Общество

Прадстаўнік BelPol: «БелАЗ — законная цэль для Ўкраіны»

Уладзімер Жыгар перакананы, што ўсе беларускія прадпрыемствы, якія выконваюць дзяржаўныя абаронныя заказы ў інтарэсах Расеі і Беларусі, могуць быць законнымі цэлямі для ўкраінцаў.

Общество www.svaboda.org
0

Прадстаўнік ініцыятывы былых беларускіх сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар камэнтуе для Свабоды, ці магчымыя ўкраінскія дронавыя атакі па расейскіх ваенных аб’ектах на тэрыторыі Беларусі, а таксама па беларускіх прадпрыемствах, якія працуюць на расейскую ваенную прамысловасьць.

Уладзімер Жыгар называе «цудам» украінскую апэрацыю супраць расейскай стратэгічнай авіяцыі, праведзеную 1 чэрвеня.

— Гэта настолькі філігранная праца, якая паказала, што сыстэмы кшталту лукашэнкаўскай ці пуцінскай працуюць паводле нейкіх савецкіх або нават архаічных шаблёнаў. І калі змагацца зь імі крэатыўна, нестандартна, то можна дасягаць проста шалёных вынікаў. Калі гаварыць пра Беларусь, то, безумоўна, сам Лукашэнка ўсё гэта цудоўна разумее. Ён разумее, што расейскія сыстэма супрацьпаветранай абароны ці сродкі радыёэлектроннай барацьбы не спраўляюцца. А мы выразна бачым, што яны не спраўляюцца ня толькі з такімі дронамі, але і зь іншымі тыпамі беспілётнікаў: ударнымі, выведвальнымі, а пра беларускую сыстэму абароны неба і казаць няма чаго.

Уладзімер Жыгар перакананы, што ўсе беларускія прадпрыемствы, якія выконваюць дзяржаўныя абаронныя заказы ў інтарэсах Расеі і Беларусі, могуць быць законнымі цэлямі для ўкраінцаў.

— На жаль, цяпер мы можам казаць, што ўсе прадпрыемствы, якія ўваходзяць у склад Міністэрства прамысловасьці — а гэта больш за дзьвесьце камэрцыйных структур, і ўсе прадпрыемствы беларускага ВПК могуць трапіць пад увагу.

Сярод больш чым 200 кампанія прадстаўнік BelPol называе такі гігант, як «БелАЗ», які займаецца гальванапакрыццём кольцаў для рэактыўных снарадаў калібру 122 мм.

— Гэта таксама Менскі завод колавых цягачоў, які ня толькі пастаўляе шасі для «Іскандэраў» і С-300, але і выяжджае на акупаваныя тэрыторыі для іх рамонту. Усе гэтыя беларускія прадпрыемствы — гэта законныя цэлі для Ўкраіны. Іншая рэч — ці будуць нанесеныя па іх удары. Менавіта таму BelPol працуе ў гэтым кірунку такім чынам, каб, як мінімум, гэтыя прадпрыемствы трапілі ў санкцыйныя сьпісы.

  • Раней BelPol праводзіў расьсьледаваньне, у якім назваў 287 дзяржаўных беларускіх прадпрыемстваў, якія вырабляюць зброю для Расеі.
  • Па зьвестках BelPol, фактычна ўсе прадпрыемствы Міністэрства прамысловасьці Беларусі і Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту бяруць удзел у выкананьні абароннай замовы, пастаўках і абыходзе санкцыяў. Яшчэ каля 200 камэрцыйных прадпрыемстваў Беларусі бяруць удзел у гэтым.
  • Паводле Ўладзімера Жыгара, мілітарызацыя беларускай прамысловасьці дасягне небывалых вышыняў, недзе да 2027–2028 гадоў прадпрыемствы Беларусі будуць у стане: штогод вырабляць 300 000 рэактыўных снарадаў; штогод вырабляць 450 000 артылерыйскіх снарадаў; вырабляць БПЛА ўсіх відаў; мадэрнізаваць расейскую бранятанкавую тэхніку; наладзіць пастаўку мікрачыпаў для расейскіх ракет.
  • Раней арганізацыя BelPol паведаміла, што прынамсі 40 беларускіх прадпрыемстваў у той ці іншай ступені залучаныя ў вытворчасьць дэталяў снарадаў для расейскіх сыстэмаў залпавага агню БМ-21 «Град». Сярод іх Завод дакладнай электрамэханікі, жлобінскі БМЗ, аршанскі «Легмаш», «БАЗцьюб» ды іншыя. Паводле расьсьледаваньня, згодна з ужо выкананымі кантрактамі, а таксама тымі, што рэалізуюцца, у Расею зь Беларусі паставяць 4,5 мільёна дэталяў і зборак для рэактыўных снарадаў на суму 25,8 мільярда расейскіх рублёў, ці 253 мільёны даляраў.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ