Общество

Коршунаў: «Каб усе беларусы казалі хаця б «дзякуй», «да пабачэння», «прывітанне». Гэта вельмі проста і вельмі карысна»

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў — пра тое, наколькі ўстойлівая беларуская культура і як яна супрацьстаіць «русскому миру».

Общество gazetaby.com
0

Старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, кандыдат сацыялагічных навук Генадзь Коршунаў разважае ў падкасце на Радыё Свабода, наколькі вялікі маштаб інтэрвенцыі «рускамірнасці» ў сучасную Беларусь.

— Яго складана перабольшыць, — цытуе спадара Коршунава Салідарнасць. — Тое, што зараз адбываецца, я параўнаў бы хіба з тым, што адбывалася адразу пасля паўстання Каліноўскага, калі праводзілася агрэсіўная дэбеларусізацыя.

Хаця цягам панавання ва ўладзе Лукашэнкі ціск на беларушчыну адбываўся заўсёды, але сёння інтэнсіўнасць гэтага ціску ўзрасла шматкроць. Мы бачым гэта і па інфармацыйнай прасторы, бо быў знішчаны, ліквідаваны цэлы шэраг грамадскіх і творчых аршанізацый, якія маглі супрацьстаяць насаджэнню «русского мира», і па культурніцкіх прадуктах, і з інстытуцыянальнага гледзішча.

Фактычна, рэжым гуляе цалкам на расійскім баку.

З аднаго боку, зазначае сацыёлаг, беларусы па-за межамі краіны дзякуючы лічбавізацыі могуць ладзіць сумесныя праекты з любой кропкі свету — ад Варшавы да Тбілісі, Нью-Ёрка і Берліна. Але з іншага, знутры «архіпелагу Беларусь» намаганнямі ўлады абмяжоўваюцца магчымасці любых кантактаў і сувязяў з «мацерыком» — у той час як для ўплыву «русского мира» такіх перашкод няма.

Якія інструменты для захавання беларускай ідэнтычнасці існуюць у цяперашніх абставінах?

— Я б казаў тут метафарычна — пра падмурак і цагліны, — гаворыць Генадзь Коршунаў.

У якасці падмурка <захавання беларушчыны> я разглядаў бы мову і дэмакратыю, гарызантальную выбудову грамадства. Гэта аснова не толькі беларускай ідэнтычнасці, але і магчымасць дэканструкцыі каланіяльнага наратыву «русского мира», выбудовы дыстанцыі ад «нас» да «іх».

Бо тое, на што робіць стаўку Лукашэнка, — чыстай вады посткаланіяльны падыход, прывязка да Расіі, якая захінае вочы і не дае глядзець на ўвесь іншы, багаты і разнастайны свет, у якім мы можам развівацца як нацыя.

Калі ж казаць пра цагліны — ведаеце, цяпер свет вельмі хуткі, і моладзь жыве тым, што мусіць быць запакавана ў кароткую і прывабную ўпакоўку, што зараз называецца «мемамі». Насамрэч мемы — гэта культурніцкія адзінкі. І мне падаецца, гэта тое, чаго нам не хапае ў прасоўванні беларушчыны, у падвышэнні статусу.

Мемы — не толькі карцінкі і не толькі слоўцы. Гэта культурніцкія адзінкі, якія працуюць накшталт лозунгаў. І ў нас ёсць , з чаго гэтыя мемы можна рабіць, вельмі пазнавальныя, яркія, вядомыя ўсім беларусам каляровыя спалучэнні: вобразы «Пагоні», крыжа Еўфрасінні Полацкай, вобразы, якія былі створаныя ў 2020 годзе, і г.д.

Каб усе беларусы казалі хаця б «дзякуй», «да пабачэння», «прывітанне» і гэтак далей. Каб скарыстоўвалі «свае» выявы, выразы, музычныя адсылкі. Гэта вельмі проста і вельмі карысна.

Такія мемныя адзінкі, па якіх беларус беларуса будзе пазнаваць. І гэта падмуркі агульнай беларускай прасторы, якіх мусіць быць шмат.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
рускі мір
інтэрвенцыя
Беларусь
беларусы
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пентагон и страны Персидского залива обратились к Киеву за помощью в борьбе с иранскими «Шахедами»
Политика
Виктор Бабарико в Брюсселе представил партию «Разам» и рассказал о трех важных направлениях ее работы
Общество
Невестка Лукашенко запустила новый рекламный бизнес в Беларуси
Политика
Класковский: Лукашенко осторожно вписался за Иран — в расчете, что Трамп не читает “совбелку“
Спорт
«You and me, forever». Соболенко собралась замуж за бразильского бизнесмена
Общество
«Россия, Беларусь – одна страна». Военнопленные беларусы рассказали, как пошли воевать за Россию
Новости Жодино
Более 14,5 млн рублей жодинский «Свiтанак» заработал на маркетплейсах в 2025 году
Новости Борисова
Под Борисовом планируют построить четыре профилактория
Новости Борисова
В Борисове под окнами многоэтажки заметили новогоднюю елку. Видео
TuTak
У Кракаве адкрылася выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пентагон и страны Персидского залива обратились к Киеву за помощью в борьбе с иранскими «Шахедами»
Политика
Виктор Бабарико в Брюсселе представил партию «Разам» и рассказал о трех важных направлениях ее работы
Общество
Невестка Лукашенко запустила новый рекламный бизнес в Беларуси
Политика
Класковский: Лукашенко осторожно вписался за Иран — в расчете, что Трамп не читает “совбелку“
Спорт
«You and me, forever». Соболенко собралась замуж за бразильского бизнесмена
Общество
«Россия, Беларусь – одна страна». Военнопленные беларусы рассказали, как пошли воевать за Россию
Новости Жодино
Более 14,5 млн рублей жодинский «Свiтанак» заработал на маркетплейсах в 2025 году
Новости Борисова
Под Борисовом планируют построить четыре профилактория
Новости Борисова
В Борисове под окнами многоэтажки заметили новогоднюю елку. Видео
TuTak
У Кракаве адкрылася выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні»
ВСЕ НОВОСТИ