сможет объяснить, зачем и для чего надо было устраивать эту бойню»
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" нанесло крупное поражение "Белшине"
Общество
Курс на похолодание. Какой будет погода на следующей неделе, рассказал синоптик
Политика
Санкции сняты. "Белавиа" получила возможность напрямую покупать лайнеры и запчасти Boeing
Общество
Виталий Цыганков: Смогут ли беларусы «беларусизировать» «понаехавших» россиян?
Спорт
«Если вылетят, БАТЭ хана». Бывший начальник команды из Борисова – о халявщиках, завистниках и подсказчиках
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
В Кремле ответили, поднимет ли трубку Путин, если ему позвонит Зеленский
В мире
ЕС учтёт информацию о роли "Беларуськалия" в вывозе украинских детей в Беларусь
В мире
«Выключим серверы и уйдем». В России закрывается «Новая газета»
В мире
«Иного пути нет». Что происходит в Польше
В мире
Валетов: «Никто и никогда не сможет объяснить, зачем и для чего надо было устраивать эту бойню»
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" нанесло крупное поражение "Белшине"
Общество
Курс на похолодание. Какой будет погода на следующей неделе, рассказал синоптик
Политика
Санкции сняты. "Белавиа" получила возможность напрямую покупать лайнеры и запчасти Boeing
Общество
Виталий Цыганков: Смогут ли беларусы «беларусизировать» «понаехавших» россиян?
Спорт
«Если вылетят, БАТЭ хана». Бывший начальник команды из Борисова – о халявщиках, завистниках и подсказчиках
ВСЕ НОВОСТИ